Адам Глёбус - Койданава

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глёбус - Койданава» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Койданава: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Койданава»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Невялічкі гарадок, на шляху паміж Берасцем і Мінскам, які амаль-амаль прыгарад Мінска – Койданава (некалі Дзяржынск) – радзіма вядомага пісьменніка Уладзіміра Адамчыка (Адама Глёбуса). Менавіта такім спеўданімам падпісана яго кніга “Койданава”, у якой змешчаны празаічныя творы местачкоўцаў з аднайменнага гарадка, што ў Мінскай вобласці. Выданне складаецца з чатырох апавяданняў і аповесці ў навэлах, якая носіць назву “Койданаўцы”. Кожная з навэл – імя героя: Казік, Іван, Стэфа, Чэсь, Стась, Ванік, Тоня. Так Адам Глёбус стварае вобраз беларускага мястэчка, каб увекавечыць яго жыхароў. Такім чынам ён “зрабіў вельмі простую, але разумную справу.” Гэта ж можа зрабіць кожны, каму Бог даў хоць крупіну таленту – апісаць здарэнні і людзей свайго роднага мястэчка. Адкінуўшы назву, ці надаўшы кнізе іншую, можна гэты вобраз малога мястэчка “прылажыць, прымерыць” да многіх іншых падобных мясцін, раскіданых па ўсёй Беларусі. Адметнасцю з’яўляюцца людзі, як кожнае мневялічкае мястэчка Койданава мае сваіх жабракоў, сваіх прастытутак, сваіх “дурных” і юродзівых. (Н.Г.)

Койданава — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Койданава», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пэля прыйшла i села на край канапы, дзе ляжаў невядома чым агаломшаны Казiк.

— Казiчак, — пачала цётка сваiм касцельна-ласкавым голасам, — а цi не пашкадаваў ты чаго сам сабе?

Нечакана для ўсiх Казiк сеў на канапе, чым перапужаў прысутных, акрамя, зразумела, цёткi Пэлi, якая адно заправiла сiвую пасмачку пад чорную хустку i сказала:

— А я вось зайшла, бачу, ляжыць наш Казiчак нi жывы нi мёртвы i адчуваю, што пашкадаваў ён сабе нешта, моцна так пашкадаваў...

— Торт! — выгукнуў на ўсе грудзi Казiк. — Торт я сабе не купiў. Зайшоў у краму па папяросы. На вiтрыне торт стаiць з крэмавымi ружамi, шакаладнымi лiсцiкамi. I так мне захацелася таго торта, што ледзь слiну пракаўтнуў. Ледзь стрываў. А ў кiшэнi поўна грошай, зарплата i прэмiя. Але ж усе ведаюць, на машыну трэба адкладаць. Не купiў я торт. Сцяўся i не купiў. Ядуць яго чэрцi. Дый не можа такога быць, каб мяне так скруцiла, а потым выпрастала з-за нейкага там торта з ружамi! Нешта вы, цётка Пэля, наблыталi...

Казiк разгублена зiрнуў на жонку. Ядзя адвярнулася, каб не засмяяцца.

— Можа, i блытаю. Бог яго ведае, — стоячы ў парозе, пагаджалася Пэля i падсоўвала наравiстую пасмачку валасоў пад край хусткi. — Толькi ты ж сабе, а не мне пашкадаваў.

Казiкаву дачку Валю выправiлi ў краму, але дарма — тарты раскупiлi.

IВАН

Iван сядзеў на зэдлiку пасярод пакоя i засяроджана пазiраў на ўласныя ногi. Белая, накрухмаленая да сiнечы кашуля так напялася на Iванавым круглым жываце, што здавалася, вось-вось гузiкi не вытрымаюць, пырснуць ды пакоцяцца па розных кутках. Бурачковы атласны гальштук ляжаў на сытым плячы, не раўнуючы, як сабачы язык. Загарэлую лысiну абсыпалi драбнюткiя пацеркi поту. Пасястая шкарпэтка спраўна сядзела на ступаку. Iван паварушыў пальцамi другой босай нагi i ўздыхнуў так цяжка, нiбыта збiраўся на пахаванне, а не на вяселле да сваякоў. — Казiк Кiсель выдаваў замуж дачку Валю.

— Бацька, што ты сядзiш? Мы чакаем, а ён сеў тут i ўздыхае, як той кабан у загарадцы. — Iванава жонка Мiля падбегла да люстэрка i яшчэ раз, мо ўжо пяты, падфарбавала вусны.

