Уладзімір Арлоў - Мой радавод да пятага калена

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Мой радавод да пятага калена» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Бацькаўшчына, Жанр: Современная проза, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мой радавод да пятага калена: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мой радавод да пятага калена»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прысьвечанае чарговай гадавіне БНР эсэ «Незалежнасьць — гэта...» было перакладзена на дваццаць моваў. Разам зь ім у кнігу ўвайшлі іншыя эсэ, напісаныя ў 1990—1993 гадох. Большая іх частка зьявілася ў друку ў незалежных выданнях «Дзень Волі», «Свабода», «Наша Ніва».

Мой радавод да пятага калена — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мой радавод да пятага калена», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У вечаровым выпуску паказваюць мітынг. На ім выступаюць: прыгожая жанчына ў чорных панчохах, непрыгожая жанчына ў чорных панчохах і з вусамі, неінтэлігентны мужчына ў чорных акулярах з падазрона аттутураным крысом пінжака й сам батона прэзыдэнт. Ён чыста выгалены, але ўсё адно цяжка пазбыцца моцных асацыяцый з фідэлеўскай смаляной барадою. Над натоўпам падымаецца збой партрэтаў дарагога батона.

Пасьля інфармацыйнага выпуску круцяць вэстэрн пра індзейцаў, які, мусіць, нідзе, апрача Абх.ССР (ці незалежнай РГ), ня ўбачыш. Фільм ідзе па-ангельску, унізе паўзуць гіерогліфы японскіх субтытраў, за кадрам гучыць пераклад то на грузінскую, то на расейскую, то на нейкую зусім незнаёмую мову. Напэўна, паказ наладжаны адмыслова дзеля дарагога прэзыдэнта, які ведае зь дзясятак моваў.

З боку Турцыі хвалі павольна падганяюць два бервяны й яшчэ нешта незразумелае.

Яшчэ адна філіжанка за туркаў, і неўпрыкмет я апынаюся ў смузе колеру разбаўленага цынандалі. У ёй пачынае вымалёўвацца нейкая выснова. Вось зараз я ўхаплю яе за хвост, але...

Але ў гэтай залаціста-празрыстай смузе па пляжы - быццам кагадзе сыйшоў з тэлеэкрану - сунецца ў белых штанах генэрал КГБ Алег Данілавіч Калугін. Ён без накладной барады й чорных акуляраў і відавочна не падобны да зацкаванага людзьмі Гамсахурдзіі агента (хай сабе й адстаўнога) варожай дзяржавы. Значыцца, я ўсё ж у Абх. ССР.

- Господин Калугин! - гукаю я, падымаючыся зь бервяна.

Ён ня ўздрыгвае й не палохаецца. Здаецца, яму нават прыемна, што яго пазналі. Генэрал стаміўся безь вядомасьці, ваюючы на таемных франтох барацьбы зь імпэрыялізмам.

- Г-н Калугин! Интервью для белорусской газеты «Наша Ніва»! Первый вопрос: Вы прибыли сюда в качестве агента Кремля?

Генэрал аблівае нахабу прафэсійным ліпуча-чэпкім позіркам і дастае з кішэні асадку «паркер». Мяне працінае: вось стрэліць зараз якой-небудзь атрутнай стралой...

- Так вы из Минска? - Ён хавае «паркер» у кішэню. - Что-то вы не очень похожи на белоруса.

Ніякіх дакумантаў у мяне з сабою няма, і замест іх я пачынаю чытаць генэралу верш Рыгора Іванавіча Барадуліна:

Трэба дома бываць часьцей.
Трэба дома бываць ня госьцем...

- Это намек? - пытаецца пільны спадар Калугін.

Я прапаную яму разбаўленага цынандалі ймя Боры Гальперашвілі. Генэрал адмаўляецца. Магчыма, прычына ў тым, што філіжанка ў мяне адна, а йсьці па другую да Боры неахвота.

Банальная ідэя наконт інтэрвію ўжо пакінула мяне.

Ну, пайшоў ён у ворганы адразу пасьля філфаку Ленінградзкага ўнівэрсытэту (ці не пастукваў, як быў студэнтам?). Ну, сядзеў на «дыпляматычна-журналісцкай» пасадзе ў ЗША, закупляючы рэдактараў эмігранцкіх выданьняў. Ну, выдаваў пад псэўдонімам «О.Кедров» свае кніжкі, дзе выкрываў акулаў капіталістычнага сьвету. Ну, ажаніўся зь Людмілай Віктараўнай (яна ўжо зьявілася на даляглядзе й занепакоена набліжаецца да нас у штанах колеру бэж). Ну, працуе яна, скончыўшы пэдынстытут, у Інстытуце ЗША й Канады. (Мы й так ведаем, што якраз у пэдынстытутах і рыхтуюць гэткіх спэцыялістаў.) Усё гэта неістотна.

Новую філіжанку я п'ю за генэрала Калугіна, найлепшага з усіх прадстаўнікоў ягонага ведамства, якіх я дагэтуль ведаў.

Ён не паказваў мне сваёй корачкі, не выклікаў мяне ў бюро прапускоў, не казаў пра «нагнетание националистических страстей в некоторых рассказах». Урэшце, нават апазнаў ня ён мяне, а я яго.

За вас, генэрал!

Людміла Віктараўна таксама адмаўляецца ад цынандалі, і яны аддаляюцца ўздоўж шампаністага прыбою. Іхні ўлюбёны адпачынак - дваццацікілямэтровая прыморская прагулянка.

За вас, Алег Данілавіч і Людміла Віктараўна!

Як кажуць у вас у Расеі, скатертью дорога!

Я гляджу на мора. Таямнічая рэч, якую несьлі хвалі, ужо блізка. Гэта абшарпанае драўлянае крэсла. Напэўна, яго таксама прыслалі турэцкія пралетары, прачытаўшы ў газэце, што ў нас крызыс з мэбляю. Я выцягваю аблупленае крэсла з вады й кладу яго на жвір сушыць.

У яго толькі тры нагі, але на ім можна сядзець, што я й раблю, дапіваючы за турэцкіх пралетараў апошнія глыткі. На ўсялякі выпадак я пералічваю грошы й гляджу на Бору. Крэсла, як быццам прадчуваючы хуткае расстаньне, ня хоча адпускаць мяне.

Паміж мною й Борам адбываецца трэці дыялёг.

- Кто этот человек? - ён ківае ў той бок, куды пайшоў генэрал.

- Это Калугин, - адказваю я. - Ну тот, генерал КГБ.

- ... и... КГБ... - кажа Бора.

За час, пакуль я гаварыў з генэралам і сушыў турэцкае крэсла, у «Бары» прычынілася падвышэньне коштаў на цынандалі й хачапуры, аднак мне як старому кліенту Бора адпускае яшчэ па старым кошце. Ягоны позірк раптам робіцца загадкавы й скіраваны некуды паўзьверх майго пляча.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мой радавод да пятага калена»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мой радавод да пятага калена» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Каханак яе вялікасці
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Мой радавод да пятага калена»

Обсуждение, отзывы о книге «Мой радавод да пятага калена» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x