Уладзімір Арлоў - Мой радавод да пятага калена

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Мой радавод да пятага калена» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Бацькаўшчына, Жанр: Современная проза, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мой радавод да пятага калена: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мой радавод да пятага калена»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прысьвечанае чарговай гадавіне БНР эсэ «Незалежнасьць — гэта...» было перакладзена на дваццаць моваў. Разам зь ім у кнігу ўвайшлі іншыя эсэ, напісаныя ў 1990—1993 гадох. Большая іх частка зьявілася ў друку ў незалежных выданнях «Дзень Волі», «Свабода», «Наша Ніва».

Мой радавод да пятага калена — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мой радавод да пятага калена», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Першыя глыткі я п'ю за Лёню Дранько-Майсюка. Цяпер мяне грэе ня толькі сонца, бервяно й цынандалі, але і ўспамін пра Лёню. Гэта ён, Лёня, напісаў мне на сваёй апошняй кніжцы аўтограф:

Валодзя, дружа, жарты - жартамі,
Ды трэба й гэткага чакаць,
Што будзем хутка з парыжанкамі
Па-беларуску размаўляць.

Я ня супраць. Праўда, парыжанак мне хочацца замяніць на філіжанкі. Тады атрымаецца больш сьціпла й бліжэй да жыцьця...

Палітыка на гэтай блаславёнай зямлі прысутнічае сёньня ва ўсім, нават у цынандалі.

Калі я п'ю за здароўе турэцкіх працоўных, імя Леаніда Васілевіча Дранько-Майсюка ў маёй сьвядомасьці ўжо цалкам выцесьненае іншым - Зьвіяд Канстанцінавіч Гамсахурдзія.

Калісьці ён змагаўся за правы чалавека, яго садзілі, ён нібыта каяўся, выходзіў на волю, зьбіраў дэманстрацыю й вёў яе да Мцхецкага храму. Насустрач Зьвіяду Канстанцінавічу выяжджаў Эдуард Амвросіевіч Шэварднадзэ, які, сеўшы ў крэсла першага сакратара грузінскага ЦК, перасаджаў, кажуць, 30 тысяч гэтак званых спэкулянтаў і ценевікоў, за правы якіх, называючы іх прадпрыймальнікамі, ваюе цяпер у «Движении демократических реформ».

А тады верны ленінец, брэжневец і андропавец Шэварднадзэ, раскрыліўшы рукі, ішоў насустрач дэманстрантам.

- Чаго ты хочаш, сынок? - пытаўся ён у Гамсахурдзіі, спрабуючы абняць яго.

- Ніякі я табе не сынок, - хмурна абзываўся сын клясыка грузінскае літаратуры дысыдэнт Зьвіяд. - У мяне адна маці - Грузія, і ты яе прадаў.

Гамсахурдзію зноў садзілі, і ўсё паўтаралася. Пра гэта распавядаў мне гадоў дзесяць таму знаёмы грузінскі мастак - паміж злоснай антысавецкаю показкай пра тое, як Брэжнева вадзілі па Эрмітажы (Вось, Леанід Ільліч, Гоя, а вось «Дзяўчынка на шары» Пікаса. - А гэта што за малпа? - А гэта, Леанід Ільліч, люстэрка. - А-а, Таркоўскі...), і блюзьнерскай показкай пра тое, як Гіві намаляваў мадону, аднак «слишком балшой малчык палучился».

Першая пляшка цынандалі, як і часіны застою, калі яна каштавала ня больш за два рублі, ужо сталася гісторыяй.

У Боры бяруць марозіва салдацікі Савецкай арміі. Лыжачкі ў Абх.ССР (ці ў незалежнай РГ) ужо скончыліся, і Бора падае марозіва зь відэльцамі. Воддаль спыняецца машына з трыма грузінскімі гвардзейцамі, і паміж мною й Борам адбываецца другі дыялёг.

- Боря, ты хотел бы служить в национальной гвардии?

- ...национальная гвардия... и... - вытанчана й прыгожа лаецца Бора.

- Боря, а в Советской армии ты служил?

- Советская... и... армия... и... - Бора лаецца непрыгожа й нявытанчана.

Вяртаючыся да бервяна, я знарок раблю кругаля, каб прайсьці побач з нацыянальнымі гвардзейцамі й падараваць аднаму зь іх бел-чырвона-белы значак.

- Ты за Гамсахурдиа? - замест якога-небудзь значка наўзамен, пытаецца гвардзеец, і тры пары цёмных вачэй глядзяць на мяне, нібыта тры дубальтоўкі.

- Я за демократию, - абачліва адказваю я пад гэтымі трыма сэктарамі абстрэлу.

- Проходи, - кажа гвардзеец.

Цынандалі з новае пляшкі пераконвае, што вадаправод у «Бары» з 12-ці да 17-ці пакуль што не адключаюць.

Бервяно, мора й цынандалі зноў скіроўваюць мае думкі да загадкі - дзе я знаходжуся? - і да асобы, якая гэтую загадку ўвасабляе.

Чарговая пабыўка Гамсахурдзіі на волі атрымалася такая працяглая, што дысыдэнт здолеў ператварыцца ў прэзыдэнта.

Народ любіць свайго прэзыдэнта батона Зьвіяда Гамсахурдзію. Ніякага сумневу ў гэтым не пакідае ўчарашні нумар «Вечернего Тбилиси», што тырчыць у мяне з кішэні. «Напрасно враги Грузии, - напісана ў ім на першай старонцы, - тешат себя надеждой, что наш народ устал в борьбе за независимость и демократию. Он неутомим, как и его Президент. Проискам врагов мы противопоставим сплоченность и единство. Те же, кто выступает против народа, будут сурово наказаны».

Ад гэтых суворых слоў лёгкі хмель пакідае мяне, і я пасьпешліва напаўняю філіжанку, каб адагнацца ад халоднае думкі, ці не выступаю я супраць народу, што супрацьпаставіць мне сваю згуртаванасьць і адзінства.

З газэтнае паласы на мяне дапытліва глядзіць дарагі батона прэзыдэнт. «Хай смутак ніколі ня росіць вачэй тваіх добрых і ясных», - выплываюць на памяць словы зь ліста беларускага народу да вусатага суайчыньніка дарагога батона прэзыдэнта.

Тамсама, на першай старонцы, пад партрэтам дарагога падвярстаны ліст армянаў, якія дзякуюць «и лично дорогому президенту» за адкрыцьцё ў грузінскай школе армянскае клясы.

Учора ўвечары, калі далі электрычнасьць, па першай праграме TV паведамілі, што ў Тбілісі за арганізацыю забастоўкі арыштавалі старшыню грузінскага дзяржтэлерадыё й яшчэ дзевяць апазыцыянэраў. Тэлежурналісты па-ранейшаму бастуюць, і па тбіліскай праграме йдуць адно інфармацыйныя выпускі й амэрыканскія баявікі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мой радавод да пятага калена»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мой радавод да пятага калена» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Каханак яе вялікасці
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Мой радавод да пятага калена»

Обсуждение, отзывы о книге «Мой радавод да пятага калена» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x