Адам Глёбус - Дом

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глёбус - Дом» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2004, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творчасьць Адама Глёбуса з’яўляецца вельмі неардынарнай, часам зьдзіўляе і неспадзявана ўражвае. Бывае гэтае ўражаньне прыемнае, часам – не зусім. Раман “Дом”, як акрэсьліў сам аўтар, “раман-аўтапартрэт у сямейным інтэр’еры”. Не падобны ён на датыхчасовыя апавяданкі і шырэйшыя творы. Памятаю, некалі пры нагодзе сустрэчы з Адамам Глёбусам на адным з літаратурных “Бязьмежжаў”, ён заявіў, што, пэўна, ніколі ў жыцьці не возьмецца за такі памер, як раман, бо ў ягонай сям’і “раманы ўжо пісаліся”. Магчыма, гэтае сьверджанне было заўчасным, проста тады яшчэ не назрэла тэма для рамана. Цяпер яна з’явілася – ДОМ. Але і раман гэты па-глёбусаўску фпецыфічны – кароткія фрагмэнцікі перажыванняў, назіранняў, успамінаў, меркаванняў, сабраныя ў адно цэлае, адно, што дае поўнае ўяўленне пра Глёбуса, як чалавека. Шматпакаленьневая сям’я, рэляцыі паміж дамоўнікамі, узаемасувязі і ўзаемадачыненьні. Бацькі – дзеці – унукі – праўнукі. Кожнае пакаленьне знайшло сваё месца ў рамане. Ніхто не застаўся па-за ўвагай. Вельмі асабісты, часам нават інтымны аповед пра самога сябе ў кантэксьце свайго дому, сваёй сям’і. (Н.Г.)

Дом — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Казка пра лiсiчку

На стале талерка з забеленай фасоляю. «Валодзя, бяры лыжку i еш», — баба Броня сядае побач i заглядае мне ў вочы. Набычваюся: «Не хачу». — «Фасоля мякенькая, у печы пастаяла. Паглядзi на яе, нiбыта цукеркi... Ты будзеш есцi, а я казку раскажу. Еш i слухай... Жылi дзед i баба. Скончылася ў iх яда. Выправiла баба дзеда рыбу лавiць i наказала нiкога на воз не садзiць. Запрог дзед каня i паехаў на рэчку. Налавiў рыбы цэлы мех i дахаты вяртаецца. Даганяе дзеда лiсiчка i просiць: «Дзед, падвязi мяне да леса». «Не падвязу, мне баба наказала нiкога на воз не садзiць», — кажа дзед. — «Усё, больш не буду, жывот забалiць». — «Пабалiць i перастане. Еш i слухай... «Ты, дзед, нiкога i не пасадзiш, калi адну маю лапку падвязеш. Можна, я адну лапку на воз пакладу, замерзла ў мяне лапка». — «Ну, кладзi сваю лапку». Паклала лiсiчка лапку на воз, крышку прабегла i далей просiцца: «Дзед, ты такi добры i паслухмяны, можна, я другую лапку на воз пакладу?» — «Ат, кладзi i другую». Ну, дзе дзве лапкi лiсiчкiны леглi, там i чатыры апынулiся. Толькi хвост дзед не дазволiў класцi на воз. І дарма не дазволiў, бо лiсiчка хвастом замятала ў снег рыбу, якую пацiху выкiдала з прадранага меха. Як выпатрашыла лiсiчка мех, дык падзякавала дзеду i шуснула ў лес, каб вярнуцца i паесцi смачнай рыбы. Прыехаў дзед пад хату, а баба на падворку чакае: «Налавiў?» — «Ого, шмат налавiў!» — глянуў дзед на воз, а там пусты дзiравы мех ляжыць. «Ты каго, дзед, падвозiў?» — «Нiкога. Адну лапку лiсiчкi, надта ўжо прасiлася». — «Ну i сядзi галодны, калi бабу сваю не паслухаў. Хай тваю рыбу лiсiчкi ядуць». Вось i ўсё. Бабу трэба слухаць, i фасолю трэба есцi. Пад’еў i бяжы гуляй, каб жывот не балеў». І я бег на рэчку да хлопцаў гуляць у вайну.

