Адам Глёбус - Дом

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глёбус - Дом» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2004, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творчасьць Адама Глёбуса з’яўляецца вельмі неардынарнай, часам зьдзіўляе і неспадзявана ўражвае. Бывае гэтае ўражаньне прыемнае, часам – не зусім. Раман “Дом”, як акрэсьліў сам аўтар, “раман-аўтапартрэт у сямейным інтэр’еры”. Не падобны ён на датыхчасовыя апавяданкі і шырэйшыя творы. Памятаю, некалі пры нагодзе сустрэчы з Адамам Глёбусам на адным з літаратурных “Бязьмежжаў”, ён заявіў, што, пэўна, ніколі ў жыцьці не возьмецца за такі памер, як раман, бо ў ягонай сям’і “раманы ўжо пісаліся”. Магчыма, гэтае сьверджанне было заўчасным, проста тады яшчэ не назрэла тэма для рамана. Цяпер яна з’явілася – ДОМ. Але і раман гэты па-глёбусаўску фпецыфічны – кароткія фрагмэнцікі перажыванняў, назіранняў, успамінаў, меркаванняў, сабраныя ў адно цэлае, адно, што дае поўнае ўяўленне пра Глёбуса, як чалавека. Шматпакаленьневая сям’я, рэляцыі паміж дамоўнікамі, узаемасувязі і ўзаемадачыненьні. Бацькі – дзеці – унукі – праўнукі. Кожнае пакаленьне знайшло сваё месца ў рамане. Ніхто не застаўся па-за ўвагай. Вельмі асабісты, часам нават інтымны аповед пра самога сябе ў кантэксьце свайго дому, сваёй сям’і. (Н.Г.)

Дом — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Выбар

Выбiраючы памiж сябрам i братам, заўсёды выбiраю брата.

Кот

Калi нарадзiўся брат, да нас зайшоў мой найлепшы з тагачасных сяброў першакласнiк Юра. Ён вельмi сур’ёзна агледзеў тады яшчэ безыменнага чалавека i сказаў: «Што такое брат? Вось у мяне ёсць кот Мурза, ён лепшы за твайго брата...» Юравы словы зняважылi мяне страшэнна. Якi кот? Якi Мурза? Я ледзь стрымаўся, каб не ўдарыць Юрку, але пашкадаваў брата будзiць. Братаў сон у тыя днi быў найкаштоўнейшым скарбам у нашай сям’i. Тую знявагу я не забыў i таму не спачуваў Юру, калi ягоны Мурза здох. Кот заблыхасцiў. Юраў бацька памыў яго дустам, знакамiтым DDT. Кот аблiзаў сябе i атруцiўся. А я, грэшны, радаваўся сябравай бядзе. Толькi тая брыдкая радасць не змыла крыўды. Дагэтуль я не дараваў з’едлiвага «што такое брат?», недзе там, у самых глыбiнях душы, не дараваў. Ёсць рэчы, якiя проста не даруюцца нiколi.

Падарункi

Брат любiць рабiць падарункi. Больш скажу, ён робiць падарункi заўсёды завышанага кошту. Што б нi казалi, а выбiраючы падарунак мы так цi iнакш ацэньваем чалавека, якому збiраемся зрабiць прэзент. Чым большая рознiца памiж коштам падарунка i ўласнымi магчымасцямi чалавека нешта сабе набыць, тым больш шанцаў яго прынiзiць i зняважыць. Адна рэч — падарыць свайму супрацоўнiку на юбiлей трацiну ягонага месячнага заробку. І зусiм iншая — таму самаму супрацоўнiку набыць кватэру ў крэдыт, калi памер крэдыту перавышае трохгадовы заробак. У першым выпадку супрацоўнiк будзе вельмi ўдзячны i набудзе сабе спiнiнг i блёсны на шчупака. У другiм варыянце ён абразiцца i паспрабуе ўсiмi праўдамi i няпраўдамi ўцячы ад цябе. Нi на якую ўдзячнасць у выпадку з кватэраю спадзявацца не даводзiцца. Брат падарыў людзям пяць кватэраў. Не без майго ўдзелу тое рабiлася, але iнiцыятыва сыходзiла ад яго. На ўлазiнах ён быў толькi ў адной кватэры з пяцi. «Нiчога страшнага, што твой учынак, твой падарунак не ацанiлi цяпер, галоўнае — твой жэст запомнiлi, запомнiлi назаўсёды. Нават i добра, што людзi не разумеюць значнасцi твайго ўчынку i каштоўнасцi падарунка. Чым надалей адкладаецца iх удзячнасць, тым лепей».

Каронка

Бываюць рэчы, якiя мяне ў Мiрыку страшэнна раздражняюць. Да прыкладу, жалезная каронка на зубе. Служба ў войску прывучала абыякава ставiцца да ўласнага аблiчча. З’явiлася самурайская суiцыднасць у паводзiнах. Ад кепскага харчавання на палiгоне ў брата пачалi развальвацца зубы. Ягоных роўных вялiкiх зубоў яму было не шкада. І ў кароткiм адпачынку яго ледзь угаварылi паставiць на зубы металiчныя часовыя каронкi. Маўляў, прыйдзеш з войска, памяняеш... Прыйшоў — i яшчэ гадоў пяць блiскаў жалезнай усмешкаю. Паступова вярнулася стыльнасць аблiчча: чаравiкi, гарнiтур, гальштук, роўная акантоўка валасоў, механiчны гадзiннiк, скураны пас... Нарэшце знiкла i жалеза з усмешкi. Вядома, я мог пераканаць яго i раней зняць каронкi, але нашто раздражняць адзiн аднаго па дробязных справах?

