Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Альфонса Гарсія, трунар, засведчыў, што жыве на вуліцы Морг. Гішпанец па нараджэнні. Разам з іншымі быў у доме. Наверх не падымаўся. Слабыя нервы, яму нельга хвалявацца. Галасы чуў. Хрыпла гаварыў француз. Што ён сказаў, разабраць не мог. Пранізлівым голасам гаварыў ангелец, у гэтым сведка ўпэўнены. Па-ангельску не разумее, мяркуе па інтанацыі.

Альберта Мантані, уладальнік крамы гатовага адзення, засведчыў, што ў ліку першых падняўся па лесвіцы. Галасы, пра якія ідзе размова, чуў. Хрыпла гаварыў француз. Разабраў некалькі словаў. Здалося, што некага папракалі. З таго, што крычаў пранізлівы голас, не зразумеў нічога. Словы сыпаліся часта, але нераўнамерна. Здаецца, гаварыў расіец. Пагаджаецца з ранейшымі сведчаннямі. Сам ён італьянец. З расійцамі размаўляць ніколі не даводзілася.

Некалькі сведкаў на другім допыце зазначылі, што коміны ў абодвух пакоях занадта вузкія, каб праз іх мог пралезці чалавек. Калі гаварылі пра «камінараў», дык мелі на ўвазе цыліндрычныя шчоткі, якімі карыстаюцца для чысткі комінаў. Гэтымі шчоткамі прайшліся па ўсіх дымаходах. У доме няма чорнай лесвіцы, па якой можна было б збегчы ўніз у той час, пакуль натоўп падымаўся на пяты паверх. Труп мадэмуазэль Л'Эспанэ быў настолькі шчыльна заціснуты ў коміне, што толькі агульнымі намаганнямі чатырох-пяці мужчын удалося яго адтуль выцягнуць.

Поль Дзюма, лекар, сведчыць, што яго выклікалі агледзець трупы недзе на досвітку. Абодва ляжалі на голым ложку ў пакоі, дзе знайшлі мадэмуазэль Л'Эспанэ. Усё цела дачкі было ў сіняках і драпінах. Гэта ў дастатковай меры тлумачыцца тым, што яе запіхвалі ў дымаход. Асабліва пашкоджаная шыя. Крыху ніжэй за падбароддзе — некалькі глыбокіх драпін і шэраг сінякоў, відавочна, сляды пальцаў. Твар страшэннага колеру, вочы павылазілі з арбітаў. Язык ледзь не наскрозь пракушаны. Вялікі сіняк на ніжняй частцы жывата сведчыць пра тое, што тут націскалі каленам. На думку мсьё Дзюма, мадэмуазэль Л'Эспанэ была задушаная адной або некалькімі невядомымі асобамі. Труп маці жудасна знявечаны. Усе косці правай рукі і нагі ў той ці іншай ступені паламаныя. Пашчэпленыя tibia [ 46 46 Галёнкавая косць (лац.). ] і рэбры з левага боку.

Усё цела ў сіняках і драпінах. Цяжка вызначыць, чым нанесеныя гэтыя пашкоджанні. Гэта можна было зрабіць і тоўстай палкай, і жалезным ломам, і крэслам — любой важкай і тупой рэччу ў руках вельмі дужага чалавека. У жанчыны не хапіла б сілы так моцна ўдарыць. Галава забітай, калі яе ўбачыў лекар, ляжала асобна ад цела і таксама была вельмі знявечаная. Горла перарэзалі, відавочна, вельмі вострым інструментам, магчыма, брытвай.

Аляксандр Эцьен, хірург, быў выкліканы разам з мсьё Дзюма, каб агледзець трупы. Далучаецца да сведчанняў і думак калегі.

Больш нічога істотнага высветлена не было, хоць дапыталі яшчэ некалькі чалавек. У Парыжы ніколі раней не чулі пра забойства, здзейсненае ў такіх загадкавых і заблытаных абставінах, калі гэта насамрэч забойства. Паліцыя ў поўнай разгубленасці — незвычайная з'ява ў такіх справах. Няма нават намёку на магчымую разгадку».

