Адам Глёбус - Дом

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глёбус - Дом» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2004, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творчасьць Адама Глёбуса з’яўляецца вельмі неардынарнай, часам зьдзіўляе і неспадзявана ўражвае. Бывае гэтае ўражаньне прыемнае, часам – не зусім. Раман “Дом”, як акрэсьліў сам аўтар, “раман-аўтапартрэт у сямейным інтэр’еры”. Не падобны ён на датыхчасовыя апавяданкі і шырэйшыя творы. Памятаю, некалі пры нагодзе сустрэчы з Адамам Глёбусам на адным з літаратурных “Бязьмежжаў”, ён заявіў, што, пэўна, ніколі ў жыцьці не возьмецца за такі памер, як раман, бо ў ягонай сям’і “раманы ўжо пісаліся”. Магчыма, гэтае сьверджанне было заўчасным, проста тады яшчэ не назрэла тэма для рамана. Цяпер яна з’явілася – ДОМ. Але і раман гэты па-глёбусаўску фпецыфічны – кароткія фрагмэнцікі перажыванняў, назіранняў, успамінаў, меркаванняў, сабраныя ў адно цэлае, адно, што дае поўнае ўяўленне пра Глёбуса, як чалавека. Шматпакаленьневая сям’я, рэляцыі паміж дамоўнікамі, узаемасувязі і ўзаемадачыненьні. Бацькі – дзеці – унукі – праўнукі. Кожнае пакаленьне знайшло сваё месца ў рамане. Ніхто не застаўся па-за ўвагай. Вельмі асабісты, часам нават інтымны аповед пра самога сябе ў кантэксьце свайго дому, сваёй сям’і. (Н.Г.)

Дом — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Карты

Шмат якiя зробленыя Мiраславам адкрыццi i праекты прыпiсваюцца мне. Грамадству, пэўна, так лягчэй; лепей трываць аднаго авантурыста, чымсьцi двух. І яшчэ я вельмi люблю iнтэрв’ю як лiтаратурны жанр, калi маеш справу з процьмаю самых iдыёцкiх пытанняў i спрабуеш, не выкiдаючы iх, зрабiць чытэльны тэкст цi разыграць сцэнку перад мiкрафонам або камераю. Проста я больш публiчны чалавек. Але вернемся да чыста Мiраслававай iдэi выдаваць карты. Вядома, не геаграфiчныя. Звычайна карты выдаюць дзяржавы, на карты ў дзяржаваў манаполiя, як i на большасць рэчаў, звязаных з азартам. Каб гэта ведаць, трэба ў маладосцi набыць пiсталет, кiнуць школу i на падпольнай кватэры гуляць у прэферанс на вялiкiя грошы. Зброя ў дадзеным выпадку — доказ братавага практыцызму i ягонай неазартнасцi. Руляй лёгка супакойваецца штучная iстэрыка i астуджваецца азарт сквапных гульцоў. Спасцiгнуўшы сакрэты картачных гульняў, братаў розум быў цалкам падрыхтаваны ў патрэбны момант, калi дзяржава СССР разбурылася, а Рэспублiка Беларусь не стала на ногi, сказаць: «Карты будзем друкаваць». Ад iдэi да рэалiзацыi шлях быў доўгi i няпросты. Асаблiва мярзотна выглядалi два моманты. Замовы на палiграфiчную прадукцыю не прымалiся без хабару. Пры дырэктарах iснавалi хабараносцы. Колькi яны заносiлi, а колькi пакiдалi сабе, без пiсталета не разбярэшся, але на той час зброi ў Мiрыка не было. Другi брыдкi момант: фабрыка адмовiлася складаць карты ў калоды. Пэўна, хабараносец шмат недадаў хабарнiку-дырэктару, i мы атрымалi асобна каралёў i асобна шасцёркi. Нанятыя намi людзi больш за год складалi i прадавалi тыя выдатна намаляваныя мастаком Чарыновiчам карты. Праект быў генiяльны, прыдумаць яго мог толькi брат. І галоўнае: у час, калi iмперыя зла зруйнавалася, а новыя незалежныя дзяржавы толькi ўздымалi свае сцягi, нiякiх iншых картаў, акрамя нашых, на рынку проста не было.

Скура

Наколькi ў Мiрыка цёмная, татава, скура, якая загарае за адзiн сонечны дзень i нiколi не ведае нiякiх апёкаў, — настолькi ж у мяне белая, мамiна, якая ўвесь час абгарае на сонцы. Але нi я, нi ён не любiм ляжаць на сонцы. Валяцца каля мора цi рэчкi — не наш занятак. Ісцi ўздоўж вялiкай вады — гэта нашае, гэта любiў тата, люблю я i любiць брат.

