Уладзімір Арлоў - Адкусі галаву вароне

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Адкусі галаву вароне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Наша Ніва, Жанр: Современная проза, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адкусі галаву вароне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адкусі галаву вароне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Ўладзімера Арлова склалі эсэ апошніх гадоў. Аўтар, у жылах якога беларуская кроў зьмяшалася з цыганскай, працягвае вандраваць па сьвеце й часе.

Адкусі галаву вароне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адкусі галаву вароне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але з кожнай новай вандроўкаю ў “горад на Няве” ты пачынаў усё больш сумнявацца. Ты ўжо ня памятаеш, калi з тваёй сьвядомасьцi выплыла слова “дэкарацыi”, i калi ты ўпершыню падумаў пра схаваныя за iмi вусьцiшныя двары, задворкi ды памыйкi, дзе нараджаюцца раскольнiкавы… Ты зразумеў (хоць i не адразу адважыўся сфармуляваць сваю выснову), што Пецярбург — толькi пародыя на эўрапейскi горад.

Кюстын ведаў гэта за 150 гадоў да цябе: “...антычныя статуi, чые рысы, стыль i аблiчча так жудасна супярэчаць тутэйшай глебе, колеру неба i клiмату, як i тварам, адзеньню i звычкам тубыльцаў, што статуi гэтыя нагадваюць палонных герояў у стане ворага; будынкi, якiя стаяць не на сваiм месцы; храмы, немаведама навошта перанесеныя зь вяршыняў грэцкiх гораў у ляпляндзкiя балоты, дзе страцiлi ўсю велiч… Пецярбург заснаваны і пабудаваны людзьмi, надзеленымi густам да безгустоўнасьцi. Бязглузьдзiца, на мой погляд, галоўная адметная рыса гэтага велiчэзнага гораду, што нагадвае мне недарэчны павiльён, узьведзены пасярод парку; парк гэты, аднак, займае трэцюю частку сьвету...”

У тваёй памяцi аднаўляецца апошняя паездка — ужо ў Санкт-Пецярбург — i змрочны нумар у акадэмiчным гатэлi, дзе хацелася забiць каго-небудзь буйнейшага за тамтэйшага тлустага прусака на палiчцы ў ванным пакоі...

Ты абрываеш ланцужок небясьпечных успамiнаў i проста любуесься амстэрдамскiмi набярэжнымi — суладнымi галяндцам, клiмату, шэраму небу і паўночна-заходняму ветру.

Ты думаеш, што прыехаў сюды з краiны, да якой кнiга Астольфа дэ Кюстына ня мае непасрэднага дачыненьня.

Ты ўпэўнены, што нiколi ня будзеш жыць у Расеi, бо лепшае, што яна можа стварыць, — толькi эўрапейскi фасад, за якiм усё адно будзе дрымотна варушыцца Азiя.

* * *

Калi, трапiўшы за мяжу, вы прагнеце пабачыць, памацаць ды пакаштаваць усе наяўныя тамтэйшыя славутасьцi — у вас вiдавочныя праблемы з самаiдэнтыфiкацыяй. Зрэшты, гэта твая прыватная i, магчыма, небясспрэчная думка. Але асабiста ты ад нейкага часу паўсюль шукаеш найперш сувязi, сугучнасьцi ды паралелi з краiнаю, у якой нарадзiўся, ускормлены есьмь па Бозе i да якой чамусьцi гэткую вялiкую ласку iмаеш, што не зьбiраесься пакiдаць яе, сваю краіну, iначай, як па этапе.

* * *

Некалi ў Амстэрдаме атабарыўся сьцiплы выпускнiк Слуцкай кальвiнскай гiмназii Iльля Капiевiч, што валодаў дзясяткам эўрапейскiх моваў i лiставаўся з заснавальнiкам i першым прэзыдэнтам Бэрлiнскай Акадэмii навук Готфрыдам Вiльгельмам Ляйбнiцам.

I тут у Амстэрдам iнкогнiта зарулiў расейскi цар Пётар I. Самадзержац быў цьвярозы і хмурны. Па дарозе ледзь ня ў кожным эўрапейскiм горадзе ён бачыў кнiгарнi й бiблiятэкi, а ў ягоных уладаньнях за цэлае XVII стагодзьдзе выйшла ўсяго сем сьвецкiх кнiгаў, у тым лiку такiя захапляльныя, як “Грамота о таможенных пошлинах”. Карацей, цару падфартунiла сустрэцца з былым слуцкiм гiмназiстам, якi ўклаў ды выдаў для расейцаў цэлы кнiгазбор падручнiкаў i слоўнiкаў, а потым яшчэ й стварыў iм новы, “грамадзянскi” шрыфт.

Трэба меркаваць, што, выпiваючы з Капiевiчам, цар ня раз узгадваў вучонага манаха Сiмяона Полацкага, што ажыцьцяўляў агульнае кiраўнiцтва над выхаваньнем малога Пецi. Ты таксама не аднойчы ўспамiнаў Сiмяона i неяк зрабiў яго героем сцэнару гiстарычнага кiнаэсэ, якое зьнялi i нават паставiлi ў праграму БТ. Ты лёг на канапу, уключыў тэлевiзар i падрыхтаваўся папесьцiць сваё самалюбства. Аднак замест “твайго” Сiмяона на экране паплылi тытры фiльму пра возера Байкал.

У апошнi момант стужку вырашыў прагледзець адказны тварыш. Узгадаваная за савецкiм часам iнтуiцыя не падвяла яго: фiльм атрымаўся навылёт антыiнтэграцыйны i проста шкоднiцкi. Досыць ужо таго, што сцэнарыст сам залез у кадар i распавёў, што калi Сiмяон адчынiў у Маскве сваю друкарню, зьдзейснілася падзея велізарнай культурнай значнасьці. Колькасьць друкарняў у Расейскай дзяржаве адразу падвоiлася: замест адной стала дзьве, у той час, як у нейкай там захудалай Рэчы Паспалiтай іх было ажно 134.

Мараль: ня трэба плiшчыцца ў кадар i драматызаваць сытуацыю. Хiба нельга было дзеля таго, каб падкрэсьлiць пэўную культурную перавагу дзяржавы тваiх продкаў, выказацца больш мякка? Да прыкладу, памяняць небясьпечныя лічбы месцамі. Хіба не вучыўся ты некалі па падручніку гісторыі, дзе было напісана, што “в Белоруссии дело Ивана Федорова продолжил Франциск Скорина”?

* * *

Тут няма прастытутак i сутэнэраў, а ёсьць цалкам прыстойныя супрацоўнiцы і мэнэджары, згуртаваныя ў баявых прафсаюзах. Паколькi “Беларусь — у Эўропу!”, некалi, верагодна, так будзе i ў цябе на радзiме. Вулiцы Маркса, Энгельса i Ленiна маглi б стаць афiцыйным раёнам “чырвоных лiхтароў”, i менскiя гiды, як цяпер iхнія амстэрдамскiя калегi й каляжанкi, узахапы тлумачылi б, што мiнiмальны кошт паслугi, якую табе там прапануюць, складае 25 эўра, што аб адзiнаццатай у валхвiцаў любовi — перапынак на каву, а ў глыбiнi адмысловага раёну iснуюць установы, дзе ў вiтрынах сядзяць не жанчыны на любы густ, а гэткiя самыя гатовыя да супрацоўнiцтва як з слабым, так i з моцным полам мужчыны-бiсэксуалы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адкусі галаву вароне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адкусі галаву вароне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Каханак яе вялікасці
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Адкусі галаву вароне»

Обсуждение, отзывы о книге «Адкусі галаву вароне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x