У вячэрнім выпуску газеты паведамлялася, што ў квартале Сэн-Рош па-ранейшаму пануе страшэнны пярэпалах і што згаданы дом зноў старанна абшукалі і яшчэ раз дапыталі сведкаў, але ўсё аказалася дарэмна. Дадаткова паведамлялася, што арыштавалі і пасадзілі за краты Адольфа Лё Бона, хоць, здавалася, ніякіх новых фактаў у дачыненні да яго, апрача тых, што паведамляліся, устаноўлена не было.

Дзюпэн, здавалася, вельмі цікавіўся ходам следства — зрэшты, я меркаваў так па яго паводзінах, бо ніякіх заўваг з яго боку не чуў. I толькі калі з'явілася вестка пра арышт Лё Бона, ён пацікавіўся маёй думкай наконт забойства.

Я мог толькі пагадзіцца з усім Парыжам, што гэтую таямніцу разгадаць нельга. Я не бачыў ніякіх шляхоў, якія б маглі вывесці на след забойцы.

— Мы не павінны меркаваць пра магчымыя шляхі на падставе такога павярхоўнага вышуку, — заўважыў Дзюпэн. — Парыжская паліцыя, якую так хваляць за праніклівасць, насамрэч толькі хітрая — і не больш за тое. У яе дзеяннях няма сістэмы, агенты жывуць адным момантам. Займаюцца дэманстрацыяй шматлікіх прыёмаў, але нярэдка гэтыя прыёмы настолькі не адпавядаюць аб'ектам вышуку, што на думку прыходзяць словы мсьё Журдэна*, які загадваў прынесці robe-de-chambre — pour mieux entendre la musique [ 47 47 Халат — каб лепш чуць музыку (фр.). ].

Вынікі іх дзейнасці нярэдка сапраўды ўражваюць, але дасягаюцца яны ў большасці выпадкаў стараннасцю і энергічнасцю. Калі гэтыя якасці адсутнічаюць, іх задумы аказваюцца марнымі. Відок*, напрыклад, вельмі здагадлівы і ўпарты чалавек. Але калі яму бракуе інтэлекту, дык ён увесь час блытаецца, робячыся ахвярай сваёй мітуслівасці. Бачанне аб'екту скажаецца, бо ён трымае яго занадта блізка да вачэй. Ён, бадай, здольны бачыць адну-дзве дэталі выразна, але адначасова ўвесь аб'ект вывучэння абавязкова аказваецца па-за межамі зроку. Такім чынам, існуе такая з'ява, як залішняе паглыбленне. Праўда не заўсёды на дне глыбокага калодзежа*. Больш за тое, найбольш важныя веды, я ўпэўнены, непазбежна ляжаць на паверхні. Глыбіня — у тых безданях, дзе мы шукаем гэтыя веды, а не на горных вышынях, дзе іх знаходзім. Характар і карані вось такіх памылак можна вызначыць шляхам назірання за нябеснымі целамі. Калі глядзець на зорку па-рознаму — зірнуць на яе коса, паступова павярнуць да яе вонкавую частку сятчаткі (больш адчувальную да ледзь прыкметных водбліскаў святла, чым яе ўнутраны бок), убачыць зорку выразна, — можна выбраць найлепшы шлях да ўяўлення пра яе бляск — бляск, які робіцца ўсё больш цьмяным, чым шырэй наш позірк ахоплівае зорку. У апошнім выпадку ў вока трапляе фактычна больш промняў, але ў першым — больш вострая ўспрымальнасць. У выніку беспадстаўнай заглыбленасці думкі збіваюцца і паслабляюцца, так і Венера можа растаць на нябесным купале, калі ўзірацца ў яе занадта ўпарта або занадта засяроджана.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x