Іван Шамякін - Пошукі прытулку

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Пошукі прытулку» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі прытулку: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі прытулку»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі новыя творы: аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з'яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганіза ваць яму і выбары, і «каханне», і яго ж забойства; «Пошукі прытулку» — пра пажылога чалавека, яко му не было дзе прытуліцца на старасці гадоў; «У засе ні палаца» — пра сучаснага бізнесмена, і «Абмен» — пра цікавыя жыццёвыя калізіі закаханых.

Пошукі прытулку — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі прытулку», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

6...

У чэрвені 1947 года мяне прынялі ў Саюз пісьменнікаў. Адзіны прафесійны літаратар на ўсю Гомельшчыну! Як не ганарыцца? Але як паказаць гонар, калі ў жыцці нашым нічога не змянілася? Людзі не разумелі, што гэта такое — друкавацца ў тоўстым часопісе. Нават калегі мае — настаўнікі. Вось каб мне дал i літэрныя картачкі! Але ніхто ix не даў — ні Саюз пісьменнікаў, ні райвыканкам. Сакратар райкама Гарцуеў абяцаў, але... «абяцанка — цацанка, а дурню радасць», як любіў казаць мой бацька.

Становішча палепшылася з адменай картачнай сістэмы. Не, не з самой адменай, а з ганарарамі маімі, якія давалі магчымасць купіць прадукты. Пакуль людзі не мелі грошай, магазіны былі багатыя на асартымент. А я пісаў шмат. У паўзах паміж працай над раманам пісаў апавяданні — для «Гомельскай праўды», бадай, па заказе загадчыка аддзела культуры Абрама Рабіновіча, з якім шчыра пасябраваў. Ён быў чалавекам, які пасля апублікавання першай часткі «Глыбокай плыні» прызнаў ува мне сапраўднага пісьменніка i ганарыўся нашей дружбай. Была яшчэ паштарка Надзя Старосценка, якая пачала глядзець на мяне як на прышэльца з іншага свету, з чаго Маша смяялася: аднойчы Надзя спытала, ці не баіцца яна жыць са мной. «Талент жа Богам даецца», — была пераконана.

У Саюзе пісьменнікаў я паскардзіўся на свае «сельскія ўмовы». I адказнаму сакратару Паўлу Кавалёву, з якім гаварыў па-сяброўску (да «генерала» Броўкі не дабіраўся), прыйшла ідэя рэкамендаваць мяне ў партыйную школу. Ідэя падабалася мне. 1200 рублёў стыпендыі! Удвая больш, чым плацілі настаўніку.

Але Маша спалохалася. Яна была цяжарная. Ізноў застацца адной у Пракопаўцы? Ды я сказаў, што без яе не паеду. А дзе жыць у Мінску? I ў наш час гэта клопат. A ў сорак восьмым годзе?.. Здаўшы экзамен, пайшоў да дырэктара школы Ільі Паўлавіча Кожара прасіць інтэрнат. Адмова была рашучая: сямейным інтэрната няма! Але не помню, у якім кантэксце размовы Кожар «адкрыў», што я аўтар «Глыбокай плыні». У гэты час друкавалася другая — партызанская частка рамана, i там камандзір злучэння — Ружак, прататыпам якога быў Кожар. Адразу перамяніўся суровы партызанскі генерал (у сапраўднасці, пры знешняй суровасці, гэта быў добры чалавек). Упікнуў, што, пішучы раман, я не звярнуўся да яго.

— Не адважыўся.

— Дарэмна. Пісьменнік павінен быць што партызан: прайсці там, дзе ніхто не можа прайсці.

Пасля я выконваў гэты дэвіз.

Інтэрнат Кожар не здолеў мне даць, але, калі я знайду прыватную кватэру, з прапіскай паможа.

Тыдзень, калі не больш, хадзіў я да знямогі па прыватным сектары Мінска, пераважна ў раёне Камароўкі, Лагойскага тракту; мабыць, цягнула бліжэй да Дома друку, дзе змяшчаліся ўсе часопісы, выдавецтвы.

Пачуўшы, што ў нас будзе ажно двое дзяцей, адно грудное, гаспадары гаварыць не хацелі; кватэраздымшчыкаў хапала, жылля не хапала.

Ратавала мяне, што я атрымаў ганарар i меў магчымасць заплаціць за год наперад. Наняў пакойчык метраў дванаццаць па Лагойскім тракце, амаль побач з Домам друку (ля скрыжавання цяперашніх вуліц Коласа i Сурганава). Стары драўляны дом, падзелены паміж дзвюма сёстрамі i братам, які здолеў атрымаць кватэру дзесьці за горадам у «Водаканалтрэсце». Лічылі, што мне пашанцавала. А што? Недарэмна кажуць: «З мілым рай i ў будане». Для мяне — з мілай. Але мілая, родная, блізкая хадзіла, па нашых разліках, на апошнім месяцы. А таму з вялікім хваляваннем спяшаліся пераехаць. " У

Пракопаўцы шкадавалі. На развітальнай вячэры, на якую мы не паскупіліся, жанчыны плакалі:

— Марусечка, не будзе ў нас такой фельчаркі, бо няма ў свеце другой такой.

Маша таксама расплакалася.

На станцыю нас адвёз сам старшыня Панас Баранаў.

Багаж наш быў незвычайны: адзіны жалезны ложак, які мы набылі. Маглі ложак купіць i ў Мінску, але гэтым даражылі па вядомай прычыне.

Дробязь, але запомнілася. Пакуль я атрымоўваў багаж, Маша пачула па радыё паведамленне аб павышэнні цэн на паштовыя адпраўленні, i гэта яе чамусьці спалохала i засмуціла. Запомнілася таму, што з нас новы сябра Андрэй Макаёнак часта смяяўся:

— Маша, раскажы, як ты спалохалася цаны на маркі.

Прырода парушыла нашы разлікі: роды адцягваліся. Пачаліся заняткі ў школе, i я сядзеў на лекцыях, шт > на іголках. Вісеў на падножцы трамвая, каб хутчэй дасхаць дадому. Не заглядваў нават у Дом друку, хоць туды моцна цягнула — да калег, да новых сяброў.

Ускокваў у хаціну — з палёгкай выціраў пот з ілба: Маша ў калідоры на керагазе гатуе абед.

Зацяжка з нараджэннем дзіцяці трывожыла мяне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі прытулку»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі прытулку» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Пошукі прытулку»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі прытулку» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x