Псеўданiм

Напачатку сваёй творчасцi Мiрык узяў за псеўданiм прозвiшча татавай мацi — Шайбак, што ў перакладзе з цюрскiх моваў азначае «сад у квеценi». Пад Наваградкам, адкуль паходзiць род нашага бацькi, ёсць цэлае мястэчка Шайбакова, дзе жывуць нашчадкi тых ваяроў, што баранiлi Вялiкае Княства ад усходнiх i заходнiх захопнiкаў. Шайбак — прозвiшча крымска-татарскага хана. Гучны ў брата псеўданiм. Але потым ён вярнуўся да подпiсу Мiраслаў Адамчык, чым вельмi ўсцешыў тату. Нiякiх уцямных тлумачэнняў гэтай змены я ад брата не чуў, бо не вельмi дапытваўся. Гэта яго асабiстая справа. Тым больш, надыходзiў час, калi нашы подпiсы на кнiгах мянялiся ледзь не з кожнай новай публiкацыяй, бо ў Расеi прозвiшча Адамчык стала настолькi вядомым i настолькi неадназначным, што маскоўскiя кнiгагандляры папрасiлi дзе толькi можна яго зняць. Зрэшты, усе мастакi так цi iнакш, раней цi пазней карыстаюцца псеўданiмамi. Як мне, дык найлепшы ў брата быў подпiс — Мiраслаў Шайбак. Што можа лепш цешыць погляд, як сад у квеценi? Хто не зразумеў прыгажосць кветкi, той не зразумеў жыцця...

Ордэн

Дзейнасць майго брата заслугоўвае ўзнагароды. Ну хоць бы за тое, што ён стварыў выдавецтва «Сучасны лiтаратар», якое ў 2000 годзе ўжо было найбуйнейшым замежным выдавецтвам, якое працуе ў Расеi. На маскоўскiм кнiжным кiрмашы выдавецтва атрымала дыплом i скульптуру — глiнянага Івана Фёдарава, таго самага, што вучыўся ў нашага Пятра Мсцiслаўца. За гэты дыплом у нас разы тры прасiлi грошы: на падтрымку часопiса «Кнiжны бiзнэс»; на газету «Кнiжны агляд», якая разоў дзесяць аблiвала брудам i нашае выдавецтва, i нашыя кнiгi, i нашае прозвiшча; на рэкламу таго ж кiрмашу. Не далi. Мiрык сказаў «не». Ён сказаў «не», а яны сказалi «так» i дыплом далi, каб прапанаваць ордэн «Георгiеўскi крыж» з уручэннем у Крамлi. Без уручэння — 2000 даляраў, з уручэннем — 5000 даляраў. Як пры дырэктарах фабрык былi хабараносцы, так i ў Крамлi яны ёсць. І агульная дэталь: ты нiколi не даведаешся, цi дайшоў твой хабар да таго Крамля. З-за гэтай няпэўнасцi брат адмовiўся ад «крыжа». Не гатовы ён стаць «крыжаносцам», хоць i заслужыў-зарабiў на «Святога Георгiя».

10 кiламетраў

У дзяцiнстве брат не хадзiў нi ў якiя спартовыя секцыi, нават школьныя ўрокi фiзкультуры iгнараваў, даставаў праз знаёмых даведкi, нiбыта яму забаранiлi фiзiчныя нагрузкi. Можна ўявiць, як фiзрукi ненавiдзяць такiх вучняў. Аднаго фiзрука Мiрык давёў да таго, што той прылюдна абазваў брата «мяшком з гаўном». Скандал дайшоў да дырэктара школы, i наiўнага выкладчыка — а ўсе школьныя фiзрукi, далiкатна кажучы, наiўныя — перавялi працаваць у iншыя класы. Выглядала на тое, што спорт i брат нiколi не перакрыжуюцца. Ды не... У войску спатрэбiлася сiла.Каб муштраваць i ганяць маладых салдатаў, розуму было замала. Кулак у войску — такi самы аргумент, як i слова. Нават не так... Кулак, а не зброя, аснова войска. Мао памыляўся: уладу нараджае не стрэльба, а кулак. Зброя можа нарадзiць дзяржаву, дзяржаўную ўладу, але не здатная стварыць уладу ў чыстым — бiялагiчным выглядзе. Мiрыкаў кулак прынёс i ўладу, i званне, i адпачынак за выдатную службу на мяжы сацыялiстычных i капiталiстычных лагераў. З войска брат прыехаў байцом. Колькi разоў мне нават даводзiлася станавiцца памiж братавым кулаком i прадстаўнiкамi прытручанай алкаголем, гнiлавата-баязлiвай дысiдэнцка-савецкай iнтэлiгенцыi. Сiла чамусьцi не цанiлася ў антысавецкiх багемных колах, усе спадзевы былi на творчасць i розум. Прынамсi, у Беларусi было так. Мiрык паверыў у гэтую iлюзiю i надоўга закiнуў спорт. Толькi ўсё вяртаецца, калi ёсць куды вярнуцца. Усё бяжыць, калi ёсць воля бегчы. Мiрык прабягае ў дзень 10 кiламетраў, гэта звычайна, а калi стамiўся цi прыхварэў — бяжыць 6. У яго трэнажор. Брат не любiць бегаць па вулiцы, дзе дурныя сабакi ўсё ж разумнейшыя за гаспадароў, бо разумеюць, што кулак нараджае ўладу. Брат бяжыць па трэнажорнай дарожцы, бо можа сабе дазволiць мець у кватэры спартовую залу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дом»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x