Янка Брыль - Вітраж

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Вітраж» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1972, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вітраж: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вітраж»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгажосць чалавека працы, жывыя праблемы нашай сучаснасці, роздум піеьменніка пра яго абавязак служэння роднаму народу, дружба народаў вялікай савецкай сям'і i краін сацыялістычнай садружнаеці, клопат пра мір на Зямлі, прыгажоець беларускай прыроды, паэзія дзяцінства — усё гэта знойдзе чытач у новай кнізе пісьменніка.

Вітраж — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вітраж», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Потым адна з ix сядзела тварам да нас, хто падсоўваўся да выхада, гутарыла з жанчынамі, відаць, незнаёмымі, i румянілася красуня ад шчасця, якое сядзела ў яе на каленях i буркала румянай ніжняй губкай.

* * *

Паснедаўшы, маленькая Алеся ішла ў абход сваіх цётак, якіх у вёсцы ажно тры. Прыйдзе, сядзе хорашанька на лаве i, пачакаўшы:

— А мы дык сёння нічога не варылі.

— Ах, мая долечка! Вось дзе хіба маці ў цябе! Я табе зараз...

Алесю кармілі, робячы выгляд, што так ёй, беднай, i паверылі. Пад'еўшы ды пагуляўшы тут трохі, нібы для адводу вачэй, гоеця ішла да наступнай цёткі. I там паўтаралася ropa i шкадаванне.

Цяпер — здаровая, весела-грубаватая дзесяцікласніца — яна сама смяецца з гэтага, калі ёй напамінаюць. I апетыт яшчэ ўсё таксама нішто сабе, служыць.

* * *

Усякую — непазбежную, зразумелую, а часта i непатрэбную — заклапочанасць i сумоту старэйшых здорава разбівае,— як лёд на вадзе, як акно з духаты,— звонкі дзіцячы смех.

За сцяной хлапчукі глядзяць па тэлевізары мультфільм i час ад часу рагочуць. Смех іхні — вельмі канкрэтны. А мне яго, як заўсёды, так добра, радасна чуць. Ажно сам засмяешся. Міжвольна, соладка, нібы праз сон.

* * *

I дагэтуль люблю пазіраць у вагоннае акно на тое, як цягнхк на паваротах выгінаецца вужакай.

Цяпер вось, раніцай другога дарожнага дня, малая, светлая дзяўчынка ўбачыла гэтае дзіва ў акне i ўсцешана закрычала з калідора ў купэ:

— Мама, а нас вязе паравоз!

I мы, хто быў на калідоры, засмяяліся. Якое мілае адкрыццё!

* * *

Можна прыехаць кудысьці далека, скажам, з Мінска ды ў Гданьск, як мы цяпер, можна бачыць i чуць штосьці важнае, значнае, на міжнароднай антываеннай сустрэчы, а потым...

Потым, седзячы ў чужой, сяброўскай кватэры, толькі з малымі, бо гаспадыня выбегла «на хвілінку», можна пачуць ад малой, разгулянай дзяўчынкі... Гэта нічога, што вы чужая, ажно замежная цёця, што дома вы маці дарослых дзяцей, што вы педагог, па-свойму салідны i паважаны... Можна пачуць i такое, зрэшты, зусім дзелавое, сур'ёзнае:

— Проша пані, a пані можа стаць на галаве, як я?

Можна пачуць. I яшчэ раз — іменна добра, што так далека ад дому — сардэчна, молада засмяяцца. Дзеці!..

* * *

Калі ён уранні прачнецца, а мама яшчэ не ўстала ды нікуды не пайшла, трохгадовы малы бяжыць да яе пагрэцца i пагаварыць.

Апошнім часам ён мнагавата гаворыць пра Дзіну, двухгадовую дзяўчынку, якая нядаўна з'явілася на іхнім двары. Гаворыць так неабыякава, што мама нарэшце пытаецца:

— Ты яе любіш?

— Люблю.

— Такую малую, смаркатую плаксу, зусім непрыгожую?

Малы на нейкі момант задумваецца, а потым гаворыць такое, што да твару пажылому. Наіўная i, мусіць, падсвядомая дзіцячая мудрасць, нібы па натхненню, што ў перадачы нашай, дарослых, гучыць не так нечакана, кантрасна i верагодна:

— Яна прыгожая, бо я яе люблю!

* * *

— Дзеці, як тут праехаць на Ціхі Бор?

Парачка вясковых другакласнікаў. От сабе, так сабе хлопчык у шэрай добра такі пацёртай леташняй форме, без шапкі, палавенькі ды загарэлы. A дзяўчынка — ну, гаспадыня! Хусцінка «пад бараду», світэр чысценькі, спаднічка, панчошкі, туфелькі, поўны партфель,— на пацеху. Прастадушна разумныя вочы. I павага, саліднасць — зусім як у мамы.

— Вам трэба было вунь дзе, там павярнуць, каля дубоў. Улева... Не, адтулека едучы — управа.

— А вы адкуль?

— Мы з Вішнякоў.

— Далека гэта?

— Не, не вельмі.

Хлопец маўчыць, як маўклівы або зацюканы прымак, а гаворыць «сама». I ручкай паказвае ў той бок, дзе мне, нават i з вышыні майго росту, вёскі за ўзгоркам не відно. Расставацца не хочацца, i я пытаюся, нібы прашу:

— А можа вы правялі б нас?

Маўчанне. Вагаецца. Яно i ў «Масквічы» праехацца добра, але ж... I кажа нарэшце ці то па-даросламу заклапочана, ці то па-дзіцячы, ледзь не ўздыхнуўшы:

— Далекавата...

Цяпер ужо маўчанне з нашага боку. Мы — адзін на дарозе, а двух з машыны — проста любуемся.

— Ну, дык бывайце, дзеці, здаровы.

Усцешаныя гэтай сустрэчай, гаворым пра яе, a неўзабаве, ад'ехаўшы трохі, заўважаем, што Вішнякі — зусім за ўзгорачкам. А крук на Ціхі Бор, як хутка аказалася, кіламетры са тры.

I праўда, цётачка, далекавата.

* * *

Гледзячы праз акно вагона на жоўтую безліч лугавых кветачак падумаў пра якую-небудзь гарадскую дзяўчынку: як яна разгубілаоя б ад такога багацця красы...

Успомніў тую маленькую казашку, што вынесла на сцэну алма-ацінскага опернага тэатра кветкі для мілай Бібі-Гуль, спявачкі. Падала, абняла цёцю за шыю адной ручкай, тады пабегла назад i... спынілася, разгубіўшыся ад новых бурных воплескаў. Здзіўлена паглядзела ў залу, на безліч людзей,— відаць, не здагадваючыся, што апладзіруюць яны ўжо i ёй,— тады пайшла, а потым зноў пабегла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вітраж»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вітраж» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вітраж»

Обсуждение, отзывы о книге «Вітраж» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x