Янка Брыль - Вітраж

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Вітраж» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1972, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вітраж: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вітраж»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгажосць чалавека працы, жывыя праблемы нашай сучаснасці, роздум піеьменніка пра яго абавязак служэння роднаму народу, дружба народаў вялікай савецкай сям'і i краін сацыялістычнай садружнаеці, клопат пра мір на Зямлі, прыгажоець беларускай прыроды, паэзія дзяцінства — усё гэта знойдзе чытач у новай кнізе пісьменніка.

Вітраж — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вітраж», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Юліян Пшыбась. Шчупленькі, сціплы, культурны i шчыры пан Юліян. Тры гады таму назад ён нечакана, у складзе невялічкай афіцыйнай дэлегацыі, прыехаў у Мінск на святкаванне пяцідзесяцігоддзя Кастрычніка. Быў халодны, золкі лістапад, аднак мы не маглі не паказаць нашаму госцю родных мясцін Міцкевіча, а потым яшчэ i Нарачы, i Вільнюса.

Дзіўная рэч! Паэт, усё жыццё зачараваны творчасцю i асобай вялікага Адама, аўтар грунтоўнага даследавання «Чытаючы Міцкевіча», Пшыбась толькі на шэсцьдзесят сёмым годзе жыцця сабраўся на радзіму свайго бога. Кажучы дакладней, збіраўся ён сюды даўно, амаль усё жыццё, ды ўсё яно неяк адкладалася, як гэта часта бывае, нібы ў надзеі на вельмі вялікі запас гадоў. Бывае... Было такое i з другім выдатным знаўцам i паклоннікам Міцкевіча, з Рыльскім, што ўпершыню наведаў Наваградчыну толькі ў чэрвені пяцьдзесят восьмага года.

Паэт Алесь Бачыла, які суправаджаў Пшыбася ў Наваградак i на Свіцязь, з разуменнем расказваў пасля, як ён, наш госць, папрасіў там, над возерам, што ён хоча прайсціся па беразе адзін. Пахадзіў пад дубамі, пастаяў «над вялікай i чыстай вадой», як на малітве, з непакрытай сівізною.

У мяне захаваліся здымкі (на жаль, вельмі мала прыдатныя да друку), на адным з якіх шчупленькі, высакародна сціплы з выгляду чалавек ідзе абочынай гасцінца ў нашым наднарачанскім сасновым бары.

Ён умеў быць адзін.

Ён любіў быць з людзьмі.

Жыва помняцца нашы сяброўскія гутаркі ў дарозе i на прывалах, за рэстаранным сталом i каля ляснога вогнішча; з Максімам Танкам i Піменам Панчанкам мы часта ўспамінаем тое наша падарожжа.

Мы ўспаміналі яго з Пшыбасем удвух, хоць нашых сустрэч было пасля вельмі няшмат, толькi тры.

У чэрвені шэсцьдзесят восьмага года, перад ад'ездам з Варшавы ў Катавіцы, я пазваніў яму з Саюза польскіх літаратараў дахаты, толькі каб прывітацца. А ён прыехаў, мы пагутарылі, што называецца, толькі перакусілі перад наступнай, ужо сапраўднай сустрэчай, калі я вярнуся са службовай паездкі. I не змаглі сустрэцца. Наступным разам сустрэліся ў Шарамецьеўскім аэрапорце. З жонкай i малою дачкой,— той самай Утай, разам з якою (яе малюнкі, яго вершы) напісана Пшыбасева, здаецца, апошняя прыжыццёвая кніга,— ён вяртаўся з адпачынку з Ялты, а я з жонкай ехаў у Гданьск, на з'езд пісьменнікаў, прысвечаны трыццацігоддзю пачатку другой сусветнай вайны. Разам ляцелі, разам потым жылі ў каютах легендарнага цеплахода «Баторы», ветэрана вайны, што супачыў каля прычала Гдыньскага порта.

Светлы i мілы — асабліва цяпер, ва ўспаміне — быў ён, Юліян, на нашым развітальным снеданні, утрох за столікам, з лагодным морам за акном.

I — як кантраст, змрочны кантраст да тае светласці — наша апошняя сустрэча.

Другі міжнародны з'езд перакладчыкаў польскай мастацкай літаратуры пачаўся, па традыцыі, з «кактэйля знаёмстваў». Я ведаў, што Пшыбась моцна хварэў улетку, i таму, калі знайшоў яго ў нашым шумлівым ды мітуслівым інтэрнацыянальным натоўпе, благі i сумны выгляд Юліяна не спалохаў мяне нечаканасцю, хоць i засмуціў. Ды смутак гэты, загадзя прадбачаны, я, здаецца, не паказаў, а ён, здаецца, яго не заўважыў...

На дзвюх нашых папярэдніх сустрэчах у. Польшчы я адчуваў ix, так сказаць, уступнасць, спалучаную з надзеяй, што вось мы пасля, неўзабаве сустрэнемся ды пабудзем разам даўжэй, пагаворым ды памаўчым. На трэцяй сустрэчы, сёлетняй, я быў зусім,— як заўсёды або часцей за ўсё бывав,— далёкі ад думкі, што гэта — сустрэча апошняя...

Пісалі ўжо i я пішу, бо гэта ў літаральным сэнсе дакладна,— Пшыбась памёр на сваім паэтычным пасту. Быў вечар польскай паэзіі на мовах народаў свету. Чыталі перакладчыкі. Прагучала нямецкая мова, чэшская, руская, прагучала японская... Юліян вёў гэты вечар. З прыгожым тактам, з натуральнай шчырасцю. Сказаў некалькі слоў маладому японцу, слоў, якія таму, безумоўна, запомняцца. Папрасіў нас, хто ў зале, паслухаць, як прагучыць польскае паэтычнае слова на мове французскай... I ўпаў за сталом.

Яго — малога, бледнага — вынеслі на руках, панеслі з залы пасяджэнняў на вышэйшы паверх. Наш устрывожаны інтэрнацыянал прыцішана зашумеў i змоўк. Пасля пачуўся сігнал машыны хуткай дапамогі. Яго павезлі. Мы разышліся.

Амаль да поўначы была няўпэўненасць, тэлефонны перазвон, а потым — паведамленне па радыё і, уранні, партрэт у чорнай рамцы — трохі разгубленая, трохі нібы сарамлівая ўсмешка...

Паэзія Пшыбася, як справядліва гаворыць адзін з найлепшых гісторыкаў польскай літаратуры Ю. Кржыжаноўскі, «прычыняе многа цяжкасцей» яе чытачу,— яна перанасычана, загушчана, западтэкшчана. Сам ён быў значна прасцейшы за яе. Я больш люблю паэзію Бранеўскага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вітраж»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вітраж» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вітраж»

Обсуждение, отзывы о книге «Вітраж» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x