Звяртаюся ў думках да паважаных людзей — гаспадарнікаў, палітыкаў і проста грамадзян. Шаноўныя! Вы дбаеце пра эканамічную самастойнасць Беларусі, пра набыццё ёю дзяржаўнага суверэнітэту? І хочаце дасягнуць гэтага, не маючы самастойнасці духоўнай? Належачы іншаму — небеларускаму — духоўнаму свету? Будучы адарванымі ад нацыянальных традыцый і звычаяў? Ліквідаваўшы ў сваім штодзённым побыце ўсё, што вызначае самабытнае нацыянальнае аблічча? І можна ў такія цуды паверыць?
Адзіна верны шлях да самастойнасці — гэта адраджэнне нацыянальнай самасвядомасці, вяртанне да вытокаў нацыянальнай духоўнасці, да роднай мовы. Асабліва вялікая роля належыць менавіта мове. У нас у большасці на мову глядзяць як на сродак зносін — і толькі, абмяжоўваюцца яе камунікатыўнай функцыяй. А мова — гэта нешта непараўнана большае: у ёй — гісторыя краю, нацыянальная псіхіка, самапачуванне народа, яго годнасць, у ёй — і наша дзяржаўнасць... Пачытайце адну з найвялікшых і наймудрых кніг у гісторыі еўрапейскага Рэнесансу — Статут Вялікага княства Літоўскага, — напісаную на нашай зямлі, нашымі мудрацамі і для нашага народа, для нашай дзяржавы, І напісаную нашай мовай! Пачытайце, паслухайце, як яна гучыць — каша мова XVI стагоддзя! Хіба ў ёй толькі карысная інфармацыя, а не жыццё, не душа, не гісторыя і лёс народа?
Адкуль у нас, беларусаў, пачварны нацыянальны нігілізм — зразумела: надта даўно былі гаспадарамі на сваёй зямлі, за стагоддзі прыгнёту гаспадарскі дух свабоды і незалежнасці быў з нас досыць-такі грунтоўна выбіты. Але ж пара, нарэшце, ачнуцца і расправіць спіну, і падняць галаву незалежна! І перастаць слухаць байкі запісных прапагандыстаў «інтэрнацыяналізму», якія ўсё клапоцяцца, усё сочаць, каб хаця мы, беларусы, не перабралі меру ў сваёй любові да роднай мовы. і каб хаця «адзіную афіцыйную» не пакрыўдзілі.
Што нам трэба рабіць, каб наша мова загучала паўсюдна? Маё перакананне — трэба спакойна, дзелавіта, з пачуццём дзяржаўнай адказнасці ажыццяўляць рэспубліканскі Закон аб мовах.
Дарэчы, а які лёс ліста вядомых пісьменнікаў Беларусі да ЦК КПБ, выразна названага імі «Каму, якому народу служым?». Як кіраўніцтва партыі паставілася да гэтага звароту і да тых праблем, якія талі узнімаюцца?
На вялікі жаль, у друку пра якое-небудзь рэагаванне нічога не паведамлялася. Практычных дзеянняў амаль не відна таксама. Таму можна лічыць, што зварот не дайшоў да адрасата. Гэтак жа, як і ліст чатырох народных дэпутатаў БССР, у якім мы прасілі перадаць аддзяленню беларускай філалогіі БДУ корпус Гістпарта.— каб было бачна, як КПБ шануе мову і культуру свайго народа. Цяжкае і балючае гэта пытанне — адносіны Кампартыі рэспублікі да найвялікшага і найкаштоўнага духоўнага скарбу нацыі. Праз усё сваё свядомае жыццё чакаю, калі ж «Бадучая сіла грамадства» зразумее элементарную ісціну, што з народам трэба гаварыць на яго роднай мове, што адвучваць мільёны людзей ад мовы Маці, выракацца яе — амаральна. Ні адзін народ у свеце такога не стрываў бы. Шмат большых і меншых грахоў на рахунку кіраўніцтва КПБ, шмат зроблена неразумнага, нямудрага, але, мабыць, найцяжэйшы грэх яго — вось гэты. Не разумеюць таварышы і таго, якая шкода праз гэта прачыняецца самой Камуністычнай партыі. Няйначай, як свядома чакаюць, калі ад яе адвернецца ўся патрыятычна настроеная беларуская інтэлігенцыя. Няйначай, як зацікаўлены ў гэтым. Ну даўно ж пара схамянуцца і да ўвесь голас сказаць народу, што Беларусь на вечныя векі будзе Беларуссю і што трэба далучацца да нацыянальнага адраджэння. Пачынаючы літаральна з заўтрашняга дня. А яшчэ лепей — з сённяшняга.
Вы прайшлі жорсткую барацьбу пры выбарах у народныя дэпутаты БССР. Ужо год працуеце ў Вярхоўным Савеце. А якія ў вас сувязі са сваімі выбаршчыкамі? Што гаворыце ім, аб чым раіцеся., да чаго заклікаеце?
Мае выбаршчыкі — амаль без вынятку — простыя працоўныя людзі: хлебаробы, жывёлаводы, механізатары, настаўнікі... Сустракацца і гаварыць з імі ўсё цяжэй і цяжэй. Ім хочацца нармальнага чалавечага жыцця, як і тым рабочым у гарадах, што даведзены неразумнымі дзеяннямі дзяржаўных асоб да крайняй формы пратэсту — забастовак.
Да чаго заклікаць чалавека, які круглы год, не пакладаючы рук, сумленна, шчыра працуе, але які кажа: «Вось паглядзіце на мой абутак: сёння яшчэ прыйшоў на ферму, а заўтра ўжо... не ведаю, буду сядзець босы. І дзецям няма ў чым у школу пайсці. І хлеба 400 грамаў на душу даюць...» Тым не менш гаворым мы на сустрэчах пра тое, што трэба заставацца людзьмі і даражыць пачуццём сваёй чалавечай годнасці. Трэба сеяць збожжа, гадаваць жывёлу, выхоўваць і вучыць дзяцей.
Читать дальше