— Дай падумаць.
— Думай.
А на другі ці трэці дзень казала:
— А каб табе добра было. Цэлую ноч не спала з-за тваёй Вольгі. Ты дрыхнуў, а я ўсё думала.
I што мяне радавала: як правіла, яе ход быў такі ж, які ўжо быў у маёй галаве, часцей — больш дакладна вывераны. Гэта пераканала мяне, што я на правільным шляху ў стварэнні вобраза гандляркі i падпольшчыцы.
Пасля рэдка гэтак жа «эксплуатаваў» сваю памочніцу. Але пры стварэнні вобраза Таісы ў рамане «Вазьму твой боль» я мусіў зноў звярнуцца да Машы. З той тольKi розніцай, што раман быў напісаны. Не было фіналу, нейкіх дзвюх старонак.
Маша прачытала, доўга думала, пасля сказала:
— Я яго забіла б.
Логіка сюжэта падводзіла да гэтага, але сацрэалізм не даваў мне права паслаць гераіню на злачынства.
Словы яе ашаламілі: мая Маша здольна на гэта?!
— Ды ты што? — расчаравана абурыўся я.
— А што? Каб ты пакутаваў так, як твой цёзка Іван Батрак? I каб гэты гад Шышка замахнуўся на цябе i асіраціў нашых дзяцей?..
Жаночая душа — вялікая таямніца.
Я пайшоў на гэты фінал: Тася робіць Шышку ўкол.
Рэдактар «Полымя», мой сябра Кастусь Кірэенка, схапіўся за галаву:
— Што ты робіш, вялікі гуманіст! Ды нас з табой разнясуць у пух, у шмаццё.
Разнеслі б, напэўна.
Мусіў перапісаць фінал: сачыніў нешта аморфнае, не зусім пераканаўчае.
Здараецца ў аўтара так, што логіка характараў, развіцця сюжэта заводзіць у такія цянёты, адкуль не знаеш, як выбрацца. Я i дагэтуль не прыдумаў іншага фіналу, які праўдзіва завяршыў бы вельмі складаныя адносіны людзей, што завязаліся яшчэ ў вайну i былі паліты крывёю.
Дзяцей Маша песціла больш, чым трэба. Hi ў чым не адмаўляла ім. I ўнукаў. Каб не наведаць Алёшу, калі яны перабраліся ў сваю кааператыўную кватэру, дня пражыць не магла.
Можа, адносіны яе да дзяцей былі адзінай прычынай нашых канфліктаў, у прыватнасці тады, калі ўтаймавалася яе беспадстаўная рэўнасць. Іншыя прычыны, бадай, не ўзнікалі. Я купляў ёй кніжкі пра выхаванне дзяцей. Але яна чытала толькі тое, што датычыць здароўя малых дзяцей i падлеткаў. Спока чытала. Ад занудлівых парад бяздзетных дам (часта кніжкі пра выхаванне пішуць бяздзетныя) адмахвалася.
Я зрэдку ўзрываўся:
— Што ты робіш? Ты псуеш дзяцей сваёй празмернай любоўю i пяшчотай.
— Ты тэарэтык, а я практык. Колькі ты бываеш з дзяцьмі? 3-за сваіх рукапісаў i пасяджэнняў ты не бачыш ix. A ім трэба ўвага, матчына — асабліва, калі мала бацькоўскай.
Пра ўнукаў:
— Ты не толькі распусціла Машу (унучку), ты псуеш яе бацькоў. Яны цалкам спадзяюцца на бабулю i мала займаюцца дачкой.
— Можа, гэта i праўда. Але я не магу без яе. I без Алёшы. У ix — мае жыццё. Зразумей.
Калі канфлікт даходзіў да белага калення, Маша, як правіла, адступала першая, ішла па сваіх справах, каб даць мне астыць. Астываў я хутка, а яна, пэўна, хутчэй. Не помню выпадку, каб мы дзьмуліся адно на аднаго больш гадзіны-дзвюх. Hi я, ні Маша не маглі зразумець тых мужа i жонку, якія, пасварыўшыся, не размаўлялі па два тыдні. Так было ў Андрэя з Аленай; Андрэй расказваў, i Маша, бадай, з матчыным болем перажывала за яго.
— Як жа можна так жыць, Андрэй?! Каб я з Іванам, знаходзячыся ў адной кватэры, не перагаварыла дзень, то не знаю, што са мной было б. Я самлела б. Мне здалося б, што рушыцца мае жыццё.
Так, яна жыла з цвёрдай упэўненасцю ў трываласці нашага кахання, нашага жыцця. I я таксама, i гэта напаўняла нашыя ўзаемаадносіны асаблівай, самай высокай радасцю. А што гэта такое: жыць у штодзённай радасці? Няшчасны той чалавек, які не адчуў гэтага хоць бы ў кароткі перыяд свайго жыцця. А ёсць жа татя людзі. Мне шкада ix. Няхай чытач уявіць, як гэта цудоўна, якім поўным з'яўляецца жыццё, калі ёсць радасці — ад блізкасці фізічнай i душэўнай, ад дзяцей, ад сумеснай творчай працы, ад славы i даброт, якія прыносіла наша праца.
Але няхай чытач не падумае, што мы ўвесь час жылі ў ідыліі. Не, жыццё суровае. З самых частых бед — хваробы дзяцей. А яны хварэлі многа — Ліна, Саша... Колькі Маша пацягалася па бальніцах з Сашам! У Маскву вазілі, у Кіеў. Перарос, дзякуй Богу. Але ў сталым узросце нажыў іншую хваробу, ад якой маці пакутавала яшчэ мацней, чым пры дзіцячых хваробах. Не зладзілася жыццё з Анатолем Рагаўцовым у Ліны. Развяліся. Божа, баюся ўспамінаць, колькі перажыла ў гэты час Маша. Узлавалася на мяне, калі я сказаў, што не бачу нічога страшнага ў разводзе, мільёны разводзяцца. Для яе развод — трагедыя. Даказвала, што сям'я — святое i непарушнае.
Читать дальше