Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аглядаючыся на бязмежную празрыста-чорную прастору, па чыёй паверхні нас несла з неверагоднаю моцай, я заўважыў, што нашая шхуна была не адзінай рэччу, якая трапіла ў смяротныя абдымкі крутаверці. Унізе і ўверсе можна было распазнаць карабельныя абломкі, вялізныя бярвёны гонкага лесу, камлі дрэваў, і мноства больш дробных рэчаў: хатняе начынне, пабітыя скрыні, бочкі і дошкі. Я ўжо апавядаў пра нейкую хваравітую цікаўнасць, якая апанавала мяне за першым пачуццём сполаху. Здавалася, яна толькі ўзрастала разам з тым, як я набліжаўся да спаўнення свайго жудаснага лёсу. Я пільна назіраў за шматлікімі рэчамі, якія сталі нашымі спадарожнікамі ў апошняй вандроўцы. Напэўна, гэта было трызненне — бо я нават знаходзіў задавальненне ў тым, каб адгадаць, якая з іх хутчэй сарвецца ў бездань. «Гэтая вось яліна, — казаў я самому сабе, — наступная дасць нырца і назаўжды знікне», — а пасля здзіўлена і расчаравана назіраў, як яе апярэджваў касцяк галандскага гандлёвага карабля і ляцеў долу. Нарэшце сам факт маіх пастаянных памылак выклікаў у мяне думку, якая прымусіла ўсяго мяне задрыжаць; сэрца маё зноў шалёна закалацілася.

Не, гэтым разам не страх апанаваў маю душу, але неспадзяваная надзея, якая зыркім пробліскам заззяла перада мною. Яна нарадзілася аднекуль з глыбіняў памяці і часткова — з цяперашніх назіранняў. Я паспрабаваў згадаць рознае халусце, якое звычайна засцілала ўзбярэжжа Лафатэна, усё, што спачатку заглынуў і затым выплюнуў Москестрэм. Большасць з гэтага была да такой ступені знявечаная — раструшчаная і абшкуматаная, што ад першапачатковай рэчы заставаліся адны шматкі і аскепкі. Але пасля я раптам прыгадаў, што некаторыя з іх былі быццам зусім не кранутыя стыхіяй.

Цяпер я быў абсалютна ўпэўнены ў прычыне гэтае з'явы: відавочна, толькі знявечаныя дарэшты ахвяры дасягнулі самага дна, дзе і былі раструшчаныя, а іншыя рэчы трапілі ў вір так позна або чамусьці апускаліся так павольна, што не паспявалі скончыць шлях да пачатку прыліву ці адліву. Я гатовы быў дапусціць, што ў такім выпадку іх магло зноў вынесці плынню на паверхню мора, так што іх не напаткаў лёс тых рэчаў, якія прорва заглынула раней ці ўсмоктвала з большай хуткасцю. Акрамя гэтага, я зрабіў тры істотныя назіранні. Першае: звычайна чым большымі па памерах былі рэчы, тым хутчэй яны знікалі ў віры. Другое: з дзвюх рэчаў аднолькавага памеру тая, што мела форму сферы, апускалася хутчэй, чым тая, што мела нейкую іншую форму. I трэцяе: з дзвюх рэчаў роўнага памеру павольней патанала тое, што мела цыліндрычную форму.

Ужо пасля выратавання я неаднойчы размаўляў пра гэта са старэнькім настаўнікам з мясцовых — гэта ён навучыў мяне гэтым мудрагелістым слоўцам: «цыліндр» і «сфера». Ён і патлумачыў мне, толькі я забыўся ўжо, у чым там соль, што гэтая з'ява, якую я назіраў, — натуральная для рэчаў рознай формы. Ён апавёў мне, як так атрымліваецца, што цыліндр, які зацягвае вірам, больш трывала яму супраціўляецца, цяжэй паддаецца плыні, чым рэчы іншай формы такога ж аб'ёму [ 36 36 Гл.: Архімед. «De Incidentibus in Fluido» — «Пра целы на плыву», кніга 2 (заўв. Э. По). ].

