Уладзімір Арлоў - Мой радавод да пятага калена

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Мой радавод да пятага калена» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Бацькаўшчына, Жанр: Современная проза, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мой радавод да пятага калена: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мой радавод да пятага калена»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прысьвечанае чарговай гадавіне БНР эсэ «Незалежнасьць — гэта...» было перакладзена на дваццаць моваў. Разам зь ім у кнігу ўвайшлі іншыя эсэ, напісаныя ў 1990—1993 гадох. Большая іх частка зьявілася ў друку ў незалежных выданнях «Дзень Волі», «Свабода», «Наша Ніва».

Мой радавод да пятага калена — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мой радавод да пятага калена», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чамусьці менавіта ў тую хвіліну ты вырашыш: сёньня...

Валошак на ялцінскім рынку ня будзе, і ты купіш букет вялікіх, пабітых начным дажджом рамонкаў. Прыватнік завязе цябе на гару колеру прывялага лаўровага ліста й высадзіць ля брамы старых Лівадзійскіх могілак, а п'янаваты вартаўнік растлумачыць, што трэба йсьці па стрэлках, якія паказваюць шлях да магілы нейкага Бірукова. На адным з паказальнікаў пад словамі «К могиле Бирюкова» зусім па-беларуску будзе цьвіком надрапана: «і М. Багдановіча», і ты ўдзячна падумаеш, што, можа, гэта зрабіў наш міністар культуры, калі быў тут у траўні са сваёй дэлегацыяй, адзначаючы ўгодкі Максімавай сьмерці...

На магіле ты ўбачыш стандартную цэмэнтаваную пірамідку зь пяціканцоваю зоркай, якая, мусібыць, значыць, што - каб не сухоты - Багдановіч атрымаў бы парцейную кулю ў патыліцу адзін зь першых. Ты ўбачыш, што нейкі мастак замаскаваў зорку намаляванай зьверху валошкай, а таксама ўбачыш бел-чырвона-белую харугвачку, дзюбаты алюміневы імбрычак са збуцьвелымі кветкамі й яшчэ чатыры валошкі - капронавыя.

Казаць пра астатняе табе буцзе няёмка. Магчыма, ты прачытаеш сам сабе «Пагоню», магчыма, пагаворыш зь ім і нешта дакляруеш - яму й сабе...

Пасьля ты памяняеш ваду ў імбрычку, напішаш пад слупком датаў на харугвачцы сваю й пойдзеш, разы тры азірнуўшыся на адвітаньне, сьцежкаю да брамы з думкай, што яму добра ляжаць тут, над морам, у засені старога кіпарысу, у краіне сьветлай, дзе суха, цёпла й не чуваць узьнёслых прамоваў міністраў, намесьнікаў і загадчыкаў нашае культуры: «Удзячные нашчядкі сабралісь, штоб адзначыць...»

Жыцьцё ў творчым доме будзе каціцца сваёй каляінаю. Перакладчык Ашот будзе круціцца вакол гнуткай ташкенцкай жыдовачкі Розы. На ганку сталоўкі будуць лайдакавата даядаць літфондаўскія секунцы дзясятка паўтара катоў. Ад творчага перанапружаньня паваліцца на газон паўночнаасяцінскі драматург. А з-за Максімавай гары выпаўзе булгакаўская хмара з бліскавіцамі («Дзесь у хмарах жывуць павукі, што снуюць павучыну дажджа...») і зьнячэўку ўпадзе на горад смужыстаю непрагляднай залевай, каб праз гадзіну пакінуць па сабе неверагодна празрыстую ноч, празь якую далёкія агні на схілах будуць зьзяць, быццам калядныя зоркі.

Ноч будзе поўная паўдзённых пахаў, юрлівага ёкату літфондаўскіх катоў і дзіўных гукаў зь ніжняга гаўбца («Жыцьцё чуваць з усіх старон, жыцьцём напоўнены ўвесь змрок...»), зірнуўшы куды, ты міжволі ўбачыш, як перакладчык Ашот і жыдовачка Роза стоячы займаюцца любоўю.

У гэтую ноч ты будзеш пачувацца ў згодзе з усім сьветам: з катамі, з армянскім калегам, з Розай, якой ты гатовы будзеш прысудзіць званьне ня толькі «міс Дом творчасьці», але й «міс СССР»... У гэтую ноч ты дасі веры, што недзе сапраўды ёсьць Беларусь, дзе жывуць беларусы. Ты будзеш пэўны, што з такой самай думкай ляжаў на Божай пасьцелі й Максім Багдановіч. Таму што ён прыехаў сюды, каб у свае астатнія дні мець ня толькі сонца ды сінюю бухту, але й - Беларусь.

Бо яна ў параўнаньні зь любой іншай краінаю мае адну асаблівасьць: існаваць адно тады, калі ты ад яе ад'едзеш, калі будзеш хадзіць сярод чужаніцаў, пакуль табе нарэшце ня здасца, што і ў вас усё, як у людзей.

Твая Беларусь праіснуе, пакуль ты ня выйдзеш з самалёту.

З куплёнае ў аэрапортаўскім шапіку расейскае (бо іншых тут нямашака) газэціны ты даведаесься, што Ніна Андрэева праводзіць у Менску зьезд сваіх пячорных бальшавікоў. Сярод сваёй пошты ты знойдзеш акуратна ўскрытую бандэролю з Таронта, ад беларускага нацыяналіста і, як піша дасьведчаны недзе беларускі пісьменьнік Барыс Іванавіч Сачанка, гітлераўскага паслугача (які чамусьці служыў Гітлеру, ваюючы супраць таго ў войску саюзьнікаў), а таксама знойдзеш абы-як разадраны канвэрт зь лістом ад беларускага нацыяналіста зь Вільні, які не пасьпеў паслужыць гітлераўцам, трэба меркаваць, толькі з тае прычыны, што позна нарадзіўся. Ты зойдзеш у краму, і разьлезлая злая кабеціна параіць табе гаварыць «па-чалавечаску нармальным языком» і, пашкадаваўшы, растлумачыць, што «эта называіцца сахер». І хутка, вельмі хутка прыйдзе хвіліна, калі ніякае тваё пачуцьцё ня здолее зраўняцца сілаю з тваёй зайздрасьцю да Максіма, які ляжыць над морам, і ягоная душа зьлятае пад кіпарысы, верачы, што недзе ёсьць Беларусь і даруючы гэтую веру тым, хто мяняе ваду ў алюміневым імбрыку.

Прыкладна ў той самы час удзячныя нашчадкі, пакрываючы помнік белай татуіроўкаю, будуць пісаць на бронзавым менскім Максіме, што «чеснок полезен для здоровья» і даваць суайчыньнікам іншыя «полезные советы». А празь дзень да цябе зьявіцца нацыянальна заклапочанае дзяўчо з даўжэзным сьпісам подпісаў: не за тое, каб паставіць на ялцінскай магіле прыстойны помнік бяз зорачкі, а за тое, каб раскапаць паэтаву магілу і, хоць ён ніколі нас пра гэта не прасіў («І разрытаю магілай вее сумна на мяне...»), прывезьці Багдановічавы косткі ў Менск, дзе нашчадкі займеюць мажлівасьць пісаць «полезные советы» яшчэ й на надмагільлі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мой радавод да пятага калена»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мой радавод да пятага калена» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Каханак яе вялікасці
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Мой радавод да пятага калена»

Обсуждение, отзывы о книге «Мой радавод да пятага калена» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x