Янка Брыль - Вітраж

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Вітраж» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1972, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вітраж: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вітраж»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгажосць чалавека працы, жывыя праблемы нашай сучаснасці, роздум піеьменніка пра яго абавязак служэння роднаму народу, дружба народаў вялікай савецкай сям'і i краін сацыялістычнай садружнаеці, клопат пра мір на Зямлі, прыгажоець беларускай прыроды, паэзія дзяцінства — усё гэта знойдзе чытач у новай кнізе пісьменніка.

Вітраж — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вітраж», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

...Зноў слухаю той верш — пра цішыню. З магнітафоннай стужкі. I той, i іншыя. Да слёз урачыстае набажэнства паэзіі. Паэзіі, у якой цудоўна спалучана крынічна празрыстая, амаль зусім народная прастата i глыбіня, непераможна звязаная з жыццём, з роднай зямлёй, з лесам працоўнага чалавека. Горды, нават часамі кплівы, задорны выклік вечнага — модзе, шчырая, светлая вера, надзея, любоў i маці ix — мудрасць.

Па запісу я чую Бранеўскага ўпершыню. I мне так дзіўна чуць яго, што хоць спытайся: няўжо гэта ён сам? Так молада, так здорава гучыць яго голас, нават запісаны за некалькі лічаных месяцаў да дня, калі саркома заціснула яго да канца маладое, звонкае горла.

Пастарэлая ў сзаёй адзіноце, але нястомная ў адданасці памяці мужа i друга, пані Ванда частуе нас, «па сямейнай традыцыі», хатняй наліўкай, слівавым варэннем, чорнай кавай. Многа расказвае пра Уладзіслава, асабліва пра яго апошнія дні.

Ды мне, відаць, найбольш, назаўсёды запомніцца з яе расказаў тое, як ён чытаў свае вершы — вачыма толькі, як кнігу — амаль перад самым канцом. Правяраючы, што пакідае.

* * *

Малыя любяць дружыць з дарослымі. Дый маладыя са старэйшымі таксама. Калі ў першым выпадку больш за ўсё імпануе даросласць, хвалюе жаданне як найхутчэй вырасці самому, дык у другім выпадку, у значна старэйшага падабаюцца не толькі яго вопыт, заслугі, слава, але ж i маладосць душы, i прастата.

У тым успомняным лістападзе, калі мы гасцявалі ў Бранеўскага, мне было сорак. У параўнанні з двума найстарэйшымі сярод нас, якім было блізу па шэсцьдзесят, гэта... ва ўсякім разе не была яшчэ старасць. I блізкасцю з імі, старэйшымі, пачаткам дружбы я ганарыўся па-маладому.

Другі быў Леан Кручкоўскі.

Улетку таго ж пяцьдзесят сёмага года ён адпачываў у нас, над Нараччу. Там не было яшчэ ніякіх санаторыяў ды турысцкіх баз, i таму, каб прыняць паважанага госця належным чынам, па ўрадаваму заданию ў сасняку каля дома адпачынку мінскіх друкароў, воддаль ад яго быў збудаваны яшчэ адзін фінскі домік. Кручкоўскі пасяліўся там з жонкай i дванаццацігадовым сынам.

Буйны дзяржаўны дзеяч братняй дзяржавы, ён меў права на ўвагу з боку кіраўнікоў нашай рэспублікі, аднак не толькі ў тым, даволі раскошным доміку, але i ў звычайнай вясковай хаце ён, сапраўдны пісьменнік i просты, шчыры чалавек, адчуваў сябе добра, нармальна. Ён гасцяваў у нас, беларускіх калегаў, у адной з вясковых хат, пасля ў дачным доме з непакрытых шалёўкай ці тынкам сасновых бярвенняў. Мы многа гутарылі i на сонечным беразе возера, i ў цішыні палявой дарогі, паміж начнога аціхлага — ані шумочка — жыта. Калі я спытаўся, што ён хацеў бы, каб я пераклаў з яго твораў, ён сказаў не тое, што я спадзяваўся пачуць: назваў не славутага «Кардыяна i Хама», a «Паўлінава пер'е». Калі ён прыслаў мне потым кнігу i я прачытаў гэты «вясковы» раман, мне стала яшчэ больш зразумелай шчырасць i мудрая прастата яе аўтара.

Мне падабаецца проза Кручкоўскага, я ахвотна i з намаганнем, калі не з цяжкасцю, што дае асалоду, перакладаў яе. Няшмат — адзін раман (удвух з сябрам), адно апавяданне, адзін нарыс. Драматургію я не толькі люблю, але i зайздросціў яму, чытаючы «Немцаў», гледзячы на экране «Першы дзень свабоды» i «Сёння ноччу загіне горад».

Цяпер, калі пішу гэта, на маім стале ляжаць, яшчэ не адасланыя ў Варшаву, складальніцы тома публіцыстыкі Кручкоўскага, яго выказванні пра Купалу i Коласа, змешчаныя ў нашым друку ў сувязі з ix васьмідзесяцігоддзем, а таксама фотакопія яго запісу у кнізе наведвальнікаў Купалаўскага музея.

«Аглядаючы гэты цудоўны, поўны абаяльнасці музей, мы адчуваем не толькі сардэчную дружбу да высакароднай асобы i творчасці Янкі Купалы, але разам з тым i вялікую павагу да таго клопату, да любові, якімі ўдзячны беларускі народ акружае памяць i спадчыну свайго вялікага паэта...»

Подпісы: Леан Кручкоўскі з жонкай i сынам (старанныя вучнёўскія каракулі) i дата — 2.VIII. 1957 года — жыва напомнілі мне i той яго прыезд, на жаль, першы i апошні, i ажывілі ў сэрцы пачатак нашай блізкасці, далі магчымасць яшчэ раз падумаць пра тое, як прыгожа i сумна, i вельмі прыгожа на нашых вачах з часовага вышалушваецца тое, што павінна застацца.

Дзеля гэтага трэба будзе расстацца з пісьмамі Леана да мяне, таксама як я нядаўна расстаўся з пісьмамі Максіма Рыльскага, расстаўся, каб сустрэцца з імі ў друку, захаванымі для гісторыі дружбы нашых літаратур.

* * *

Я ганаруся даволі блізкімі адносінамі з яшчэ адным, значна старэйшым за мяне, выдатным польскім пісьменнікам. I ён, на жаль, ужо далучыўся да двух папярэдніх, застаўся толькі ў творах ды ў памяці сучаснікаў. Адбылося гэта ў апошні мой прыезд у Польшчу, у кастрычніку гэтага года.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вітраж»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вітраж» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вітраж»

Обсуждение, отзывы о книге «Вітраж» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x