Янка Брыль - Вітраж

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Вітраж» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1972, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вітраж: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вітраж»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгажосць чалавека працы, жывыя праблемы нашай сучаснасці, роздум піеьменніка пра яго абавязак служэння роднаму народу, дружба народаў вялікай савецкай сям'і i краін сацыялістычнай садружнаеці, клопат пра мір на Зямлі, прыгажоець беларускай прыроды, паэзія дзяцінства — усё гэта знойдзе чытач у новай кнізе пісьменніка.

Вітраж — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вітраж», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нядаўна я — першы i, хутчэй за ўсё, адзіны раз у жыцці — быў на радзіме Івана Сяргеевіча. Хадзіў па дарожках старога, залаталістага парку, стараўся пазбягаць людзей, быць толькі з ім, у тым ціхім, таямнічым свеце, які жывіў калісьці яго геній. Не ведаю, ці вінавата сіла першых дзіцячых уражанняў, ці вінавата маё працоўнае, чарнахлебнае паходжанне, аднак мне i там, пад спрадвечнымі дрэвамі Спаскага, раней за ўсё i больш за ўсё ўспаміналіся «Запіскі паляўнічага» — ярка разнастайнае, шматпакутнае, любімае насельніцтва, зямля i неба, дні i ночы гэтай несмяротнай кнігі. I — з іншай кнігі — вобраз рабацягі-маці ў яе найвялікшым горы, але ўсё ж такі... Так, так — капуста ўсё ж такі пасолена!..

Каб убачыць гэта на ўсю глыбіню i паказаць на стагоддзі, патрэбны былі дзве рэчы — вялікае чалавечае сэрца i вялікая агульналюдская культура. Яны шчасліва спалучыліся ў яшчэ адным сыне Расіі. Не толькі для яе — для ўсіх, ва ўсім свеце, куды ўжо прыйшло i куды яшчэ прыйдзе непаўторна па-руску цудоўнае слова Тургенева.

* * *

У Спаскім-Лутавінаве.

Блукаў па парку, выходзіў у поле. Пад пошум залатой лістоты ўгары, пад шамаценне яе пад нагамі, гледзячы ў загадкавы гушчар, а пасля на прасторы парэзаных ярамі ды падвяселеных перелескамі палёў, думалася — як быццам сумна, нават трохі абыякава:

Што ж, зямля — i тут як зямля. Апяяць яе толькі трэба як след. Урабіць словам.

Ён гэта i зрабіў.

Таму вось мы i ходзім, i любуемся.

* * *

З выступлення француза на тургенеўскім вечары:

«Слава яго нікому не перашкаджала».

Там жа, у Вялікім тэатры, занатаваў гэта з прыпіскай: «Так трэба жыць».

Не пра славу, вядома,— пра сціпласць.

* * *

...Званы над каўнаскай плошчай, што вельмі па-свойму вызвоньваюць украінскі «Рушнічок» i неапалітанскую «Санта Лючыя». Першы снег пад нагамі, першыя сняжынкі ў ціхім паветры лістападаўскага поўдня. I ад гэтага звону, i ад белай пяшчотнасці на нас сышла ледзь не дзіцячая радасць жыцця, спалучаная з вопытам, болем i сумам перажытага за многія гады. Так мы стаялі — некалькі беларусаў, літоўцаў, рускіх, украінцаў, латышоў — каля магілы Саламеі Нерыс. Зняўшы шапкі, пад гукамі зачараваных званоў, у нячутнасці малапрыкметных, гулліва-павольных сняжынак.

Сонечны гоман балтыйскай хвалі. Пуховыя дзюны Ніды. Вольны разгон сучасных магістралей. Велічнае маўчанне красамоўнай гісторыі — Тракайскі замак над азёрамі. Заводы, электрастанцыі, новыя дамы, якім не брыдка побач з гмахамі мінулага. Шырокі, быстры брод лясное Дубісы, на беразе якое — вядро з дробным уловам, а далей — чысты, ціхі хутарок, дзе мы начавалі, дзе нас, людзей падарожных, прыгрэлі невымушанай прыязнасцю.

Спакойна паўнаводная, сонечна мудрая плынь народнай эпапеі Данелайціса, што так натуральна, па-сваяцку нагадвае нашу «Новую зямлю».

Жалобная Маці Пірчупіса, смутак якое так горка, глыбока пераклікаецца з болем Бацькі, на руках якога забіты фашыстамі сын,— пераклікаецца з нашай Хатынню, сімвалам пакут i мужнасці народа-партызана.

Светлыя вочы вясковай работніцы, літоўскай дзяўчыны, у нацыянальным уборы якое так многа ад жыццядайнай зеляніны родных палеткаў, a ў песні пра рамунйле-рамоначкі так многа i нашай спрадвечнай, непераможнай сардэчнасці.

Песня Чурлёніса, песня жыццю, цудоўна заключаная ў цесныя рамкі яго жывапісных шэдэўраў. Звонкія пералівы казачна яскравых вітражоў. Слова паэтаў i празаікаў, вобразы кіно — сведчанне зайздроснай велічы душы народа, толькі колькасна невялікага. Шчырасць друга, з якім пры сустрэчы можна пагаварыць пра ўсё. Звычайная ветлівасць — у магазіне, на вуліцы, у шавецкай майстэрні — штодзённая празаічная ветлівасць, што памагае ўваходзіць у светлы настрой...

— Ну, што ты пішаш? — спытаўся ў мяне пры сустрэчы сябар, калісьці мужны партызан, цяпер выдатны лінгвіст i рыбак з паэтычнай душой.

— Сёння павінен напісаць для літоўскай газеты. Слова прызнання, ці як тут сказаць...

— Я напісаў бы, браце, так. Колькі чаго перажыта разам за столькі стагоддзяў! Цяжкага, страшнага, светлага перажыта. А вось жа няма ў нашай народнай творчасці — i ў беларускай, i ў літоўскай — ні ў песнях, ні ў казках, ні ў прыказках ані славечка злоснай кплівасці адзін з аднаго, ані якой-небудзь нянавісці, варажнечы. Здорава?

А што ты думаў — i здорава.

Будзь жа благаславёнай, Літва!

* * *

Справа не ў тым, што я пабываў ужо ў Канадзе або ў Індыі, у Карэліі ці на Далёкім Усходзе. Вось я быў, вось я бачыў... Справа ў тым, каб усюды знаходзіць тое, пра што неабходна сказаць. Што шчасце наша, наша мара i мэта — у разумным яднанні, як бы ні доўгім, як бы ні цяжкім быў шлях да гэтага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вітраж»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вітраж» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вітраж»

Обсуждение, отзывы о книге «Вітраж» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x