Казка пра Васiлька

Дождж. «Баба Броня, я пагуляць пайду». — «Куды ты такiм дажджом пойдзеш? У хаце пасядзi, а я казку раскажу... Быў у мацi сынок, звалi Васiлёк. Любiў Васiлёк рыбу лавiць. Прывядзе яго мацi на возера, пасадзiць у чаўнок i накажа: «Сынку Васiльку, плывi i рыбу лавi, толькi да берагоў не падплывай, бо вядзьмарка схопiць цябе, панясе i з’есць. Толькi калi я цябе паклiчу, ты да берага плывi». Так i павялося. Прыходзiла мацi i клiкала: «Сынку Васiльку, плывi на беражок, дам табе пiражок». Прыплываў чаўнок на беражок, i мацi частавала сынка пiражком ды вяла дахаты. Прачула вядзьмарка, што Васiлёк рыбу на возеры ловiць. Прыйшла, схавалася за вярбу i гукае: «Сынку Васiльку, плывi на беражок, дам табе пiражок». А Васiлёк адказвае: «Не паплыве мой чаўнок на беражок, бо ў маёй мацi голас тоненькi, а ў цябе, вядзьмарка, тоўсты». Пабегла вядзьмарка да каваля i папрасiла распляскаць ёй язык, каб голас патанчэў. Распляскаў каваль вядзьмарчын язык, i голас патанчэў. Прысунулася старая вядзьмарка на возера, схавалася за дрэва i клiча тоненькiм голасам: «Сынку Васiльку, плывi на беражок, дам табе пiражок». Прыплыў чаўнок на беражок. Схапiла вядзьмарка Васiлька, закiнула на плечы i панесла, каб у лесе засмажыць i з’есцi. Несла, несла, стамiлася i сраць захацела...» — «Баба Броня, я таксама ў прыбiральню хачу». — «Схадзi, толькi дзедаў пiнжак накiнь, каб не змокнуць». Злётаў я ў прыбiральню i лёгкi вярнуўся. «Пасадзiла вядзьмарка Васiлька на пень, а сама побач сраць села. Пачаў Васiлёк прасiць пень: «Расцi, расцi, пень. А каб ты, ведьма, не высралася!» — «Што ты там гаворыш?» — «Прашу Бога, каб табе лёгка сралася». — «Ну, прасi». Прасiў Васiлёк пень, i той вырас пад самае неба. Высралася вядзьмарка i бачыць, што Васiлёк сядзiць не на пнi, а на высокiм дрэве. Пачала вядзьмарка скакаць, каб Васiлька дастаць. Не змагла даскочыць. Пачала дрэва грызцi. Зубы пакрышыла, а дрэва не перагрызла. Пабегла да каваля, прынесла сякеру i кажа: «Сячы, сякера, па палену!» А Васiлёк папраўляе: «Не па палену, а па калену!» Секанула вядзьмарка сабе па калену, раззлавалася i пакульгала да каваля па пiлу. Прынесла пiлу i пiлуе. А Васiлёк паглядзеў на неба, каб у неба папрасiць паратунку. Ляцелi па небу качкi. Пачаў Васiлёк качак прасiць: «Качкi, качкi, скiньце мне па пёрку, каб я крылы зрабiў i да мацi паляцеў». Кiнулi качкi па пяру, зрабiў Васiлёк крылы i да мацi паляцеў. А вядзьмарка не бачыла, што няма Васiлька, i пiлавала дрэва, i перапiлавала. Павалiлася дрэва на вядзьмарку i забiла яе». — «Баба Броня, дождж скончыўся». — «Абувай боты i iдзi». І я iшоў на вымыты дажджом двор.

Казка пра ваўка

Зiмовы вечар. У хаце залатое святло лямпачкi, а за шыбамi глыбокая сiнеча снежаньскiх халадоў. «Баба Броня, раскажы мне казку». — «Пра каго?» — «Пра зiму». — «Добра, слухай казку пра ваўка... Жылi дзед i баба. Жылi — не бедавалi. Мелi скварку i да скваркi. На Куццю нагатавала баба розных прысмакаў, i селi яны з дзедам за святочны стол. Толькi яны сабралiся павячэраць, як у шыбу нехта грукае. Калядоўшчыкi, кажа баба. «Хто там?» — пытаецца дзед. «Гэта я, воўк! Аддай, дзед, каляду, бо я бабу павяду!» Цэлы мех гасцiнцаў напакаваў дзед ваўку, i пабег той у лес. Селi дзед з бабай за стол, зноў нехта пад вокнамi ходзiць... «Аддай, дзед, каляду, бо я бабу павяду!» Сабраў дзед усё, што ў хаце было, i аддаў ваўку. Ледзь пацягнуў воўк дзедавы падарункi. Залезлi дзед з бабай на печ. Сядзяць, маўчаць, доўга маўчалi, а потым баба кажа: «Воўк усё забраў, але ж мы з табою засталiся жывыя i здаровыя, гэта ж добра...» — «Аддай, дзед, каляду, бо я бабу павяду!» — «Што ты да нас прычапiўся, воўк? Ідзi калядуй у другую хату! Няма ў мяне больш нiчога!..» — узбунтаваўся дзед. А воўк схапiў бабу, закiнуў на спiну — i бягом у лес. Застаўся адзiн дзед у пустой хаце. Нi скваркi, нi да скваркi, нi бабы... «Хай бы ўжо i мяне воўк забраў!..» Толькi дзед так падумаў, як з’явiўся воўк, схапiў дзеда i ў лес павалок. Вось i ўся казка». — «Баба, а каму iх пустая хата дасталася?» — «Нiкому не дасталася, бо не было ў тых дзеда з бабай унука. Каб у iх гадаваўся ўнук, дык не даў бы ён ваўку хату рабаваць. І хата перайшла б да яго. Наша хата дастанецца табе. Ты ж ваўка прагонiш?» — «Праганю...»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дом»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x