Адам Глёбус - Койданава

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глёбус - Койданава» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Койданава: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Койданава»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Невялічкі гарадок, на шляху паміж Берасцем і Мінскам, які амаль-амаль прыгарад Мінска – Койданава (некалі Дзяржынск) – радзіма вядомага пісьменніка Уладзіміра Адамчыка (Адама Глёбуса). Менавіта такім спеўданімам падпісана яго кніга “Койданава”, у якой змешчаны празаічныя творы местачкоўцаў з аднайменнага гарадка, што ў Мінскай вобласці. Выданне складаецца з чатырох апавяданняў і аповесці ў навэлах, якая носіць назву “Койданаўцы”. Кожная з навэл – імя героя: Казік, Іван, Стэфа, Чэсь, Стась, Ванік, Тоня. Так Адам Глёбус стварае вобраз беларускага мястэчка, каб увекавечыць яго жыхароў. Такім чынам ён “зрабіў вельмі простую, але разумную справу.” Гэта ж можа зрабіць кожны, каму Бог даў хоць крупіну таленту – апісаць здарэнні і людзей свайго роднага мястэчка. Адкінуўшы назву, ці надаўшы кнізе іншую, можна гэты вобраз малога мястэчка “прылажыць, прымерыць” да многіх іншых падобных мясцін, раскіданых па ўсёй Беларусі. Адметнасцю з’яўляюцца людзі, як кожнае мневялічкае мястэчка Койданава мае сваіх жабракоў, сваіх прастытутак, сваіх “дурных” і юродзівых. (Н.Г.)

Койданава — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Койданава», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
ЧЭСЬ

Чэсь стаяў пад райскай яблыняю з граблямi ў руках i сачыў, як я маляваў сякеру, усаджаную ў бярозавую калоду. Я збiраўся паступiць у мастацкую вучэльню i хадзiў рыхтавацца да Чэсевага сына Толiка. Навука была простая: Толiк браў i ставiў перада мною нейкую рэч, напрыклад сякеру, даваў аркуш i сыходзiў. Ну, а я сядзеў пад яблыняю дый пацiху крэмзаў.

Дзядзька Чэсь стаяў басанож на невысокай мяккай траве. I мне было добра вiдаць, што на адной назе ў яго не хапае вялiкага пальца. Я старанна вымалёўваў старое тапарышча i раптоўна адчуў, што iснуе невытлумачальная сувязь памiж сякерай i адсутнасцю пальца. Рука з алоўкам спынiлася, я глянуў на Чэсеў загарэлы твар, i мой позiрк сустрэўся з цёмна-блакiтнымi вачыма.

— Гладка малюеш, як мой Толiк, — Чэсь гаварыў сур'ёзна. Ён любiў свайго сына, i таму параўнанне набывала кошт самай высокай адзнакi.

— А чаму ў вас аднаго пальца няма? — я нават сам здзiвiўся нясцiпласцi, але пытанне прагучала.

— У партызанах згубiў.

Партызанаў у Койданаве не любiлi. А мае сваякi дык асаблiва. А за што iх было любiць? За тое, што адзiн п'яны распуста застрэлiў у вёсцы Рудзiца, пад Койданавам, другога нецвярозага дурня? Толькi першы быў партызанам, а другi служыў у палiцыi, таму немцы i спалiлi вёску ды забiлi дзевяць мужчын. Майго прадзеда, а Чэсевага бацьку, спалiлi жыўцом.

Мае сваякi, хто ў лесе перахаваўся, перабралiся ў Койданава, на апусцелыя яўрэйскiя вулiцы. Дзядзькi Чэся тады ўжо не было нi ў Рудзiцы, нi ў Койданаве. Яго яшчэ раней забралi ў савецкiя партызаны. Уночы прыехалi тыя партызаны ў Рудзiцу на конях, зайшлi ў нашу хату, пэўна, нехта падказаў, бо афiцэр у парозе сказаў, што ў нас многа мужчын i таму адзiн пойдзе з iмi. Мужчын у хаце было чацвёра, але за тыдзень у вёску прыходзiлi польскiя партызаны i павялi з сабою двух Чэсевых братоў, Ладака ды Яся. Сказаць расейцам пра палякаў было б тое самае, што галавою кiнуцца ў пельку. I Чэсь пайшоў за расейскiм афiцэрам. А ў вялiкай хаце пры дзедавай кузнi застаўся адно стары гаспадар, ну i жанчыны з дзецьмi...

