Уладзімір Арлоў - Адкусі галаву вароне

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Адкусі галаву вароне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Наша Ніва, Жанр: Современная проза, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адкусі галаву вароне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адкусі галаву вароне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Ўладзімера Арлова склалі эсэ апошніх гадоў. Аўтар, у жылах якога беларуская кроў зьмяшалася з цыганскай, працягвае вандраваць па сьвеце й часе.

Адкусі галаву вароне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адкусі галаву вароне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адзiнае, што ты зрабiў абсалютна правiльна, — нiчога ня кiнуў ёй у зялёны капялюшык.

* * *

Калi тургрупа, да якой ты прыбiўся, уладкавалася ў гандоле, ейны “капiтан”, палiглёт з круцельскiмi вачыма, пытаецца: “Русские?”

“Русские!” “Русские!” — радасна адгукаюцца “рускiя” зь Менску, Гомелю й Берасьця. Але адна спадарыня ня хоча быць “рускай” i тлумачыць гандальеру, што ў яе i ўсiх астатнiх пасажыраў ёсьць свая краiна й свая культура.

У пацьверджаньне, калi гандола заглыбляецца ў сецiва каналаў, спадарыня нечакана чыста і амаль прафэсійна сьпявае пра вярбу, якая ў руччы расла, а як вырасла — вада зьнясла. Позiркi бальшынi пасажыраў (адрозна ад гандальеравага) у лепшым разе абыякавыя. Сваёй краiны i сваёй культуры iм мець ня хочацца. Хочацца быць “нармальнымi”. Нейкая нармальная бабёнка прапануе сяброўкам зацягнуць што-небудзь нармальнае, i ты ўжо настройваесься на праслухоўваньне нечага накшталт “Ой, мароз-мароз”... Ды толькi нiчога нармальнага чамусьцi не знаходзiцца. Апошняе слова застаецца за спадарыняй, якая пяе “Зорку Вэнэру”.

Гандальер кажа: “Беларусь!” i ўзьнiмае вялiкi палец угору. Магчыма, ён пачуў гэтую назву ўпершыню.

* * *

У параднай залi Палацу дожаў можна ставiць вароты і гуляць у футбол.

Падобнае жаданьне некалi апанавала цябе ў кабiнэце начальнiка ўсяго роднага КГБ. Табе заманулася зазiрнуць у справу “Саюзу вызваленьня Беларусi”, а потым, калi пашанцуе, то і знайсьцi дакумэнты пра твайго расстралянага дзеда Максiма.

Быў пачатак 1990-х, i ты здолеў затачыцца на прыём да кiраўнiка ўсемагутнай канторы, якая клапатлiва апекавалася табою ў студэнцтве, абяцаючы (сярод iншых выгодаў) вычысьцiць цябе з унiвэрсытэту ды паслаць у салдаты куды-небудзь пад Магадан.

Гаспадар кабiнэту спаткаў цябе як дарагога госьця, што засьведчыла шчырая настаўнiцкая гутарка на тэму “Янка Купала i Паўлiна Мядзёлка”. Ты даведаўся, што газэты не зманiлi: Мядзёлка сапраўды спраўна давала ў органы iнфармацыю на паэта. Але ж яна яго шчыра кахала. А калi ўявiць, што опэру пiсаў бы нехта iншы, бяз кроплi каханьня… Гэта ж суцэльны жах!

Пакуль ты ператраўляў “уводную”, таварыш начальнiк выклiкаў палкоўнiка з прыгожым прозьвiшчам (або кансьпiрацыйнай мянушкаю) Верас, якi адказваў за iхнюю чытальную залю. Як высьветлiлася, заля часова на рамонце, аднак праз тыдзень адчынiцца. Палкоўнiк даў табе нумар тэлефону, якi ты набiраў колькi месяцаў, пакуль не датумкаў, што для некаторых чытачоў некаторыя чытальныя залi рамантуюцца вечна.

Палац дожаў, як некалi кабiнэт у менскiм доме пад бэльвэдэрам, ты пакiдаеш у абладзе займальнай думкi: што ўсё ж лепей — калi ў органы пра тваю пэрсону пiша той, хто цябе аддана кахае, цi той, хто цябе люта ненавiдзiць?

Мiлян

Ты з маленства любiш катоў.

Апрача магчымых трансцэндэнтальных, у цябе ёсьць i цалкам зямныя падставы для такой любовi. З гэтымi вернымi чацьвераногiмi сябрамi чалавека зьвязаны адзiн зь першых успамiнаў твайго жыцьця, якi меў усе шанцы стаць апошнiм.

Ты ў мамiнай роднай вёсцы. Бабуля паклала цябе на печ i пайшла ўходжвацца. Бабуля нездарма называе цябе покрутнем: у сьне ты зьбiваеш посьцiлку і апынаесься на голай чарэнi. Тая — гарачая, i ты, шукаючы, дзе халадней, падкочваесься ўсё блiжэй да краю, каб урэшце натыкнуцца на якуюсьцi ўтульна-мяккую, але ўадначас i ўпорыста-пругкую перашкоду. Яна не пускае цябе ў выратавальны халадок, а калi ты спрабуеш у сьне скiнуць яе з свайго маршруту, гэтая перашкода робiць табе балюча. Ты прачынаесься й бачыш у сябе пад бокам старую бабулiну котку Дуню, якая дзеля пэўнасьцi яшчэ раз драпае цябе лапай i ашчадна адсоўвае ад стромы вышынёю на пяць белых кафляў (гэта два твае росты). Унiзе — голы, калi не лiчыць алюмiневага паўмiска з сольлю, цагляны прыпечак. Дуня вартуе цябе, пакуль у хату не вяртаецца бабуля.

Ад таго часу каты ў тваiм жыцьцi заўсёды займаюць значнае месца, выяўляючы сваю прысутнасьць у самых розных формах. Да прыкладу, у цябе няма мастацкiх здольнасьцяў, але катоў ты малюеш амаль як мастак-анiмалiст — у тым лiку i на ўроках маляваньня, калi на стале ў настаўнiка стаяць праграмныя вазы й пiрамiды. Настаўнiк прыехаў да вас з Дагестану. Зноў убачыўшы ў тваiм альбоме вусатае й хвастатае стварэньне, ён, ня маючы больш змогi ўтаймоўваць каўкаскi тэмпэрамэнт, хапае цябе за шкірку i, як кацяня, нясе ў калiдор, а адтуль у прыбiральню, дзе колькi разоў б’е рабром далонi. Ад болю, а перадусiм ад страху, ты сядаеш на сьлiзкую мокрую падлогу, i твае штонiкi iмгнена прамакаюць. Агiда надае табе сiлы і мужнасьцi: ты ўпiваесься зубамi ў валасатую руку i зь пякучай асалодаю чуеш лаянку на незразумелай мове...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адкусі галаву вароне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адкусі галаву вароне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Каханак яе вялікасці
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Адкусі галаву вароне»

Обсуждение, отзывы о книге «Адкусі галаву вароне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x