— А iдзiце вы ўсе, лiха вашай матары. Не пайду я нiкуды. — Iван забурчэў у падлогу. — Чорт з iм, з вяселлем. Абыдуся.

— Бацька, а што ж гэта на цябе найшло? — са святочнай i вясёлай Мiля стала перапалоханая. — Толькi што збiраўся... Усе збiралiся iсцi. Падарункi на ганку стаяць. Дык што здарылася?

— Нiчога. Не пайду, i ўсё. Не хачу. Перадумаў! — Iван, сцягваючы праз галаву падобны да сабачага языка гальштук, ускудлацiў вянок сiвых валасоў на патылiцы.

— А Божачка мой, звар'яцеў наш бацька!

Iван скамячыў гальштук i шпурнуў яго пад канапу.

Мiля памкнулася ў сенцы i з iх закрычала да сына ў двор:

— Шурык, сынок, хадзi ў хату.

Тым часам Iван пайшоў да канапы, лёг i заклаў рукi пад галаву.

Шурык заскочыў у пакой з такiм выглядам, нiбыта збiраўся ўбачыць зялёнага цмока пасярод хаты, а не роднага бацьку, якi заплюшчыў вочы i ўдаваў, нiбыта спiць.

Iван, вядома, не спаў. Але будзе i такi выпадак, калi ён засне, сам таго не хочучы. Ён састарэе, пойдзе на пенсiю са свайго маторнага завода, дзе вечарамi пацiху, каб не бачылi тыя, каму не трэба, рабiў чыгунныя формы для пiрагоў. У Койданаве гэта былi найлепшыя формы. I ў суботу перад Вялiкаднем усё мястэчка згадвала добрым словам Iвана Мiлько. Але аднойчы Iван, сам таго не хочучы, заснуў.

— А дзе бацька? — спытаў тады Шурык у мацi.

— Можа, на двор пайшоў, — спакойна адказала Мiля.

Хата ў Iвана была невялiкая: калiдор, кухня i тры пакоi. Гэта пазней, калi ажэнiцца Шурык, зробяць прыбудову з асобным уваходам, а на той час згубiцца ў хаце было проста немагчыма. Мiля з Шурыкам не на жарт спалохалiся. Быў бацька, тупаў-тупаў па хаце — i раптам не стала. Гэта ж не кот, што зашыецца за шафу, i ты шукай не шукай, а не знойдзеш, пакуль сам на малако не выйдзе. I не вавёрка, якую трымала Iванава суседка цётка Косця. Вавёрка была надзiва шкадлiвая.

Аднаго разу, звечара, Косця выбрала кошык яблыкаў, каб наранiцу завезцi прадаць. Яблыкi выбiрала круглейшыя, сакаўныя, без чарвяточынак. А ўначы вавёрка ўзяла i параскiдала iх па ўсёй хаце. I каб жа толькi параскiдала, а то ж яшчэ i панадкусвала кожны яблык. Ранiцай Косця збiрала яблыкi i кляла сваю вавёрку. А тая, стаiўшыся за абразом, цiкавала. Вавёрку Косця набiла венiкам.

Але тое вавёрка... А дзе ж падзеўся Iван?

Мацi з сынам абшукалi ўсю хату, пакуль Шурык не здагадаўся зазiрнуць у вузкую шчылiну пад канапаю. Там ён i ўбачыў бацькавы ногi. Непаразуменне прайшло толькi тады, як выцягнулi бацьку на сярэдзiну пакоя, а за iм дасталi з-пад канапы пусты слоiк, што патыхаў самагонкай. Iван любiў выпiць, а Мiля не давала. Тады i была прыдумана ды абсталявана схованка. Пакуль усе глядзелi тэлевiзар, Iван iшоў сабе ў залу, залазiў пад канапу i праз гумовы шланг ад пульверызатара высмоктваў са слоiка грамаў са сто. Але на той раз доза атрымалася большая, i ён сам не заўважыў, як заснуў. Дый старасць надыходзiла, сiлы не тыя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Койданава»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Койданава» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Адам Глёбус - Post scriptum
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Дамавiкамерон
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Хлопчыкі
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Скрыжаваньне
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Рарк
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Смерць — мужчына
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Дом
Адам Глёбус
Отзывы о книге «Койданава»

Обсуждение, отзывы о книге «Койданава» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x