Васіль Быкаў - Бліндаж

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Бліндаж» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Месца выхаду: Менск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Хурсік Віктар, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бліндаж: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бліндаж»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава ўвайшлі творы, невядомыя беларускаму чытачу. Аповесьць "Бліндаж" была апублікаваная ў часопісе "Дзеяслоў" толькі ў 2006 годзе, а аповесьць "Апошні баец" друкавалася ў газеце "Чырвоная змена" ў 1958 годзе і пасьля не ўключалася аўтарам у ніводзін свой зборнік. Абодва творы яднае тое, што дзеяньне ў іх адбываецца напачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Бліндаж — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бліндаж», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I тады здарылася нечаканае. Справа з кустоўя грымнуў на людзей густы аўтаматны стрэл. Малады баец, што ляжаў побач з Петрусём, неяк трапянуўся і сціх, нібы прытаіўся ў траве, а з хмызняку, прыгінаючыся, выскоквалі на аблогу фашысты.

Усе, хто яшчэ мог узняцца, кінуліся ад таго небяспечнага фланга бліжэй да камандзіра. Людзі разгубіліся ад такога знянацкага ўдару, але падавацца далей не было куды. Раптоўная млявасць ад усведамлення пагібелі разлілася ў Петрусёвым целе. Ён стрэліў разы два ў бліжэйшага немца, што, пераскокваючы праз забітых, бег да яго, і сам ускочыў, каб падацца назад, куды беглі іншыя.

У той страшны момант ён зноў убачыў камандзіра. Маёр таксама адступаў назад, далей ад кустоў, бег і адстрэльваўся са свайго пісталета. Але раптам ён спатыкнуўся, з цяжарам вьшрастаўся і потым ужо канчаткова ўсім целам рухнуў у траву. Тады ж з яго рук выпала дрэўка са згорнутым сцягам. Пятрусь, мярцвеючы ад жаху, ускрыкнуў і кінуўся да камандзіра. Аднак раней за яго там аднекуль з’явіўся Наскоў, ён спрытна падхапіў сцяг і рынуўся па адхону ўніз. А маёр прыўзняўся на руках, узняў на сержанта скрыўлены ад болю, успатнелы твар і, сустрэўшы яго позірк, чамусьці глуха закрычаў хлопцу:

– Сцяг... Сцяг ратуй!

Пятрусь, аднак, памкнуўся ўзняць маёра, але той, нібы здзівіўшыся, што сержант не кінуўся выконваць загад, крыкнуў злосна і строга:

– Прэч ад мяне! Сцяг!..

Ён не скончыў гэтага свайго загаду і ўпаў тварам у пожню.

Пятрусь зноў скалануўся ад ахапіўшага яго жаху і кінуўся далей за Насковым, які разгоніста шыбаваў уніз да вузенькай паскі алешніку на лугавіне. Побач нікога не было, немцы ўжо захапілі іх кароткі прытулак і скіравалі ўвесь агонь сваёй зброі па апошніх байцах. Пятрусь зірнуў наперад – Наскоў быў ужо ля крайніх алешын, і ў хлопца мільганула кволая яшчэ надзея на яго ўдачу. Але ў той жа момант здарылася нешта незразумелае і жудаснае. Нейкая невядомая сіла з лютым імпэтам ударыла сержанта, у вушшу балюча кальнула, і ён праваліўся ў пустую чорную бездань.

Раздзел другі

Першым з’явілася непрывычнае адчуванне цішыні. Яшчэ праз момант хлопец адчуў, як моцна баліць плячо і нешта муляе пад шчакой. Пятрусь паварушыў галавой і з намаганнем узняў цяжкія павекі. Ён убачыў траву, якая шалясцела ля самага твару. Ад незвычайнай блізкасці яе танклявыя сцяблінкі здаваліся гіганцкімі, быццам якія трапічныя расліны джунгляў. Між імі ў доле нешта шавялілася, гойдалася, скакала – там спрадвечным парадкам цякло сваё, незалежнае ад чалавека, жыццё. Сабраўшы сілы, Пятрусь павярнуўся ўсім целам і ўбачыў неба – высокае, прасторнае і лагоднае неба летняга адвячорку. Там было так светла, так спакойна і хораша, што Пятрусь упершыню паверыў, што смерць мінула яго. I раптам аднекуль з-за краявіду з’явіліся крылатыя цені – гэта нагружаныя бомбамі цяжка плылі кудысьці варожыя самалёты. Яны адразу вярнулі хлопца да рэчаіснасці, да вялікай бяды, што напаткала іх полк.

Ён усхапіўся, але моцны боль у галаве і ў левым плячы зноў паваліў яго ў траву. Тады хлопец пайшоў на хітрасць. Каб ашукаць загадкавую немач, ён паціху абапёрся аб дол, больш налягаючы на правую руку і ногі, узняўся і сеў. У галаве моцна шумела, яна была цяжкая, яго крыху нудзіла. Хлопец пасядзеў так з хвіліну, каб прызвычаіцца да новага стану, і ўпершыню паглядзеў наўкола.

Ззаду яго быў узгорак. Пятрусь ляжаў на адхоністай аблозе з рэдкімі маленькімі елачкамі, пэўна, толькі ў гэтае лета праросшымі з зямлі. На ўзгорку, дзе на іх так нечакана наваліліся немцы, ужо не было нікога, зусім пусты быў і луг, што ляжаў унізе. Але, прыгледзеўшыся, хлопец заўважыў сям-там нерухомыя постаці забітых байцоў. Ён тады агледзеў сябе, адзінага жывога тут, і падзівіўся, яшчэ не ведаючы, радавацца ці бедаваць з гэтага выпадку. Потым, як колечы, падняўшыся, ён пастаяў крыху і асцярожна, нібы нёс на галаве які шкляны посуд, зрабіў крок уніз да лугу, дзе ў кустах віўся ручай.

I тут ён успомніў усё – і двухдзённы бой, і разгром іхняга палка, і смерць камандзіра там, на ўзгорку, і безліч забітых байцоў наўкола. Нечаканы спалох ахапіў Петруся, калі ён прыпамятаў апошні загад камандзіра ратаваць сцяг.

Страшэнныя ўспаміны з маланкавай хуткасцю пранесліся ў галаве. Трэба было бегчы, шукаць сваіх і клікаць дапамогу. Але куды бегчы і каго клікаць? Дзе былі нашы войскі і дзе цяпер іх сцяг, падхоплены Насковым? Хлопец памятаў, што дзесьці за сядзібай вёў бой адрэзаны ад іх трэці батальён, аднак дзе ён цяпер, уцалелы, ці мо таксама разбіты – было невядома. Але чаму так ціха, чаму ніводзін гук, ніводзін шолах не парушаць гэтай знямелай усеабдымнай цішыні?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бліндаж»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бліндаж» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Бліндаж»

Обсуждение, отзывы о книге «Бліндаж» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x