Уладзімір Арлоў - Адкусі галаву вароне

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Адкусі галаву вароне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Наша Ніва, Жанр: Современная проза, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адкусі галаву вароне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адкусі галаву вароне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Ўладзімера Арлова склалі эсэ апошніх гадоў. Аўтар, у жылах якога беларуская кроў зьмяшалася з цыганскай, працягвае вандраваць па сьвеце й часе.

Адкусі галаву вароне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адкусі галаву вароне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але ты памятаеш формулу гiстарычнага аптымiзму: усё будзе добра, толькi ты да гэтага не дажывеш. Адно што пабачыш шчасьлiвае жыцьцё пасьля свайго новага ўвасабленьня.

А пакуль тое, ты атрымлiваеш першы (праўда, апасродкаваны) досьвед знаёмства з мэнэджарамi ды iх падначаленымi.

Твой вечны “саюзьнiк” расейскi турыст, што прыбыў у Амстэрдам з запалярнай Поўначы з адзiнай мэтаю — як сьлед адцягнуцца ў “чырвоналiхтарных кварталах”, толькi што вярнуўся адтуль з багажом каштоўных ведаў, якiмi, з прычыны шырынi расейскае душы, шчодра дзелiцца з слухачамi проста насупраць каралеўскага палацу на пляцы Дам.

Сьпярша ўсё адбывалася акурат паводле абяцанак гiда: 25 эўра, упадабаная супрацоўнiца, маленькi ўтульны офiс зь неабходнай “аргтэхнiкай”...

Аднак хвiлiны гармонii ды згоды з усiм сьветам маюць, на жаль, уласьцiвасьць не асаблiва здоўжвацца. На выхадзе ў недасканалую рэчаiснасьць кліента, перапоўненага самымi ўзьнёслымi пачуцьцямi, далiкатна спынiў мэнэджар, якi агiдным будзённым голасам паведамiў, што ён, клiент, вiнен установе яшчэ 125 эўра. Уражаны падвышэньнем кошту паслугаў роўна ў шэсьць разоў, палярнiк “не понял” i зрабiў роспачную спробу прарвацца на выратавальную вулiцу, але ўмiрг вока быў уцiснуты ў мяккi зручны фатэль, дзе выслухаў на сваёй спрадвечнай матчынай мове даходлiвае тлумачэньне, што 25 эўра — усяго толькi стартавы кошт за той варыянт абслугоўваньня, калi супрацоўнiца знаходзiцца ў “пасіўнай паставе”. Усё астатняе — паводле прэйскуранту. Палярнiк паспрабаваў таргавацца (маўляў, францускай любоўю аніколі не займаўся), у вынiку чаго без асаблiвага чамусьцi задавальненьня прагледзеў увесь вiдэазапiс свайго знаходжаньня ў эдэме.

* * *

Жыцьцё ў Амстэрдаме, як i ўва ўсёй Галяндыi, некаму падасца сумнаватым. У тым сэнсе, што няма за што змагацца: апроч усiх магчымых традыцыйных правоў, дэмакратыя забясьпечвае тут i ня самыя традыцыйныя.

Напрыклад, на кожным кроку ты можаш зайсьцi ў “coffeeshop” i абсалютна легальна курнуць траўкi або гашышу. Знаёмы менскi студэнт апавядаў табе, як пасьля вiзыту ў такую ўстанову перажыў неверагоднае захапленьне, пачуўшы, што на амстэрдамскай вулiцы ўсе загаварылi па-беларуску.

Калi савецкiя хворыя былi самымi здаровымi хворымi ў сьвеце, дык галяндзкiя — самыя шчасьлiвыя, бо маюць права на эўтаназiю.

Галяндзкiя гомасэксуалiсты і аматаркi лесьбiйскага каханьня карыстаюцца правам ня толькi на грамадзянскi шлюб, але і на вянчаньне. Безь вялiкiх праблемаў можна зарэгiстраваць надзейны i моцны шлюб з самiм сабою, як зрабiла нядаўна вядомая мастачка, бязьмежна шчасьлiвая, што не застанецца ўдавой.

Табе добра й сьветла думаецца пра шанец рэiнкарнавацца ў жанчыну і жыцьцярадасна далучыцца да лесьбiянак або выйсьцi замуж за самога сябе.

Ты — ня самы здаровы грамадзянiн сваёй краiны, i часам цябе вельмi нават займае праблема эўтаназii.

Зьлёгку пагойдваючыся разам з столiкам у бары-катамаране, ты марыш пра “coffeeshop” на праспэкце Ф. Скарыны ў Менску — каб у хвiлiну самоты цалкам афiцыйна зрабiць там пару зацяжак, выйсьцi на сталiчны брук i пачуць, як усе вакол гавораць па-беларуску.

Дрэздэн

Сьцяну каралеўскага палацу на Аўгустусштрасэ аздабляе стомэтровы фрыз з размаляванай мэйсэнскай парцаляны: даўжэзным цугам едуць у смугу гiсторыi ўсе саксонскiя курфюрсты. Сярод іх гербаў твой позiрк адразу схоплiвае досыць нядбайную выяву “Пагонi”.

Курфюрст Аўгуст II Моцны адначасна быў i манархам тваiх продкаў. Адрозна ад папярэднiка, вялiкага князя й караля Яна Сабескага, што на чале лiцьвiнскiх i польскiх палкоў разьбiў туркаў пад Венай, Аўгуст выславiўся тым, што, уцягнуўшы Вялiкае Княства й Карону ў Паўночную вайну на баку Расеi, прайграў усё, што мог, i нават мусiў адмовiцца ад кароны.

На трон Аўгуста вярнула перамога расейцаў пад Палтавай. Удзячны саксонец разьлiчваўся ўсё жыцьцё. Ад таго часу расейскiя войскi ўжо фактычна не пакiдалi тваёй краiны. Надавалi, як пiсаў адзiн iхні генэрал, “соответствующее направление мыслям здешних жителей”. I, трэба прызнаць, — надалi.

Выдатна разумеючы сваё месца, Аўгуст II засяродзiўся на клопатах, якiя ўрэшце й прынесьлi яго каралеўскае мосьцi ганаровае найменьне Моцны. Толькi паводле дакумэнтаваных зьвестак, ён меў 365 дзяцей. Названую лiчбу трэба памножыць, прынамсi, на 10.

Цiкава было б зьвесьцi Аўгуста з пацыентам твайго знаёмага лекара. Гэтага пацыента хтосьцi пераканаў, што мужчына здольны зьдзейсьнiць ня болей за тры тысячы палавых актаў, падзеленых на трыццаць гадоў, i што пасьля перасягненьня крытычнага паказчыка, не ўважаючы нават на самую цудоўную эрэкцыю, трэба неадкладна iсьцi ў завязку, iначай у арганiзьме пачнуцца незваротныя згубныя зьмены. Напэўна, бяздарны палiтык i палкаводзец, але выбiтны каханак Аўгуст здолеў бы пахiснуць дакладную матэматычную канструкцыю твайго сучасьнiка. Нездарма жыхары саксонскае сталiцы кажуць, што сэрца шчадралюбнага манарха, якое знайшло апошнi прыстанак у дрэздэнскай катэдры, дагэтуль не прапускае нiводнай прывабнай турысткі ці верніцы, пачынаючы калацiцца ў пахавальнай срэбнай урне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адкусі галаву вароне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адкусі галаву вароне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Каханак яе вялікасці
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Адкусі галаву вароне»

Обсуждение, отзывы о книге «Адкусі галаву вароне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x