Іван Шамякін - Пошукі прытулку

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Пошукі прытулку» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі прытулку: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі прытулку»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі новыя творы: аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з'яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганіза ваць яму і выбары, і «каханне», і яго ж забойства; «Пошукі прытулку» — пра пажылога чалавека, яко му не было дзе прытуліцца на старасці гадоў; «У засе ні палаца» — пра сучаснага бізнесмена, і «Абмен» — пра цікавыя жыццёвыя калізіі закаханых.

Пошукі прытулку — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі прытулку», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хіба магло не цягнуць да гэтых людзей прагнага да блізкай гісторыі маладога раманіста! Ужо тады я выношваў сюжэт рамана пра мінскае падполле, але адчуваў, што не валодаю матэрыялам. Задуму сваю не здзейсніў i пазней, калі не лічыць «Гандляркі i паэта». Не здзейсніў таму, што афіцыйныя гісторыкі так заблыталі гісторыю падполля i так перагрызліся паміж сабой, што я не адважыўся ўзняць гэтую глыбу гераізму i здрады, зацятай барацьбы розных груп, якія засылаліся Панамарэнкам, Берыя i Цанавам, ваеннай разведкай, а магчыма, i немцамі.

Сустрэчы незабыўныя. Акрамя гісторыі, даўняй i нядаўняй, гарачыя спрэчкі пра літаратуру, пра тыя творы, якія з'яўляліся ў друку: паэмы, аповесці, раманы. Адным словам, універсітэт! Літаратурны універсітэт!

Акрамя клапоў маленькая Танечка пакутавала ад дыятэзу, i сон яе часта перапыняўся, што драбіла i наш з Машай сон, i я сядзеў на лекцыях з чыгуннай галавой, часта спазняўся, за што Кожар аднойчы па-бацькоўску нацягаў мяне за вуха. иЩ

П'яныя кампаніі нашы былі чыста мужчынскія, i Маша верыла гэтаму i жаночай рэўнасці не праяўляла. Яна верыла, што для мяне гэта яшчэ адна школа — літаратурная. Але каб не пілі. Яна радавалася, калі ў наш цесны пакойчык прыходзілі госці. Дзякуй Богу, пачаставаць было чым: грошы меліся i магазін побач. Гасцямі нашымі ў той час нязменна былі Андрэй Макаёнак, Аляксей Кулакоўскі, зрэдку Пятро Васілеўскі, які вучыўся ў Маскве ў інстытуце кінематаграфіі. Усе трое любілі нашу сям'ю, нашых дзяцей. А мы з Машай любілі ix — выдатнага гумарыста, рагатуна Андрэя, эрудыта з маскоўскай закваскай Пятра, скептыка, нігіліста, які адмаўляў нават Маркса i Леніна (у той час! Страх на нас наганяў), разважлівага, па-сялянску памяркоўнага Аляксея, трохі цяжкадума, вельмі üivypaTHara ў быце, парадачак на яго стале быў адменны, крануць штосьці баяліся нават дзеці; цынік Пецька выводзіў Аляксея тым, што рабіў на стале беспарадак — раскідваў газеты, кнігі. Старэйшы за нас амаль на дзесяць гадоў, Аляксей перажываў «маскоўскую безалабершчыну» Васілеўскага. Супакойваў яго вялікі дыпламат Андрэй, які ўмеў усе словы i дзеянні перавесці ў жарт, у «чалавечую камедыю». • -

Машы Кулакоўскі спадабаўся з першага ж знаёмства. Асабліва цаніла яго негатыўнае стаўленне да багемных куцяжоў.

— Разумны чалавек — ва ўсім разумны. Не тое, што вы, шалапуты.

Лес нас звёў i тым, што мы кватаравалі на адной вуліцы праз дзве драўляныя развалюхі. Маша адразу ж пасябравала з Нінай Ульянаўнай, жанчынай такога ж складу характару, толькі больш пакорлівай. Ix зблізіла нядаўна перажытае. Ніна, можа, менш сутыкалася з пагрозай смерці, чым мая жонка, але нагаладалася ці не больш, жывучы ў эвакуацыі з маленькім сынком у Варонежскай вобласці, працуючы сельскай настаўніцай.

Кожны выхадны, святочны мы па чарзе абедалі то ў нас, то ў Кулакоўскіх. Як толькі месціліся ў такім пакойчыку, як наш! Нязменна прысутнічаў i весяльчак Андрэй, у якога нашы жонкі былі платанічна ўлюбёныя.

Ды неўзабаве адзін выпадак, бадай, камічны, разбурыў высокую думку Марыі Філатаўны пра суседа.

Прыехала мая ці яе сястра, не помню. Адным словам, было на каго пакінуць дзяцей, каб схадзіць у кіно, пасля з'яўлення Танечкі Маша не магла адлучыцца больш як на паўгадзіны — толькі ў магазін, пакідаючы малую на першакласніцу Ліну.

Вядома ж, не маглі не запрасіць Кулакоўскіх. Ніна ўзрадавалася, ёй таксама не часта выпадала такое шчасце — далучыцца да культуры.

Аляксей трохі разгубіўся. З Нінай ён яўна гаварыў перад тым, таму звяртаўся да мяне:

— Не, братачка, не магу. Трэба ў рэдакцыю. Малады аўтар прыйдзе, зямляк, са Старобіна. Трэба пракансультаваць, разам з ім паправіць апавяданне, якое я адабраў да друку.

Ніна адна не пайшла, Аляксей был патрыярхальным мужам, дамастроеўскім.

Пайшлі самі i не ў той кінатэатр, пра які ішла размова. Фае цеснае. Прастаялі ў куце. A селі ў зале на свае месцы — i Маша раптам уздрыганула, сцялася, збялела, быццам убачыла штосьці страшнае.

— Што з табой? Што здарылася?

— Глядзі: шляхцюк твой!..

— Хто?

— Не бачыш? Аслеп? Таму i не бачыш, што i сам такі...

— А пры чым я тут? Зноў за рыбу грошы? Бачу я, бачу. Ну i што? Мала з кім чалавек можа сябраваць...

— Ты апраўдаеш любую гадасць. Ні-са-це-лі!

Наперадзе ад нас i збоку сядзеў патрыярх наш Алёша Кулакоўскі з чужой жанчынай, нахіляўся да яе, шаптаўся. Вось што абурыла ахоўніцу маралі, святую Марыю.

— Так i хочацца пайсці i даць яму ляшча. I ёй! Добранькая кансультацыя! Кансультант! — I паднялася з месца, пайшла ціснуцца да праходу. Страшэнна спалоханы, я кінуўся за ёй. Схапіў за руку:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі прытулку»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі прытулку» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Пошукі прытулку»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі прытулку» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x