Іван Шамякін - Пошукі прытулку

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Пошукі прытулку» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі прытулку: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі прытулку»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі новыя творы: аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з'яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганіза ваць яму і выбары, і «каханне», і яго ж забойства; «Пошукі прытулку» — пра пажылога чалавека, яко му не было дзе прытуліцца на старасці гадоў; «У засе ні палаца» — пра сучаснага бізнесмена, і «Абмен» — пра цікавыя жыццёвыя калізіі закаханых.

Пошукі прытулку — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі прытулку», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Машына паслухмяна імкнула наперад, набірала хуткасць. Вікенцій Паўлавіч выехаў на ціхую бакавую вуліцу, потым — цэнтральную. Угледзеўшы знаёмы губернатарскі «мерседэс», рэгуліроўшчык перакрыў pyx з усіх чатырох бакоў. Але Вікенцій Паўлавіч не паехаў на жоўты, паслухмяна спыніўся. I ў гэты момант грымнуў выбух. Разнесла задняе сядзенне, вылецела бакавое шкло, машына задымілася. Паставы не разгубіўся: рвануў дзверку i выхапіў вадзіцеля. Вельмі здзівіўся, што гэта сам губернатар. Ён быў жывы i ў свядомасці, але ўвесь акрываўлены; паспеў яшчэ сказаць:

— Ганіце ад машыны людзей! Яна можа ўзарвацца.

Ca стратай крыві трацілася прытомнасць. Вікенцій

Паўлавіч яшчэ помніў, як міліцыянер i два дужыя шафёры пасадзілі яго ў мікрааўтобус, як машына сарвалася з месца. Бальніца, на шчасце, была блізка. Але як прывезлі туды, як падхапілі санітары, як завезлі ў аперацыйную — гэта засталося за мяжой свядомасці. Жыццё i святло вярнуліся, калі пачаў выходзіць з наркозу. Не паверыў, што жывы. Здзівіўся. Перад вачамі плыў знаёмы твар. Не адразу пазнаў, што гэта Маша. Пазнаў — узрадаваўся, бо нарэшце ўсвядоміў: жывы!

Пасля лічыў, што яму пашанцавала. На шчасце, міна была заложана пад задняе сядзенне, на шчасце, не прабіла бензабака i машына не ўзарвалася. На шчасце, ён не сеў на сваё звыклае месца, дзе якраз i знаходзілася міна, якая магла моцна «пашкуматаць самыя далікатныя органы», — пажартаваў ён на трэці дзень пасля цяжкага ранения ў размове з Машай.

Найбольш цешыла, што ён паслаў Юрку за папкай, а сам сеў на яго месца. Чаму сеў? Гэта адразу зразумела Маша i нічога не пыталася, толькі ў вачах чыталася сумная пахвала. Зразумелі яшчэ двое — Ганна i Юрка. Ганна прыйшла ў бальніцу на другі дзень i праз слёзы сказала:

— Дарагі наш чалавек. Ты ж ратаваў мяне i Юрку. Не адмаўляйся, калі ласка, не адмаўляйся. Я знаю: табе пазванілі. Так?

Юрка прыйшоў праз тыдзень, не адзін, — з жонкай i сваім сыночкам.

Ларыса стала перад яго ложкам на калені i плакала, як малая. I ён адчуваў сябе няёмка: навошта рабіць з яго героя?

Пакумеку i следчаму мусіў сказаць пра званок, інакш дзеянні свае немагчыма вытлумачыць.

— Падазрэнні?

— Ніякіх. Здаецца, я нікому не наступаў на мазоль.

— Са справай Падбярозскага не можа быць сувязі?

— Ды не. Ніякай! Абсалютна. У гэтым цвёрда перакананы.

Але Пакумека задаваў, здавалася, наіўныя пытанні:

— Чаму захварэў Палавінка?

— A хіба чалавек не можа захварэць?

— Чаму вас пакінулі без аховы?

— А на чорта яна мне? Я ад яе паўгода адбіваўся.

Бачыў, што пракурора нішто не пераконвае.

Бачыць Івана Залозу чамусьці не захацеў. Чаму — сам сабе адказаць не мог. Ведаў, што Іван з'яўляўся ў першы ж дзень, калі ён не адышоў яшчэ ад наркозу, ляжаў, як у тумане, i да яго нікога, акрамя жонкі, не пускал!. На другі дзень, калі далажылі пра наведвальніка, сказаў урачу:

— Не трэба, я стаміўся.

Аднак Залоза ўсё роўна прайшоў: хто можа спыніць кіраўніка справамі губерніі?

Іван расплакаўся перад ім натуральным чынам — слёзы сыпаліся што боб.

— Чаму ты не хочаш пускаць мяне?

— Не я — урачы.

— Эх, Віця, Віця! Ды я двое сутак з сардэчным прыступам ляжаў. Я не я буду, калі не знайду гэтага падлюгу, звера. На каго замахнуўся, гад?! Я падняў на ногі ўсё МУС, усю пракуратуру. Асабіста прэзідэнту далажыў. I я табе клянуся: больш гэты гад міны падкладваць не будзе. А на суд над ім я пайду галоўным абвінаваўцам. I я скажу... задрыжаць усе такія...

— Дзякую, Іван, за твае словы. Ты загаіў мае раны. Гэта ты рабіў заўсёды...

У бальніцы Вікенцій Паўлавіч праляжаў паўтара месяца: больш дзесятка асколкаў — не жарт. Пасля далечваўся ў санаторыі. Адтуль напісаў прэзідэнту просьбу вызваліць яго ад пасады губернатара (угаварыла Маша), але пакінуць на працы ў выканкаме радавым служачым: «Зжыўся з людзьмі i пераходзіць у іншы калектыўнехачу».

У першы дзень яго праводзілі на працу ўсёй сям'ёй — жонка, Толя, Таня, Ліка. Ён пратэставаў, але адбіцца ад ix было немагчыма. Дзеці ператварылі провады ў гульню, жартавалі:

— Эксгубернатару трэба асаблівы эскорт. Хацеў я падняць свой курс... Такога не было ў гісторыі, каб караля ўрачыста праводзілі ў дворнікі.

— Толік! Мы аднолькава думалі. Я ў класе сказала, i ўсе рваліся. Плакаты пісалі.

— Яшчэ чаго не хапала! Караля — у дворнікі! Чула, Маша? Ой, надзяру я вам вушы!

— Да нашых вушэй, тата, цяжка дацягнуцца.

Марыя Іванаўна шчасліва пасміхалася з жартаў дзяцей. Яна сапраўды радавалася, што Вікенцій ужо не губернатар.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі прытулку»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі прытулку» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Пошукі прытулку»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі прытулку» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x