Янка Брыль - Блакітны зніч [Лірычнае]

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Блакітны зніч [Лірычнае]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Про Хрысто, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Блакітны зніч [Лірычнае]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Блакітны зніч [Лірычнае]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Блакітны зніч» — лірычная споведзь прызнанага майстра прозы пра сябе i свет, пра самых блізкіх людзей, пра светла-ўзнёслыя i сумна-трагічныя праявы быцця, пра ўсё тое, што дапамагае па-сапраўднаму жыць, верыць i спадзявацца на Чалавечае ў чалавеку.

Блакітны зніч [Лірычнае] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Блакітны зніч [Лірычнае]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Япакуль што валэндаюся без працы. Браты-пісьменнікі раз'ехаліся ваўсе канцы i «вернуцца праз тыднік». Нікога не застаў у рэдакцыі, так мне сказалі ў Саюзе пісьменнікаў. Чакаю. Трохі працую, наколькі гэтамагчыма ваўмовах гасцініцы.

Вось i ўсё пра знешняе жыццё.

А так — сумую па Табе i думаю заўсёды. Цяжка, нават i крыўдна, што мы з Табою ў наш найдаражэйшы часразлучаны лесам. Стрымліваю сябе думкамі пра тое, колькі людзей ды лёсаў разлучана цяпер у імя найважнейшага... Супакойваюся з надзеяй на тое, што я ўсё-такі дамагуся таго, каб мы найхутчэй былі разам. Пішы, Ніначка, многа i шчыра. Ты ў мяне такая пакрыўджаная заўсёды, нават i скрытная. Перастань быць такою хаця б у пісьмах. Моцна цалую Цябе. Ваня.

Мір, 21.ХІ.44.

Дарагі Ваня!

Дзякуй за Тваё пісьмо, якое мяне абрадавала, а то я ўжо была зусім адчаялася атрымаць ад Цябе вестку... Праўда, гэтыя тыдні здаліся мне бясконцымі, i наколькі раней здавалася, што я ўжо ўмею трымаць сябе ў руках, то цяпер было так, што зусімразгубілася, нават сорамна было перад Марусяй [ 2 2 Сяброўка па працы, настаўніца матэматыкі. ]. Яна гаварыла, што напіша Табе пра гэта. Але такое было адразу пасля Твайго ад'езду, а цяпер я ўжо ўвайшла ў каляіну, прыдумваю ўсякія заняты, каб як-небудзь забіць усе трывогі і хваляванні. Як бы там ні было, a ўсе думкі i мары заўсёды міжволі ў Мінску. Самыя светлыя гадзіны — вячэрніямары пра Твае поспехі і, разумеецца, пра Цябе самога. Толькі я ў сваіх марах апынулася залішне далека. У мяне «Жывое i гніль» [ 3 3 Аповесць, пасланая з партызанскага лесу ў Маскву: «Союз писателей, Максиму Танку». ] ужо даўно ў рэдакцыі... Ты пішаш, што вечарамі працуеш. Відаць, што-небудзь новае, a калі так, то напішы, бо гэта ж i для мяне найважней. А як у Цябе са зборнікам дзіцячых апавяданняў ?..

У нас усё па-ранейшаму. Адносіны ў школе вельмі добрыя, я нават не чакала такога, калі наступала на працу. Наладжваем літаратурныя вечары, читаем. Цяпер па нашай, маладых, ініцыятыве, рыхтуем сіламі настаўнікаў пастаноўку — «Юбілей» Чэхава. Набліжаецца свята Сталінскай канстытуцыі, i нас нагрузілі палітмасавай работай, так што жыццё перапоўненае... Ды гэта ж усё не галоўнае, калі няма асноўнага. Тут я згодна з Марусяй — яна гаворыць, што ў яе i жыццярадаснасць, i каханне ідуць разам, яна толькі тады можа быць ідэальнай работніцай, вясёлай i энергічнай, калі яе сонца — пры ёй. А я, як ні сорамна, я ўсё сумую. Не пісала б пра гэта, але Маруся дала слова, што напіша Табе, як я тут памерла з тугі ды жалю. Дык лепш уэюо я сама пра сябе напішу. Цяпер гэта ўсёмгнула, я зноў гляджу ў будучыню ясна. У імя той мэты, да якой Ты ідзеш, усё іншае траціць сваё значэнне. Я веру, што Ты даможашся таго, што Табе належыцца, — гэта для мяне найважней. A іншаеўсё, я думаю, складзецца так, што выпадзе трохі шчасця i на нашу долю.

Пішы пра ўсё: над чым працуеш, якія планы ў Цябе i якія поспехі. Чакаю, бо гэта ж — i мае жыццё.

Моцна цалую, забываючыся пра адлегласць. Ніна.

Міша!

Я вельмі рада за Цябе, думаю, што большага Табе пакуль што i пажадаць няма чаго. Чакаю вынікаў выпрабавання.

4. ХІІ.44.

Дарагая Ніначка!

Пісьмо Тваё чыталі i я, i Міша, кожны радуючыся па-свойму. Разумею Твой неспакой у доўгім чаканні. Я хоць i не такі, як Ты... мая плакса, аўсёж... Словам, давай улічьш i тую акалічнасць, што пошту цяпер возяць на валах, i будзем менш наракаць...

У нас ніяк не наладжваецца справа з якім-небудзь пакоем, не кажучы ўжо пра такую раскошу, як кватэра. Жывем яшчэ ўсё ў гасцініцы, а гэта i дорага, i няўтульна. Ды дадзена яна нам у ЦК на месяц, як i талоны ў іхнюю сталоўку. Міша, між намі гаворачы, ужо пахныквае пра сям'ю. Але гэта пройдзе. З грашыма пакуль што не надта крута. Умяне па «Раздавім фашысцкую гадзіну» за месяц выйшла 1500 рублёў, зарплата літработніка i першы ганарар, за тое, што пасылаў з Міра. З Новага года выдавецкія справы, кажуць, разгорнуцца шырэй, трэба думаць, што i грошы будуць. Аднак, зноў жа між намі, як бы мне ні хацелася, каб Тыўжо сёння была ca мной, я паку ль стрымліваю сваё жаданне тым, што няхай ужо я адзін перанясу гэты, даволі... нялёгкі перыяд, вядома ж, часова такі, каб Ты ў мяне тут не начала таксама хныкаць... Я жартую, але сур'ёзна кажучы, уладжвацца ў горадзе, які на 80% разбураны, куды кожны дзень прыбываюць сотні новых людзей — вельмі няпроста. Але ж мы з Табой слаўныя дзеткі, мы пачакаем, абмяжуемся пісьмамі, марамі...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Блакітны зніч [Лірычнае]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Блакітны зніч [Лірычнае]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Блакітны зніч [Лірычнае]»

Обсуждение, отзывы о книге «Блакітны зніч [Лірычнае]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x