— Добра, што толькi палец згубiў, а не што iншае, — дзядзька засмяяўся.

— А як вы яго згубiлi? — маляваць расхацелася.

— А табе ўсё цiкава...

Расказваць пра сябе Чэсь не любiў. I на цвярозую галаву амаль нiчога не распавядаў. Але галава ў беларускiх дзядзькоў бывае i захмялелая, тады вам i апавяданнi, i смех, i байкi з показкамi, ну i слёзы.

Калi Чэсь моцна напiваўся, дык не iшоў дадому, а заварочваў да сваёй сястры, а маёй бабы — Ядзi. Ён доўга з крэктам разуваўся ў калiдоры, нязграбна бразгаў клямкаю, заходзiў у хату i сядаў за стол. Казаў, што дадому ён такi п'яны не пакажацца, а пасядзiць тут, пакуль працверазее. Ядзя ведала, што да ранiцы ён не паправiцца, i слала чыстыя прасцiны на канапе ў зале. Але Чэсь наравiста зiркаў на сястру, упарцiўся, не iшоў спаць, а сядзеў за пустым сталом i абураўся, чаму гэта ягоная прыгожая сястра пайшла за маленькага, тоўстага Бронiка Кiсяля, а не знайшла сабе высокага i кучаравага хлопца, як яе браты. Бронiк адно пасмейваўся, бо ўсе ведалi, што i Чэсева жонка Алена анi блiзка не мае той прыгажосцi, якую Бог даў Ядзi. Часам Бронiк садзiўся за стол, каб Чэсю было каму расказваць, каб ён выгаварыўся i яму зрабiлася лягчэй. Чэсь гаварыў пра партызанаў, Маскву, немцаў, Берлiн, забойствы...

У расейскiх партызанах Чэсь прабыў месяцы тры. На самалёце яго перакiнулi праз фронт у Маскву, дзе ён правучыўся ў разведчыцкай школе ажно да самага канца вайны. I калi Масква адсвяткавала перамогу над Берлiнам, для Чэся толькi i пачалася вайна. Яго накiравалi ў Германiю, дзе Чэсь павiнен быў адшукваць асуджаных завочна ваенных злачынцаў. Праца гэтая была зусiм не для такiх, як ён. За два гады ў Нямеччыне Чэсь так змянiўся, высах, зблажэў, што калi вярнуўся ў Койданава, дык яго ледзь пазнавалi сваякi. Зрэшты, гэта i нядзiўна.

Прахварэў дзядзька Чэсь больш як год, i яго ўрэшце камiсавалi.

— Не магу я людзей забiваць! Ядзя, чуеш? Не навучыўся, — мармытаў Чэсь, седзячы за пустым сталом. — А цi ж можна прывыкнуць забiваць па графiку? А ў нас у iнтэрнаце на сцяне такi графiк вiсеў. Надыходзiць твой дзень, бярэш зброю, iдзеш у камеры i страляеш. Адны перад смерцю плакалi, другiя малiлiся, а знаходзiлiся i такiя, што маўчалi. А ты заходзiш у камеру i страляеш, страляеш. I ведаеш: праз тыдзень зноў твая чарга, зноў пойдзеш i застрэлiш чалавека, а потым нап'ешся, як скацiна. А быў немец, якога я так i не змог забiць. Адчынiў дзверы, а ён устаў з ложка i глядзiць на мяне. Я ўзняў пiсталет i стрэлiў яму ў грудзi. А ён як стаяў, так i стаiць гарою. Я нацiснуў курок, але пацэлiў толькi ў руку. Захваляваўся. А ён пайшоў на мяне, ускiнуў здаровую руку з кулаком i пайшоў на мяне. Перапужаўся я, выскачыў з камеры i дзверы на ключ зачынiў. Вярнуўся да маёра i кажу, што больш людзей страляць не буду. А маёр пачаў, што гэта i не людзi зусiм, яны твайго бацьку ў хляве зачынiлi i хлеў той газаю аблiлi i падпалiлi... А я ўсё адно паўтараю — не буду болей забiваць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Койданава»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Койданава» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Адам Глёбус - Post scriptum
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Дамавiкамерон
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Хлопчыкі
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Скрыжаваньне
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Рарк
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Смерць — мужчына
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Дом
Адам Глёбус
Отзывы о книге «Койданава»

Обсуждение, отзывы о книге «Койданава» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x