Іван Шамякін - Пошукі прытулку

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Пошукі прытулку» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі прытулку: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі прытулку»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі новыя творы: аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з'яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганіза ваць яму і выбары, і «каханне», і яго ж забойства; «Пошукі прытулку» — пра пажылога чалавека, яко му не было дзе прытуліцца на старасці гадоў; «У засе ні палаца» — пра сучаснага бізнесмена, і «Абмен» — пра цікавыя жыццёвыя калізіі закаханых.

Пошукі прытулку — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі прытулку», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Якая ў вас жонка! Разумніца. Далікатная.

А Маша з усімі была такая — i з сялянамі, i з акадэмікамі.

Падарожжа яе зехапіла. Як прагна Маша знаёмілася са славутымі помнікамі еўрапейскіх сталіц i ўсіх мясцін, дзе былі супынкі! Асаблівае ўражанне на яе зрабілі Белград, Вена, Сафія, Дунай, Катаракты, д3е горы сціскаюць раку i плынь яе такая імклівая, што па беразе пракладзена чыгунка, каб маласільныя судны супраць цячэння цягнуў паравоз.

Будапешту яна ўдзяліла менш увагі, на экскурсіях хадзіла як разгубленая.

— Табе нездаровіцца?

— Не, проста так. Мадзьяры ў акупацыю паводзілі сябе горш за немцаў. Не знаю, як да ix адносіцца.

— Цяпер яны нашы сябры.

— Сябры! А што яны зрабілі чатыры гады назад? Сэрцу не загадаеш, яно ў мяне такое, — Маша цяжка ўздыхнула, ахопленая невясёлымі ўспамінамі.

У Вене замест трох дзён стаялі шэсць: рамантавалі цеплаход. Аблазілі ўсе куткі. У Вене села паўсотні немцаў, i яны сапсавалі наш настрой: багатыя выціснулі нас, беднякоў, з бара i ўвогуле паводзілі сябе нахабна, быццам гаспадары судна не мы — яны.

Жонку маю i Турбіну гэта моцна абурала.

Некаторыя з мужчын, як назло, віталіся менавіта з жанчынамі:

— Гутэн таг.

Калі ішлі ўдваіх, адказваў я. Маша дакарала:

— Ты з імі яшчэ вітаешся...

— А ты што — не адказваеш? — бадай, спалохаўся я.

— Адказваю. Як не адкажаш! Такія мы. Але пасля мне хочацца плюнуць на сябе. Вітаюцца якраз тыя, якія па ўзросце яўна ішлі на нас. Вунь двое па-руску спрабуюць гаварыць. Адкуль ведаюць? Адтуль, з вайны.

У падарожжы гэтым каханне наша разгарэлася з новай сілай. Мы, па сутнасці, перажывалі мядовы месяц. Праз дваццаць гадоў пасля шлюбу!

Але пад канец Маша пачала сумаваць па дзецях. Праз гэта ў Сафіі адбылася стрэсавая сітуацыя — для яе, вельмі ўражлівай. Толькі размясціліся ў гасцініцы «Балкан» — заказвай тэлефонную размову з Мінскам. Проста ж, мова зразумелая, балгарская, i нас дзяжурныя тэлефаністкі добра разумеюць. Але грошы... На тры дні прабывання ў Балгарыі нам выдалі леваў — кот наплакаў. Пайшоў уніз да адміністратара: колькі мі нута размовы з Мінскам? Мінут на пяць леваў хапала. Але Маша не магла не пагаварыць. Заказалі. Далі Мінск, чуваць выдатна, дарагія дзіцячыя галасы. Ліны, Тані, Сашы. Усім маці хоча сказаць колькі слоў. А час ляцеў імкліва. Канчаўся наш ліміт. I я мусіў груба вырваць у жонкі трубку.

— Вы нагаварылі адзінаццаць мінут.

О Божа! Як расхвалявалася мая жонка!

— Што ж будзем рабіць! Што можам прадаць? Мой пярсцёнак залаты? Каму?

— Пакінь мяне ў заклад.

Маша ўзлавалася на мае жарты.

Я супакоіў яе. З намі плылі прафесар Шчэрба i яго жонка, з імі мы таксама пасябравалі. А ix зяць, вядомы спецыяліст Валянцін Яжоў, з якім я быў знаёмы, знаходзіўся ў Сафіі, вучыў нашчадкаў Кірыла i Мяфодзія пісаць сцэнарыі.

— Шчэрбы выручаць. Яжоў цесцю дасць левы.

І ўсё роўна Маша, пакутніца, не спала ўсю ноч: такі эмацыянальны мела характар.

Раніцою, пазычыўшы ў Шчэрбаў грошы, я пайшоў разлічвацца i — сюрпрыз!

— Вы гаварылі пасля дзевяці па льготным тарыфе. З вас... i сума ўдвая меншая.

Як падслухоўвалі наша вячэрняе бедаванне. Маша пасля казала, што самыя светлыя ўражанні ў яе ад Балгарыі. Не толькі з-за гэтага выпадку. Балгары ўсюды вельмі дружалюбна прымалі савецкіх турыстаў. Гэта мы асабліва адчулі, пераехаўшы Дунай. Румыны не мелі такой гасціннасці, а нярэдка проста хамілі; селі ў цягнік наш, савецкі, а месцы да Ясы занятыя, да раніцы сядзелі на чамаданах.

З Дуная мы прывезлі дунайку — Алесю. Яна нарадзілася 16 чэрвеня 1961 года. Трэцяя дачка! Чацвёртая радасць. Але ці не зашмат дзяцей? Не. Дзеці — шчасце сям'і. Не нараджаць Маша не магла.

У гэтай доўгай паўзе ў адзінаццаць год была цяжарнасць. I Маша адважылася на аборт, хоць я пярэчыў.

Пасля яна казала:

— Ты не ўяўляеш, які гэта жах. Не фізічны — маральны. Каб ведала, ніколі не пайшла б на гэта. Я сню дзіцятка, якое забіла. Ад гэтага можна звар'яцець.

I праз трыццаць шэсць гадоў цяжка хворая неаднокчы казала мне:

— Я знаю, за што мяне Бог карае.

— За што? — спытаў я першы раз, не сцяміўшы адразу.

— Ты знаеш — за што. Грэх на мне адзін.

Помню, як бянтэжыліся i адначасова радаваліся старэйшыя, калі я прывёз з раддома маму з маленькай. Прывёз сам на ўласнай машыне на дачу. Канчаўся чэрвень спрыяльнага лета, i палавіна горада палымела ад спелых клубніц.

Дзеці напаўнялі жыццё радасцю.

A колькі было іншых радасцяў — творчых!

Поспехі мае раслі. Кнігі выходзілі на многіх мовах. Рос дабрабыт. З «Победы» перасеў на «Волгу». Дача ў Ждановічах, хата ў Церусе, куды мы хоць ненадоўга ездзілі. Кожнае лета: без Церухі сумавала не толькі Маша, але i я, i дзеці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі прытулку»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі прытулку» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Пошукі прытулку»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі прытулку» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x