Янка Брыль - Блакітны зніч [Лірычнае]

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Блакітны зніч [Лірычнае]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Про Хрысто, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Блакітны зніч [Лірычнае]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Блакітны зніч [Лірычнае]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Блакітны зніч» — лірычная споведзь прызнанага майстра прозы пра сябе i свет, пра самых блізкіх людзей, пра светла-ўзнёслыя i сумна-трагічныя праявы быцця, пра ўсё тое, што дапамагае па-сапраўднаму жыць, верыць i спадзявацца на Чалавечае ў чалавеку.

Блакітны зніч [Лірычнае] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Блакітны зніч [Лірычнае]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дочкі распусціліся яшчэ больш, крычаць часамі так, што немагчыма ўседзець дома. Няма цвёрдай рукі...

У мяне таксама нічога новага за гэты час, апрача того, што ў інстытуце нагрузілі яшчэ больш...

Ёсць пісьмо ад рэдактара «Знамени», за подпісам Кажэўнікава, каб Ты прыслаў свой новы раман на тэму «воссоединения Западной Белоруссии... если не подстрочник, то хотя бы оригинал»... Шырма дзякуе за кнігу. Васілёк — з просьбой пра творчую камандзіроўку ад Саюза, «каб мог напісаць вершы на тую ці іншую тэму...» Сустрэла неяк Гарулёва, перадаваў, што «Солнечного зайчика» ў іхняй «Отчизне» будуць друкаваць, прасіў-маліў, каб Ты даў i другое апавяданне. Я сказала, што «к стыду своему», не ведаю, ці Ты закончыў яго, ці здаў на пераклад. Напішы яму сам. Прысланы «Світанок над Заболоттям». Часопіс «Вітчйзна» вельмі салідны, як «Новый мир». Перакладчык Назаранка прыпісаў толькі пару слоў, дванаццаць з якіх — прывітанні «хлопцам»...

Вось, мусіць, i ўсё наконт літаратуры ды крытыкі. Калі ёсць пытанні — прашу. Цяпер пераходзім на іншае.

Яша [ 8 8 Якуб Міско (1911-1981) — журналіст, колішні вучань Віленскай беларускай гімназіі, удзельнік заходнебеларускага падполля, вязень санацыйных турмаў. Сябар Таўлая, а потым i наш. ] прыехаць не зможа, вярнулася яго начальства, апрача таго многа работы. Шкадуе, што не паехаў разам з вамі. Перадае прывітанне i жадае ўсяго найлепшага.

Трэцяе пытанне — матэрыяльна-бытавое. Мы сёння з Люсяй [ 9 9 Люся, Лідзія Сяргееўна, удава Таўлая, карэктар. Мы дзвюма сем'ямі жылі ў адной чатырохпакаёвай кватэры. ], аббегаўшы ўсе базары, вырашылі, што без «Западной» нам у гэтым годзе не выкруціцца. Трэба абавязкова рабіць запасы. Спачатку думалг паехаць у наступную суботу ў Мір, але я, падумаўшы потым адна, вырашыла не так прапанаваць Табе, як прасіць напісаць Колі [ 10 10 Ён працаваў тады намеснікам старшыні калгаса. ], каб ён купіў нам мяхоў пяць-шэсць бульбы, тpoxi цыбулі, крупы, гароху... Люся згодна купіць напалавіну кабана. Можа, Коля i Міша маглі б дапамагчы i з гэтым?..

Такія справы. Канешне, яны далёкія ад тых, якімі вы з Валодзем, — прывітанне яму, — цяпер займаецеся, аднак самой мне пісаць Колі неяк няёмка...

Мы тут патроху пачынаем усе сумаваць. Галя хоча напісаць Табе сама. А Наташа ўголас складала свае пісьмо так:

«Дарагі папік, прыязджай. Мама гладзіла i спаліла Тваю падушку. I ведаеш чыво? Каб ты прыехаў. Aтo мы ждаем, ждаем, ждаем... Я была ў звярынцы i ведаеш чыво? Бачыла маленькіх абязянак, лісічкаў, мядзведзяў. I ведаеш чыво?.. Ой, я забылася!..»

Люся кланяецца, далучае пісульку наконт патрэбнай кнігі. Што датычыць маіх, то буду вельмі ўдзячна за такія [ 11 11 Велікаваты спіс англійскіх падручнікаў, патрэбных студэнтцы другога курса інстытута замежных моў. ]:

Пішы часцей, бо мы i праўда сумуем. Ад Наташы пяць буськаў, ад Галі сем. И мы целуем Ваше умное архивное чело.

...Хутараначка, польская гімназістка-выдатніца, потым савецкая студэнтка з найвышэйшымі адзнакамі, універсітэцкая выкладчыца з пяццю еўрапейскімі мовамі — лацінскай, англійскай, нямецкай, польскай i рускай, не лічачы шостай, сваёй, — яна нармальна ведала свой узровень, аднак зусім не задавалася, любіла здаровы смех, магла ўздымацца да самаіроніі.

Адзін толькі прыклад, дзеля чаго мне трэба сігануць з восені 51-га ў лета 69-га, калі мы з ёю ўпершыню ўдваіх былі ў замежнай паездцы.

Выдавецтва «Volk und Welt», надрукаваўшы «Птушкі i гнёзды» ў перакладзе з беларускай мовы (!), пісьмова запрасіла нас наведаць Берлін у якасці выдавецкіх гасцей, — чамусьці такая форма аплаты. Пакуль дайсці да найцікавейшага, падарожжа па землях Усходняй Нямеччыны, у нас быў «тыдзень літаратураў балтыйскіх краін» у прыморскім Ростаку. Адна полька, адзін рускі i мы, беларуская пара, жылі не ў самім Ростаку, a ў недалёкім ад яго «сялянскім гарадку» Нойклёстар, у арыгінальным аднапавярховым гатэлі пад саламянай страхой, з сакатаннем курэй i гарладзёрам пеўнем за вокнамі. Што раніцы мы ездзілі ў горад, a ўвечары вярталіся на свой вяскова-культурны начлег.

На кніжным свяце я ўпершыню паспытаў як гэта нам, савецкім літаратарам, нязвычна дый непрыемна самім гандляваць сваімі кнігамі...

Былі там, аднак, i вясёлыя моманты.

Суправаджала нас з Нінай мілавідная, гаваркая фраў Зігрыд Фішар, перакладчыца, шаўцова дачка, з крыху залішне падкрэслена элегантнай «русской речью». За сталом маіх аўтарскіх пакутаў я сядзеў з ёю побач. I вось назаўтра ў мясцовай газеце з'явіўся здымак з такім подпісам (цытую з даўняй памяці): «Сваю, нядаўна выдадзеную, кнігу прадае чароўная Янка Брыль»... Гэта ў палякаў Янка — імя жаночае. Мужчына — Янко, з перадапошнім націскам i абавязковым «о» ў канцы. Ці не прыпомніў свае карані гэты растоцкі фотакарэспандэнт?..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Блакітны зніч [Лірычнае]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Блакітны зніч [Лірычнае]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Блакітны зніч [Лірычнае]»

Обсуждение, отзывы о книге «Блакітны зніч [Лірычнае]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x