Была і яшчэ адна дзівосная прычына, якая паўплывала на гэтыя мае развагі. Менавіта яна прымусіла мяне наважыцца на спосаб, які пасля і ўратаваў мяне: кожнага разу, на кожным вітку страшэннай спіралі, мы абміналі то бочку, то абломак рэі, то карабельную мачту. Тыя рэчы, што былі на адным узроўні з нашаю шхунай, калі я толькі расплюшчыў вочы, аглядаючы вусцішную прыгажосць крутаверці, цяпер былі нашмат вышэй: здавалася, яны ледзьве скрануліся з ранейшага месца.

Больш я ні хвіліны не вагаўся. Я вырашыў як мага мацней прывязаць сябе да бочкі, за якую цяпер трымаўся, адрэзаць найтоў і кінуцца разам з ёю ў мора. Я знакамі спрабаваў прыцягнуць братаву ўвагу да бочак, што плавалі поруч з намі, зрабіў усё, што мог, каб патлумачыць яму, што я збіраюся рабіць. Мне падалося, што ён нарэшце зразумеў маю задуму, але ў адчаі адно пахітаў галавою і адмовіўся скрануцца са свайго месца. Немагчыма было прымусіць яго, да таго ж справа патрабавала тэрміновасці, таму, хоць сэрца маё аблівалася крывёю, я пакінуў брата на волю лёсу. Прывязаўшы сябе да бочкі тымі ж вяроўкамі, якія ўтрымлівалі яе на карме, я, ні хвіліны больш не марудзячы, даў нырца ў бездань.

Вынік быў такі, на які я і спадзяваўся. То бок цяпер я сам апавядаю вам пра ўсё гэта і вы бачыце мяне жывым і ведаеце, якім чынам я выкараскаўся, і можаце ўжо здагадацца, што было далей. Таму я ўжо хутка скончу свой аповед. З гадзіну, можа, прайшло пасля таго як я выкінуўся са шхуны, калі яна, ужо знаходзячыся значна ніжэй за мяне, раптам на шалёнай хуткасці абярнулася разы тры-чатыры і назаўсёды знікла ў вірлівай прорве крутаверці, забраўшы з сабою і майго любага брата. Бочка ж, да якой я быў прывязаны, прайшла крыху больш за палову свайго шляху да дна лейкі, калі лічыць з таго месца, дзе я пакінуў шхуну, і раптоўна нешта ў бясконцым кручэнні віру моцна змянілася. Адхон страшных сцен увачавідкі рабіўся менш стромкім. Вір круціўся ўсё павольней. Паступова вада стала спакайнейшай, туман і вясёлка зніклі, і дно лейкі пачало пакрысе ўздымацца. Неба ачысцілася, вецер сціх, поўня ззяла ўжо на самым захадзе, і я апынуўся на паверхні акіяну, проста насупраць узбярэжжа Лафатэна, на месцы, дзе толькі што біўся апантаны вір Москестрэма. Надышоў час зацішша, але мора яшчэ не супакоілася пасля шторму і ўздыблівала высачэзныя хвалі. Мяне падхапіла імклівай плынню Мальстрэма і за некалькі хвілінаў даімчала да берага, на дзялкі мясцовых рыбакоў. Я быў настолькі зняможаны змаганнем, што цяпер, калі небяспека ўжо мінула, ледзьве дыхаючы ад перажытага жаху, не мог вымавіць ні слоўца. Мяне падабралі старыя сябрукі, колішнія паплечнікі, але не пазналі мяне — дый як пазнаць прыхадня з таго свету! Валасы мае, якія яшчэ дзень таму былі чорныя, бы смала, ушчэнт пасівелі, як бачыце. Яны сказалі, што і сам выраз твару ў мяне змяніўся непазнавальна. Я апавёў ім пра ўсё, што адбылося, але яны мне не паверылі. Цяпер вось апавядаю вам, але і не спадзяюся нават, што вы дасце ўсяму гэтаму веры больш, чым бесклапотныя рыбакі з Лафатэна».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x