Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прайшло ўжо больш за сем месяцаў з таго дня, калі я атрымаў ад містэра Вальдэмара наступную ўласнаручную запіску:

Шаноўны П.,

Думаю, Вам варта прыйсці цяпер. Д. і Ф. пагадзіліся на тым, што я не працягну даўжэй за заўтрашнюю поўнач, і думаю, што яны вылічылі час даволі дакладна.

Вальдэмар

Я атрымаў гэтую запіску праз паўгадзіны пасля яе напісання, а яшчэ праз пятнаццаць хвілінаў быў у пакоі паміраючага. Я не бачыў яго дзесяць дзён і быў уражаны зменамі, што адбыліся з ім за такі кароткі час. Ягоны твар набыў шэры колер, вочы страцілі ўвесь бляск, і схуднеў ён настолькі, што косці скулаў амаль прарывалі скуру. Ён часта адхаркваў макроту, а пульс намацваўся з цяжкасцю. Тым не менш ён захаваў ясны розум і нават пэўную фізічную моц. Ён выразна вымаўляў словы, самастойна прымаў некаторыя лекі, што палягчалі ягоны стан, і, калі я ўвайшоў, штосьці пісаў алоўкам у нататніку, паўседзячы на падушках. Пры ім былі дактары Д. і Ф.

Паціснуўшы Вальдэмару руку, я адвёў дактароў убок, і яны падрабязна расказалі мне пра стан пацыента. Ягонае левае лёгкае за паўтара года напалову кальцынавалася і, безумоўна, было ўжо абсалютна нежыццяздольным. Верхняя частка правага таксама часткова, калі не цалкам, сцвярдзела, а ніжняя ператварылася ў суцэльную масу гнойных туберкулёзных вузельчыкаў. Там было некалькі вялікіх кавернаў, а ў адным месцы лёгкае зраслося з рабрынай. Гэтыя змены ў правым лёгкім былі параўнальна нядаўнімі, а кальцынацыя ішла незвычайна хутка: месяц таму яе не было яшчэ ні знаку, а зрашчэнне заўважылі толькі цягам трох апошніх дзён. Апроч сухотаў у Вальдэмара падазравалі яшчэ анеўрызму аорты, аднак сцвярдзенне не дазваляла дыягнаставаць яе з дакладнасцю. Абодва лекары сыходзіліся на тым, што ён памрэ на наступны дзень, у нядзелю, недзе апоўначы. Тады ішла восьмая гадзіна суботняга вечара.

Калі дактары Д. і Ф. адышлі ад ложка хворага для размовы са мною, яны ўжо развіталіся з ім. Яны не збіраліся вяртацца, але па маёй просьбе згадзіліся зазірнуць сюды назаўтра каля дзесяці гадзінаў вечара.

Яны сышлі, і я адкрыта загаварыў з містэрам Вальдэмарам пра ягоны блізкі канец і — больш падрабязна — пра меркаваны эксперымент. Ён пацвердзіў сваю поўную згоду на ўсё і нават выказаў жаданне неадкладна пачаць дослед. Пры хворым былі санітар і сядзелка, але я не мог дазволіць сабе пачынаць такую справу без больш надзейных сведкаў, чым гэтыя людзі, на выпадак якое-небудзь непрадбачнасці. З гэтае прычыны я вырашыў адкласці дослед да васьмі гадзінаў наступнага вечара, калі прыход містэра Тэадора Л-ла — студэнта-медыка, з якім я быў крыху знаёмы, — вызваліў мяне ад гэтых перашкодаў. Спярша я збіраўся дачакацца лекараў, аднак давялося пачаць раней праз настойлівыя просьбы містэра Вальдэмара, падмацаваныя тым, што я бачыў, як ён на вачах слабее, і часу застаецца няшмат.

Містэр Л-л ветліва пагадзіўся натаваць усё, што тут адбудзецца. Менавіта з ягоных запісаў збольшага ўзята тое, што я маю сказаць, даслоўна ці са скарачэннямі.

Было амаль восем, калі я, узяўшы Вальдэмара за руку, папрасіў яго як мага выразней пацвердзіць для містэра Л-ла, што ён (Вальдэмар) у сваім цяперашнім стане добраахвотна падвяргаецца месмерызацыі. Ён слабым голасам, але даволі разборліва сказаў: «Так, я хачу падвергнуцца месмерызацыі, — і тут жа дадаў: — Баюся, вы задоўга марудзілі».

Пасля ягоных словаў я прыступіў да пасаў, якія раней, як я заўважыў, уздзейнічалі на яго найбольш. На яго відавочна падзейнічаў першы ж дотык маёй рукі да ягонага ілба, але нягледзячы на тое, што я прыклаў усе свае здольнасці, да пачатку адзінаццатай, калі ў адпаведнасці з дамовай прыйшлі дактары Д. і Ф., мне не ўдалося дасягнуць хоць якога адчувальнага поспеху. У некалькіх словах я патлумачыў ім сваю задуму і, не сустрэўшы з іх боку ніякіх пярэчанняў — а яны зазначылі, што хворы ўжо ў агоніі, — без ваганняў працягнуў свае дзеянні, перайшоўшы, праўда, ад падоўжных пасаў да папярочных і не адрываючы позірку ад правага вока няшчаснага.

Ягоны пульс тым часам перастаў намацвацца, а хрыплае дыханне вырывалася раз на паўхвіліны.

Каля пятнаццаці хвілінаў стан хворага збольшага не мяняўся. Але пасля натуральны, хаця і вельмі глыбокі ўздых вырваўся з грудзей паміраючага, і хрыплае дыханне спынілася, дакладней, хрыпаў больш не было чуваць, але дыхаў ён усё гэтак жа рэдка. Рукі і ногі хворага былі халодныя як лёд.

Без пяці адзінаццаць я заўважыў відавочныя прыкметы месмерычнага ўздзеяння. Выраз ашклянелых вачэй змяніўся: у іх з'явілася нейкая трывожная ўнутраная заглыбленасць, якую можна назіраць толькі ў загіпнатызаваных і якую немагчыма ні з чым пераблытаць. Некалькімі падоўжнымі пасамі я змусіў павекі затрымцець, як пры засынанні, пасля яшчэ некалькімі цалкам іх закрыў. Гэтым я, аднак, не задаволіўся, а з наймацнейшым напружаннем волі працягнуў рашучыя маніпуляцыі, пакуль канцавіны заснулага, якога я паклаў больш-менш зручна, не здранцвелі. Ногі былі выцягнутыя, рукі, што ляжалі ўздоўж цела на некаторай адлегласці ад сцёгнаў, — таксама. Галава была крышку прыпаднятая.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x