Скандал

Брат не любiць скандалаў. Хто iх любiць? Толькi бiзнэс ёсць бiзнэс, i надыходзiць момант, калi хочацца набыць пiсталет i зняць праблему. Каб не набываць зброi, каб не выкарыстоўваць кулак, даводзiцца павышаць голас. Аднойчы брат так крычаў на людзей, вiнных нам грошы, што свядомасць пакiдала яго, а калi вярталася, даўжнiкi, што iмгненне таму стаялi зусiм побач, былi ўжо за метры тры ад брата. Калi свядомасць вярнулася другi раз, даўжнiкi былi далёка-далёка, у самым канцы даўжэзнага калiдора. Дзiўна, але ўзброеная ахова тых людзей зусiм не рэагавала на крык, пэўна, яна была абучаная прыпыняць фiзiчную, а не вербальную агрэсiю. Брат крычаў пра куплёныя ордэны i званнi акадэмiкаў, пра гандаль мiнiстэрскiмi партфелямi i разбазарванне агульных сродкаў на непатрэбныя камандзiроўкi i ўтрыманне раздзьмутага штату супрацоўнiкаў, пра абяцанкi-цацанкi i нетрыманне слова. Ён усё казаў слушна i лагiчна, ён не лаяўся, не абражаў, не параўноўваў людзей з жывёламi... Ён браў крыкам, i ўзяў, бо пасля тэлефонных прабачэнняў усе зрабiлi выгляд, што нiхто нi на каго не крычаў. Важна, што брат умее крычаць да страты свядомасцi.

Драматургiчнасць

Гадоў дзесяць у менскiм тэатры «Вольная сцэна» iдзе братава п’еса «Чорны квадрат», кабарэ-дэтэктыў пра Казiка Малевiча i Вiцебск 20 х гадоў рэвалюцыйнага ХХ стагоддзя. Каб у Менску былi вартыя павагi тэатры, брат пiсаў бы п’есы. Павагi да беларускiх тэатраў у брата няма. Яму сорамна глядзець на свае спектаклi. Але жаданне ствараць драматургiю ў кiшэню не схаваеш. Адно тое гатэльнае перасяленне чаго вартае. Пачалося ўсё з таго, што наш аўтобус заглух у джунглях. З аднаго боку дарогi была вада, якая называлася Сiямскiм морам i плаўна пераходзiла ў Індыйскi акiян, з другога боку — джунглi, варухлiвая пыльна-зеленаватая мешанiна з флоры i фаўны. Над аўтобусам вiсела тайландскае сонца, якое стварала на дарозе саракаградусную гарачыню. Пакуль кiроўцы поркалiся ў маторы, мужчыны спраўлялi патрэбы перад аўтобусам, а жанчыны — за iм, брат прыдумаў п’есу. Трэба ўдакладнiць, што людзi, здатныя дабрацца з Менска да тайландскiх джунгляў, дзе ў той час дажываў свае апошнiя днi крыважэрны сацыялiст Пол Пот, мелi ўсе характарыстыкi байцоў. Сутнасць п’есы — помста за пакуты ў джунглях. Ідэя — мы павiнны пасялiцца ў гатэль, лепшы за той, што нам прапануюць. Калi аўтобус завёўся i прывёз нас у патайскi чатырохзоркавы гатэль, брат нiбыта незнарок гучна кiнуў падпальны сказ: «Я ж казаў, гатэль будзе найхеровейшы!» І пачалося... «Ды не будзем мы тут жыць!» — «Сметнiца, а не гатэль!» — «Шукай нам нармальнае жытло...» Адказныя за рассяленне сварылiся i рассялялi людзей шэсць гадзiнаў... Я паспеў паплаваць у моры, паспаць i павячэраць, пакуль дайшла наша чарга перасяляцца. Нас прывезлi ў цудоўны шматпавярховы шкляны будынак з вялiкiм басейнам i фантанам у фае. Вакол басейна стаялi светлыя лакiраваныя сталы, на адным была засцелена газета, на якой стаяла бутэлька «Сталiчнай» i ляжаў накроены хлеб з салам. Тры бандзюганы пiлi гарэлку проста з рыльца. Ну няма ў Тайландзе чарак, няма, а пiць гарэлку з рыльца цi з кубка — якая рознiца! Убачыўшы нашага гiда-паляка, адзiн з бандзюганаў узрадаваўся i сказаў: «Што, пшэк, усё дурыш рускага брата!» Тут i пачалася мая маленькая роля... «Паехалi назад!» — «Як назад, гэты гатэль лепшы...» — паспрабаваў спынiць мяне паляк. «Рускiя тут. Рускiя. Тут жыць нельга!» — «Разумею, рускiя...» Па дарозе ў стары гатэль брат расказваў, як напiша п’есу пра скандал у гатэлi. Не напiсаў... Зрэшты, напiсаў, проста не запiсаў яшчэ.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дом»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x