Янка Брыль - Вітраж

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Вітраж» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1972, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вітраж: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вітраж»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгажосць чалавека працы, жывыя праблемы нашай сучаснасці, роздум піеьменніка пра яго абавязак служэння роднаму народу, дружба народаў вялікай савецкай сям'і i краін сацыялістычнай садружнаеці, клопат пра мір на Зямлі, прыгажоець беларускай прыроды, паэзія дзяцінства — усё гэта знойдзе чытач у новай кнізе пісьменніка.

Вітраж — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вітраж», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
* * *

Учора, пасля нялёгкага, прыкрага для службовай тузаніны, позна ўвечары мне вельмі захацелася слова Паустоўскага... «Залатой ружы» не знайшоў, узяў на начное чытанне «Блізкія i далёкія».

«Найцяжэйшае ў смерці для тых, хто застаўся жыць далей, заключаецца ў тым, што яны не паспелі сказаць таму, хто памёр, тое галоўнае, што адчувалі i думалі пра яго. Тыя, хто любіць, як заўсёды спазніліся. Незразумелая сарамлівасць сціскала ім губы. I цяпер ён, вядома, ніколі не даведаецца, якой бескарыслівай была ix любоў».

Так гаварыў ён пра смерць, пра пачуцці іншых...

Два тыдні таму назад мы з дачкою дабраліся з нашай лясной надрэчнай глухамані ў раённы цэнтр. I толькі там, у рэстаране, чакаючы абеду, я — страшнае «між іншым»! — заўважыў у старой, пазаўчарашняй «Правде» некралог. Захацелася крыкнуць ад болю. Аднак толькі сказаў пра гэты боль дачцэ. Бо i яна ўжо любіць яго па-даросламу. Хацелася напісаць яго блізкім. Не напісаў. Бо я нікога з ix не ведаю.

На з'ездаўскім прыёме ў Крамлі, вясной пяцьдзесят дзевятага, нашы сталы стаялі побач. Але я не асмеліўся падысці пазнаёміцца, хоць год перад гэтым меў ад яго пісьмо. У адказ на мае. Нават не адразу паверыў аднаму з таварышаў, што Канстанцін Георгіевіч аднойчы ўспамінаў мяне ў Ялце... Я віншаваў яго тэлеграмаю з сямідзесяцігоддзем, потым паслаў кнігу. I горка было, што ён не адказаў i не прыслаў свае. Трохі пазней я даведаўся, што ён цяжка хворы, зразумеў, вядома, што яму не да таго, але... горка было ўсё роўна.

Бо я люблю яго. Адзін? Як многія. Як кожны з многіх — па-свойму.

У безлічы такіх Любовей — яго сапраўдная слава, яго вялікае значэнне для жыцця многіх з нас, для святла i цяпла ў многіх душах.

Дарма, што ім часамі бывалі нездаволены. Сёй-той. Скажам, адзін знаёмы член камітэта па прэніях, які — прыватным чынам, але як быццам не па-прыватнаму — крычаў аднойчы да хрыпаты, што «гэты абываталь» прэміі не варты...

Прыклад Паустоўскага патрэбен многім. I я прымаю яго. Зноў i зноў. Цяпер — каб супакоіцца i належным чынам рабіць тое, што трэба.

* * *

Уранні, устаўшы з-за пісьмовага стала, чамусьці раптам успомніў, што «Матушка, голубушка, солнышко мое» — любімая песня Пушкіна. Ад гэтага яна — яшчэ бліжэйшая i прыгажэйшая. Да народнага цуду падключаецца ўвесь цудоўны пушкінскі свет — любоў загараецца ад любві, святло зліваецца ca святлом.

* * *

Увосені пяцьдзесят сёмага года, у Кракаве, на сустрэчы з пісьменнікамі i журналістамі, у мяне спыталіся, як у нас, у Савецкім Саюзе, адносяцца да рамана Сянкевіча «Агнём i мечам», Я адказаў, што прыблізна таксама, як у Польшчы да «Тараса Бульбы».

Неўзабаве пасля гэтага давялося ўбачыць двухтомнае выданне выбраных твораў Гогаля на польскай мове, з агаворкай у прадмове: «Тарас Бульба» не ўключаны сюды па зразумелай прычыне...»

Цяпер вось чытаю пра зайздросную, павучальную працу Мікалая Васільевіча над мовай сваіх твораў, у прыватнасці над мовай «Бульбы», i неяк прыкра i шкада, што гэтая аповесць, як i Сянкевічаў раман напісаныя не для ўсіх людзей, як іншыя рэчы гэтых вялікіх аўтараў.

* * *

Ёсць дылетанцтва ведання, няма дылетанцтва любві да чужое літаратуры. Хоць першае i абумоўлівае другое.

* * *

Стары канчае свой сёмы дзесятак. Не які-небудзь цяжкі, нямоглы, занудлівы дзед, а нярослы, рухавы, вясёлы i па-народнаму мудры дзядок. Толькі нядаўна ён адпусціў сабе доўгія валасы i бараду, жаўтлява-сівыя, настолькі ўжо «благочестивые», што да ix зусім-такі пацешна не пасуе старая шырпатрэбаўская кепачка з маленькім казырком. Зрэшты, кепачка сваё робіць: пад ёю вельмі надзейна схаваны німб яго крыху сектанц. кага высакародства, саліднасці, i застаецца чалавек, які многа шукаў, не раз памыляўся, многа

чытаў самых сур'ёзных кніг, многае ўмеў рабіць залатымі рукамі, зрабіў людзям нямала дабра — i «во спасение души», i проста па дабраце яе, гэтай душы, яшчэ ўсё неспакойнай i нястомнай.

I мне ён дапамог за трыццаць год, можна сказаць, нямала. Скажам, цяпер — сваім адчуваннем вясёлага, вострага слова. Таго, што з самых народных глыбіняў, ад той гаючай свежасці, якая пахне i свежай раллёй, i разварушаным гноем, i бела-ружовай пяшчотнасцю яблыневага цвету, i вострым палыном узмежкаў.

Неяк ён зноў заходзіў да мяне i зноў пакінуў на ўспамін, на добры смех ды падмацунак ёмкае, смачнае слова.

— Уставай — коні ў аўсе! Так мы калісьці смехам будзілі адзін аднаго на начлезе. Чым не заклік да працы, да пільнасці? — А крыху пазней, развітваючыся: — Вудзь, Іване, здароў. Шукай, працуй, а коней у авёс — не трэба.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вітраж»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вітраж» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вітраж»

Обсуждение, отзывы о книге «Вітраж» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x