Адам Глёбус - Койданава

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глёбус - Койданава» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Койданава: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Койданава»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Невялічкі гарадок, на шляху паміж Берасцем і Мінскам, які амаль-амаль прыгарад Мінска – Койданава (некалі Дзяржынск) – радзіма вядомага пісьменніка Уладзіміра Адамчыка (Адама Глёбуса). Менавіта такім спеўданімам падпісана яго кніга “Койданава”, у якой змешчаны празаічныя творы местачкоўцаў з аднайменнага гарадка, што ў Мінскай вобласці. Выданне складаецца з чатырох апавяданняў і аповесці ў навэлах, якая носіць назву “Койданаўцы”. Кожная з навэл – імя героя: Казік, Іван, Стэфа, Чэсь, Стась, Ванік, Тоня. Так Адам Глёбус стварае вобраз беларускага мястэчка, каб увекавечыць яго жыхароў. Такім чынам ён “зрабіў вельмі простую, але разумную справу.” Гэта ж можа зрабіць кожны, каму Бог даў хоць крупіну таленту – апісаць здарэнні і людзей свайго роднага мястэчка. Адкінуўшы назву, ці надаўшы кнізе іншую, можна гэты вобраз малога мястэчка “прылажыць, прымерыць” да многіх іншых падобных мясцін, раскіданых па ўсёй Беларусі. Адметнасцю з’яўляюцца людзі, як кожнае мневялічкае мястэчка Койданава мае сваіх жабракоў, сваіх прастытутак, сваіх “дурных” і юродзівых. (Н.Г.)

Койданава — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Койданава», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Iшоў 1942 год, i ў Койданаве было поўна немцаў i палiцыянтаў. Казiкаў крык перапалохаў усю вулiцу. Людзi пахавалiся ў дамкi i з-за фiранак цiкавалi, як Казiкаў брат Бронiк разам з бацькам Вацем звязвалi рамянямi хлопца, што з'ехаў з глузду. Звязаны Казiк праляжаў у хаце на печы два днi, пакуль афармлялiся ягоныя дакументы на адпраўку ў Нямеччыну. Ваця сам пайшоў у палiцыю, дзе i ўгаварыў кiраўнiцтва, каб забралi сына i звезлi куды найдалей. Палiцыянты ўпарцiлiся, не хацелi браць дакументаў, бо Казiк быў занадта малады, усяго 15 гадоў, але Ваця дамовiўся, i ў паперах змянiлiся лiчбы, i неслух паехаў у Германiю.

Пра жыццё ў Нямеччыне Казiк успамiнае з прыемнасцю, ён не хаваў, як iншыя, што жылося там соладка i сытна на вялiкiм хутары пад Берлiнам. Казiк трапiў не на завод i не на шахту, а на дагледжанае поле заможнага гаспадара, якому спадабаўся белагаловы вастраносы хлопчык-беларус.

— I чаму ты не нарадзiўся немцам? — ушчуваў гаспадар. — Ты ж, Казiк, рыхтык немец — арыец. I валасы ў цябе светлыя, i вочы блакiтныя, i профiль германскi, можна i на манеце выбiць. Каб не ведаў, што са славянаў, дык i не паверыў бы, што ты беларус.

А ў дадатак да гэтых вартасных характарыстык за якiя паўгода Казiк вывучыўся гаварыць па-нямецку. I гаспадар прызначыў яго на пасаду наглядчыка. Казiк сачыў, каб два дзесяткi маладых славянак мелi ўсё неабходнае i добра працавалi.

Але вось вайна скончылася. Нямеччыну падзялiлi на зоны. Казiк апынуўся ў французскай, i яго адправiлi ў парыжскi лагер для iнтэрнаваных асобаў. Калi калону славян вялi паўз сцяну камунараў, нейкi жартаўнiк-афiцэр загадаў спынiцца, каб усе паглядзелi на помнiк сваiм "iдэйным папярэднiкам".

У Парыжы Казiк пражыў паўгода. Першыя тры месяцы ён чакаў дакументаў, а калi нарэшце атрымаў пашпарт, дык не змог яго зберагчы. Укралi. Можа i дагэтуль недзе жыве несапраўдны Казiмiр Вацлававiч Кiсель — беларус i каталiк. Ну, ды Бог з iм. Толькi Казiку з-за гэтага злодзея давялося прасядзець у лагеры яшчэ тры месяцы. Адно суцяшала — Парыж, як там нi кажыце, не Архангельск, а Францыя не СССР, дзе Казiку давялося адразу пасля прыезду пайсцi ў войска, каб не апынуцца ў якiм сiбiрскiм цi архангельскiм лагеры, хапала i таго, што ён вярнуўся ў лагер сацыялiстычны.

