Усё гэта, вядома, паміж намі.
Снег тут вялікі, дарогі пазаносіла, часта мяце і марозіць. У хаце цёпла i ціха — зранку да 15-ці гадзін, якраз пакуль я сяджу за столом, a дзеці ў школе. Амаль штодня хаджу. Вось i цяпер пішу Табе, зрабіўшы трохкутнік: Маласельцы — Турэц — Загора — Маласельцы, дзесяць кіламетраў. Ем i сплю, як бог. Чытаю. Прачытаў, між іншым, немца Бёля i кончаю раман француза Веркора «Люди или животные?» Коліна Соня выпісвае «ЛіМ», пa гэтай здыхаце маю, відаць, поўнае ўяўленне пра жыццё Саюза пісьменнікаў. Ну a іншыя газеты замяняе радыё.
Пачынаю ўжо сумаваць па вас, па кожным па-свойму. Андрэя сёння сніў. А гавару з ім часта. Калі я добра, плённа даседжу тут свой месяц, дык, можа, тады i дома па інерцыі будзе добра сядзецца? Пачынаю ўжо думаць i так. Думаў i пра Каралішчавічы, як працяг Маласельцаў. Але гэта ўсё планы, а чаго мне хочацца, — налаташыць такі чарнавік, каб потым «праяўляць» яго, што я, дарэчы, вельмі люблю i што можно будзе рабіць за сваім сталом, з перапынкамі, не баючыся званкоў, гасцей i паседжанняў.
Цалую Цябе, харошы мой (з пэўнымі агаворкамі) дружа. Перадавай прывітанне дзяўчатам, а сыну прачытай наступнае:
Сынок, мілы мой Андрэйка! Вельмі добра, што Ты напісаў мне пісьмо, я быў вельмі рад. У цёці Мурынай Наташкі быў дзень нараджэння, я купіў ёй коціка з вусамі, i ў нас цяпер тры каты. У нас тут многа снегу, i Наташка з цёці Мілінай Лідай доўга возяцца на санках, прыходзяць чырвонашчокія, многа ядуць i рана лажацца спаць. Усе мы Цябе любім. Пішы мне пісьмы i будзь харошы. Многа цалую Цябе, а Ты ад мяне — маму, Галю i Наташу.
...Тут можа быць адразу i працяг — далейшы лес «Птушак i гнёздаў».
Кіславодск, 4.V.64.
Дарагая Ніна, дарагі Андрэйка!
Вашу тэлеграму атрымаў другога мая падвечар. А спачатку быў злосны, хацеў не пісаць Вам наогул. Бо Панчанка, як на злосць, амаль кожны дзень атрымлівае пісьмы, як быццам у яго сям'я куды большая, жонка i дзеці лепшыя...
У 7.30, калі Ты званіла, я мог быць на фіззарадцы, метраў 500 ад нашага корпуса, або на прагулцы ў горах. Пішу так, бо не ведаю, калі, у які дзень Ты званіла. А што да пакоя, дык я ўжо ў трэцім за тры тыдні. У сто пятым пяць дзён правёў часова, пакуль вызваліўся дваццаць першы, побач з Піменам, a 28.IV нас, у сувязі з рамонтам першага паверха, перавялі на другі, у прыгожыя пакойчыкі з балконамі. Мой 22-гі.
Сёння напісаў паштоўку Андрэю, яшчэ да атрымання вашага пісьма. Цяпер цалую свайго хлопчыка i за пісьмо (5 з плюсам!), i за малюнак, i тому, што я яго вельмі люблю i сумую па ім...
Я тут добра папрацаваў — унёс, здаецца, удалую праўку ў абедзве часткі [ 16 16 «Птушак i гнёздаў» у часопісным варыянце 1963 года.
], выкінуўшы перабіўкі «У зямлянцы». Цяпер усё думаю над прологам i эпілогам. Пасля грунтоўнага роздуму (часамі i горкага) спынюся прыблізна на тым варыянце, які Ты i Міша чулі ад мяне. Упершай частцы паправіў, між іпшым, кампазіцыю, — хай ужо добрым людзям лягчэй чытаецца. Не падганяю сябе з прологам i эпілогам — каб як след вынасіць. Дый нялёгка гэта — так заядла ірваць. Цяпер ужо веру, што спраўлюся сваечасова i добра.
Адамовіч пісаў, што Дзяменцьеў [ 17 17 Намеснік Твардоўскага ў часопісе «Новый мир».
] спраўляў своё шасцідзесяцігоддзе г мяне яшчэ не прачытаў... Яўжо настолькі «наспеў», што як быццам i не думаю пра «Новый мир», — будзе што — добра, не — не, паспытаем шчасця яшчэ дзе-небудзь, а то i толькі кнігай выдадзім, што ж ты зробіш.
Дзіме [ 18 18 Дзмітрый Кавалёў (1915-1977), рускі паэт i перакладчык.
] мініяцюры вельмі спадабаліся. Ён дамовіўся з «Огоньком». Думаю, што гэта добра, надрукавацца там, хоць i ў трохі падкарочаным выглядзе, усё роўна да кнігі буду дадаваць. Дый Дзіма не такі багацей, каб перакласці, а потым рызыкаваць, i яшчэ горш — не надрукавацца ў часопісе наогул.
Многа чытаю. За выключэннем «Леапарда» Лампедузы — усё нямецкае, сугучнае маёй працы: Бёль, Фалада, Франк, Фейхтвангер. Многа ходзім з Піменам — у горы, па парку, у кіно, многа i добра гаворым, не сумуючы ад нашай поўнай цвярозасці, нават i на свята. Тут пачынаецца вясна. Вельмі міла цвітуць японскія ружы на дрэвах, такіх як вішні, — малюсенькія, як суніцы, кветачкі. Але холодна, а зрэдку i дажджы.
Прыляцім 11.V, y 12 гадзін ночы, білеты ўжо ўзялі. Настрой чамаданны. Яшчэ думаем толькі 6-га махнуць у Нальчык, бліжэй да Эльбруса, да вялікага Каўказскага хрыбта, бо тут — прадгор'е, сам Кіславодск 800 метраў над узроўнем мора, гара «Красное солнышко», на якую мы паднімалгся, 2065метраў. У Пяцігорску мы (на таксі) паднімаліся на Машук.
Читать дальше