Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я сказаў, так мне падалося, але гэтак не было. Гэта быў мой супернік — гэта быў Вільсан, які стаяў перада мной у перадсмяротных пакутах. Ягоныя маска і плашч ляжалі на падлозе, куды ён кінуў іх раней. I аніводная нітачка ў ягоным адзенні, аніводная лінія ў яго беспамылкова пазнавальных і непаўторных рысах не адрозніваліся ад маіх уласных!

Ува мне ты існаваў і ўпэўніся па гэтым абліччы якое ёсць тваім уласным як - фото 5
Ува мне ты існаваў — і ўпэўніся па гэтым абліччы, якое ёсць тваім уласным, як незваротна маёю смерцю ты загубіў самога сябе!

Гэта быў Вільсан, але ён болей не шаптаў, і мне нават падалося, што гэта я сам прамовіў:

— Ты перамог, і я скараюся. Але цяпер ты таксама мёртвы — для Свету, для Нябёсаў, для Надзеі! Ува мне ты існаваў — і ўпэўніся па гэтым абліччы, якое ёсць тваім уласным, як незваротна маёю смерцю ты загубіў самога сябе!

Пераклаў Віталь Рыжкоў

Праўда пра тое, што здарылася з містэрам Вальдэмарам

Безумоўна, я не збіраюся ўдаваць здзіўленне з нагоды таго, што надзвычайны выпадак з містэрам Вальдэмарам выклікаў столькі чутак. Было б дзіўна, калі б сталася наадварот, асабліва ўлічваючы абставіны. Праз тое, што ўсе, хто меў дачыненне да гэтае справы, хацелі пазбегнуць агалоскі, хаця б у найбліжэйшы час альбо да таго, як мы знойдзем магчымасць працягнуць даследаванні, менавіта праз нашыя спробы абысці гэта маўчаннем абставіны справы дайшлі да публікі ў перабольшаным і скажоным выглядзе, нарадзіўшы мноства непрыемных і памылковых тлумачэнняў, а гэта, натуральна, выклікала вялікі недавер.

I таму неабходна, каб я цяпер паведаміў факты, наколькі я сам здолеў іх зразумець. Калі сцісла, то вось яны.

Апошнія тры гады маю ўвагу неаднаразова прыцягвала пытанне месмерызму*. Каля дзевяці месяцаў таму мне раптам прыйшло ў галаву, што да сённяшняга часу гэтыя эксперыменты мелі адзін істотны і невытлумачальны недахоп: яшчэ нікога не падвяргалі месмерычнаму ўздзеянню in articulo mortis [ 14 14 Пры смерці, у агоніі (лац.). ]. Варта было высветліць, па-першае, ці паддаецца чалавек у такім стане гіпнозу, па-другое, мацнейшае ці слабейшае яго ўздзеянне ў такім выпадку, і па-трэцяе, ці можна такім чынам запаволіць надыход смерці, і калі можна, то на які час і ў якой ступені. Былі яшчэ некаторыя пытанні, якія няблага было б высветліць, але гэтыя тры, і асабліва апошняе — зважаючы на вялізную важнасць меркаваных вынікаў, — цікавілі мяне найбольш.

Шукаючы ў сваім атачэнні таго, з чыёй дапамогаю я мог бы гэтыя дапушчэнні праверыць, я ўспомніў пра свайго сябра — містэра Эрнэста Вальдэмара, вядомага збіральніка «Bibliotheca Forensica» [ 15 15 Судовай бібліятэкі (лац.). ] і аўтара (пад nom de plume [ 16 16 Псеўданімам (фр.). ] Ісахара Маркса) перакладаў на польскую «Валенштайна»* і «Гарганцюа». Містэр Вальдэмар, які з 1839 года жыў пераважна ў Гарлеме, у штаце Нью-Ёрк, звяртаў на сябе ўвагу, прынамсі раней, надзвычайнай худзізною — ягоныя ніжнія канцавіны вельмі нагадвалі ногі Джона Рэндалфа*, — а таксама белымі бакенбардамі, якія рэзка кантраставалі з чорнымі валасамі, і праз гэта іх вельмі часта памылкова ўважалі за парык. Надзвычайная нервовасць рабіла яго вельмі прыдатным аб'ектам для месмерычнага эксперымента. Два-тры разы я ўсыпляў яго без асаблівых цяжкасцяў, але ў астатнім ён не апраўдаў надзеяў, якія выклікалі ў мяне асаблівасці ягонага целаскладу. Ягоную волю мне ні ў якай ступені не ўдалося падпарадкаваць сабе ні разу, а што да clairvoyance [ 17 17 Яснабачання (фр.). ], то я не здолеў дасягнуць нічога з таго, на што спадзяваўся. Я заўсёды тлумачыў свае няўдачы ў гэтым ягоным расстроеным здароўем. За некалькі месяцаў да нашага знаёмства ягоныя дактары выявілі ў яго сухоты. Зазвычай ён гаварыў пра свой блізкі скон спакойна, як пра непазбежнасць, не вартую шкадаванняў.

Калі вышэйзгаданыя думкі ўпершыню прыйшлі мне ў галаву, я, натуральна, адразу згадаў пра містэра Вальдэмара. Я добра ведаў ягоную філасофскую цвёрдасць і быў упэўнены, што вагацца ён не будзе. Сваякоў, якія маглі б перашкодзіць, ён не меў. Я шчыра пра ўсё яму расказаў, і, на маё здзіўленне, ён вельмі жыва гэтым зацікавіўся. Я сказаў «на маё здзіўленне», таму што, хаця ён заўсёды лёгка згаджаўся на мае эксперыменты, нішто не сведчыла пра тое, што ён іх ухваляў. Характар ягонай хваробы дазваляў дакладна вызначыць час надыходу ягонае смерці, і мы дамовіліся, што ён пакліча мяне прыкладна за суткі да сканчэння тэрміну, дадзенага яму дактарамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x