Першае, што Казiк зрабiў, як прыйшоў з войска, дык ажанiўся, узяў зусiм маладзенькую сiрату Ядзю. Неўзабаве нарадзiлася Валя, а за ёй праз тры гады — Антось, якi так баяўся за бацьку, каб той не памёр, пакуль жанчыны ў варэльнi нiяк не маглi вырашыць, дзе шукаць ратунку ад невядомай хваробы. Тым разам менавiта Антось выратаваў бацьку. Той самы стрыжаны пад бокс Антось, якi пазней пракляў Казiка i на ўсiх фотакартках у сямейным альбоме замазаў бацькаў твар чорным атрамантам.

Сям'я развалiлася. Баба Маня памерла. Казiк застаўся адзiн у вялiкай хаце. Ён зрабiў рамонт, адпусцiў рудыя з сiвiзною вусы ды пачаў насiць капялюш замест шарай кепкi. А самае галоўнае: Казiк нарэшце прыдбаў машыну — новую памаранчыкава-чырвоную, зiхоткую.

Неяк я праходзiў паўз Казiкаў сад. Ён гукнуў мяне i пачаў прасiць, каб я пагаварыў з Антосем i сказаў, што бацька ў чалавека адзiн, якi ўжо ёсць, i другога не будзе, а машыну ён усё роўна аддасць сыну. Зрабiлася шкада гэтага пакрыўджанага лёсам i людзьмi дзядзьку ў фетравым капелюшы з вядром iгруш лiмонак у руцэ. Я паабяцаў перагаварыць з Антосем. Да той размовы я недалюблiваў Казiка, бо недзе ў душы застаўся дзiцячы сполах ад таго, што ён, убачыўшы мяне на сваёй яблынi, паабяцаў абрэзаць грабеньчыкам стручок, якi хаваецца ў хлопцаў памiж ног. Але ў восеньскiм садзе пад iгрушаю прыйшло на памяць, што гэта мая мацi Нiна схавала клей, якiм Казiк мацаваў мадэль самалёта.

Антося я ўгаворваў доўга. Мы пiлi гарэлку, i ён паказваў фотаальбом, дзе замест Казiкавага твару чарнелi неакуратныя плямiны. Нарэшце я выцягнуў з яго абяцанне паехаць да бацькi i пагаварыць. Антось i сапраўды з'ездзiў у Койданава, а Казiк паказаў яму завяшчанне, паводле якога машына пасля смерцi бацькi пераходзiла да сына. Але Антось з Казiкам зноў пасварылiся. Сын жа не ведаў, што праз месяц бацька памрэ ў той самай машыне.

Казiк не трапiў у аварыю, ён цiха скiраваў на ўзбочча дарогi, дастаў з кiшэнi трубачку з нiтраглiцэрынавымi таблеткамi, але сэрца раптам спынiлася. Казiка пахавалi побач з мацi, на каталiцкiм баку могiлак.

А ў сям'i пачалася новая сварка з-за спадчыны, бо Валя не захацела, каб за проста так новая машына належала брату. Бог iм суддзя. Але дзе Бог, там i людзi, якiя маюць прагу да чужых радасцяў i бедаў.

Такую прагу да ўсёведання мела Казiкава суседка — цётка Пэля, яна ведала ў Койданаве ўсё i пра ўсiх, а чаго не ведала Пэля, таго або зусiм не было, альбо яно не ўяўляла анiякай цiкавасцi. I гэта пра яе ўспомнiў Антось, калi зблажэлы бацька ляжаў на канапе i нiхто не мог прыдумаць, як ратаваць нябогу. Антось пабег да жанчын у варэльню i сказаў, што трэба як хутчэй паклiкаць цётку Пэлю. Жанчыны ўзрадавалiся, бо i сапраўды, хто ў Койданаве, як не Пэля, мог загаварыць сполах, напрарочыць лёс, назваць хваробу? Толькi яна i магла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Койданава»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Койданава» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Адам Глёбус - Post scriptum
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Дамавiкамерон
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Хлопчыкі
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Скрыжаваньне
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Рарк
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Смерць — мужчына
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Дом
Адам Глёбус
Отзывы о книге «Койданава»

Обсуждение, отзывы о книге «Койданава» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x