1951-ы год быў у нас з Нінай разлукаю двайной — я угаварыў яе паехаць па літфондаўскай пуцёўцы на Рыжскае ўзмор'е, а сам неўзабаве падаўся ў падарожжа па раёнах Заходняй Беларусі, удвух з Уладзімірам Калеснікам, на веласіпедах, ён збіраць песні былога рэвалюцыйнага падполля, а я — па новае для свайго пакутлівага рамана «Граніца», дый, шчыра кажучы, i проста так, каб паглядзець, паслухаць.
Дзяўчаткі нашы былі ўжо ў Бродзішчах, дзе я i спыніўся на дзень, а Валодзя падаўся ў далейшыя Крынкі, наведаць старога бацьку, загадчыка вадзянога млына.
А вось i пісьмы:
18.VII.51.
Дарагая наша курортніца!
Пішам Табе ўсе разам. Праўда, пішу я. Наташа пішчыць: «Ой, ой!..», пакуль цётка Міла заплятае ёй коскі, а Галя, з чорным ад ягадротам, стаіць побач са мной, флегматична лузгае прывезеныя мною семечкі i спокойна кожа: «Ты цяпер напішаш, а потым мама нам напіша».
Прыехаў учора. Зацягнулася трохі з грашыма, пасля хацеў купіць веласіпед, a ніяк не знайшоўшы, махнуў рукою i пазычыў у Зуба яго стары драпчачок, i вырваліся мы нарэшце з душнага, сумнага Мінска. Гарачыня, «истекание потом» неймавернае, але i цікавага многа... Грошай у мяне амаль дзве тысячи. Што веласіпеда не купіў, відаць, i лепт (плашч за 230 р. купіў), — думаю дапамагчы з сенам i вашым, i Мішы, які збіраецца купіць карову, калі, як Ты гаварыла, збярэ на яе сена. Далі з Валодзем слова не піць нідзе гарэлкі i не курыць. Уранні я трохі пісаў (нават!), працягваючы апавяданне, i без курэння сумнавата. Недзе апоўдні прыедзе Валодзя i падамося далей.
Буськаем Тваё пухкае, загарэлае «личико». Муж, маці, сястра i дзеці.
Другое — таксама з дарогі:
2.VIII.51.
Дарагая Ніначка!
Пішу на беразе Кромані, падставіўшы голую спіну гарачаму роднаму сонцу. Хораша тут незвычайна, i адчуваю сябе таксама здорава. Веласіпед стамляе не надта, толькі для апетиту. Харчуемся мы добра (заўсёдыў гасцях), так што пахудзець не ведаю ці ўдасца. Загарэў, як чорт. А галоўнае — гэта ўражанні, якія не ўмяшчаюцца ў блакноце. Праехалімы кіламетраў дзвесце, a ўлічваючы зігзагі — яшчэ больш. Сіняўская Слабада — Крынкі — Карэлічы — Наваградак — Свіцязь — Любча — Шчорсы — Кромань. Не думай, што мы таўчэмся на месцы, — кожны раз едзем па новых вёсках, знаёмімся з новымі людзьмі. Здорава ўсё-такі жыць на свеце, нягледзячы, што i свінства хапае. Расказаць будзе пра што. Сям-там Валодзя здымае мяне на фоне рознай красы. На Нарач ехаць раздумалі: i не паспеем, i тут вельмі шмат матэрыялу. Скокнем толькі nad Слонім i, можа, пад Гродна. Да 20-22 жніўня буду ў Бродзішчах i Маласельцах — хочацца палазіць з дзяўчаткамі па агародах.
Думаю, што гэтае пісьмо застане Цябе ўжо ў Мінску. Пазвані ў выдавецтва, як там мае кнігі [ 6 6 «У Забалоцці днее» i «Зялёная школа».
], калі будзе які сігнальны або хоць надрукаваныя аркушы, захапі ў вёску. Думаю, што якога-небудзь 25-га ці 27-га выедзем у Мінск, зімаваць.
Дзіўнавата неяк — пісаць, неразлічваючы на адказ... Хацелася б ведаць, як Ты сябе адчуваеш, наколькі паправілася, што ўдалося дастаць [ 7 7 У сэнсе купіць, так тады найчасцей гаварылася.
]. Ну, ды нічога, хутка сустрэнемся.
Мы з Валодзем толькі з учарашняга дня ездзім удвух. Тыдзень ездзіў з намі яго таварыш, настаўнік з-пад Шчорсаў, Міхась Петрыкевіч...
Прывітаннеўсіму нашай кватэры і, камухочаш, у доме.
Цалую моцна, з лясным азартом. Ваня.
У нашай з Калеснікам творчай вандроўкі быў i працяг — увесь кастрычнік мы працавалі ў архіве «Фонда Урублеўскіх» літоўскай Акадэміі навук, чытаючы заходнебеларускую прэсу, у тым ліку i польскамоўную, а з яшчэ большай цікавасцю — рукапісы, дзённікі, перапіску. Маіх пісьмаў адтуль, з Вільні, няма, не захаваліся, i не магу, як i ў некаторых іншых выпадках, даўмецца, чаму. Ёсць пісьмо Нініна. Хоць яна пісаць пісьмы зусім не любіла, а я яе безвынікова ў гэтым папракаў жанчына, як гаворыцца, была з характарам. А тут пісьмо, дый з гумарам, іроніяй:
Уважаемый Иван Антонович!
У першых страхах нашага Вам пісьма спяшу паведаміць, што мы ўсе жывы i здаровы, чаго i Вам жалаям. Пісьмо Ваша, у якім Вы плачаце пра Вашы грашовыя цяжкасці, мы атрымалі i прачыталі, але не зусім паверылі...
Хочацца мне палаяць Цябе за тыя тры ночы, калі я, не раздзяваючыся, чакала пры тэлефоне, каб не праспаць. Калі Табе i праўда так цяжка з грашыма, дык высылай нам квіткі оплаты кожнай тэлефоннай гутаркі, мы з прыемнасцю аплоцім. Бо ўсё ж нам вельмі хочацца пачуць Цябе, Твой голас, хаця б два разы на тыдзень...
Читать дальше