— Знаю, што ў вас агульныя пытанні.
Сапраўды, у кожнага пытанняў было куча. Нялёгка разабрацца ў ix. Але трэба. Унікаў у сутнасць. Спрачаўся. Абодва кіраўнікі ўпарта трымаліся сваіх думак, ведаючы дэмакратычны характер губернатара, яго падатлівасць. Абмяркоўвалі праект закона аб мясцовых паДатках: як зрабіць ix такімі, каб стымулявалі інвестыЦыі? Пакуль тармозяць. Ідэальна — знізіць падаткі. Але тады адкуль узяць зарплату настаўнікам, урачам, служачым?
Падчас спрэчкі зазваніў прамы тэлефон. Вікенцій Паўлавіч падняў трубку. Цішыня. Але праз хвіліну званок паўтарыўся.
— Я слухаю.
Музыка, спевы, дзіцячыя галасы.
— Я слухаю.
— Губернатар? У вашай машыне ляжыць бомба, — голас юнацкі — таго ўзросту, калі кажуць «голас ламаецца». А дыханне цяжкае, быццам той прабег па лесвіцы знізу ўгору.
— Хлопцы! Не хуліганьце! Я зараз жа вылічу ваш нумар. Мне гэта няцяжка. I дрэнна вам будзе.
Адразу адбой. Губернатар паглядзеў у мікрафон трубкі, быццам мог там убачыць таго, хто званіў. Растлумачыў наведвальнікам:
— Не хочацца час траціць. Дзеці хуліганяць. Не першы званок, што Дзесьці падложана міна. Дайшло, што эвакуіравалі пасажыраў з вакзала, студэнтаў з корпуса, хворых з аддзялення бальніцы. Дзякуй Богу, ніводная міна не ўзарвалася. Але колькі гэта каштуе нерваў ды i сродкаў.
— А цяпер дзе?
— Пагражаюць узарваць «белы дом». Не спалохаліся?
Наведвальнікі засмяяліся.
Пасля не мог зразумець, чаму не сказаў, што папярэджвалі аб бомбе ў яго машыне. Не паверыў. Якая бомба? Глупства. Гараж пад аховай. Юрка i асабліва Сцяпан не адлучаюцца ад машыны. A калі i паднімаюцца ў прыёмную, то зачыняюць, i замкі ў «мерседэса» такія, што нават вопытны ўгоншчык не адразу адчыніць. Ды i хто адважыцца ўдзень на плошчы каля Дома Саветаў корпацца ў машыне губернатара?
Працягнуў размову — i забыўся на званок. Прымаў ужо другога наведвальніка, калі ў кабінет зайшла Ганна Фядосаўна i папрасіла:
— Вікенцій Паўлавіч, можна на дзесяць мінут машыну? Трэба забраць у Дыбчыка пастанову, а ён грыпуе.
— Калі ласка.
Ганна выйшла. Вікенцій Паўлавіч павярнуўся да субяседніка i нават не ўспомніў, на чым перапыніў размову. У галаве нешта спрацавала: «А калі пра бомбу праўда? Тады i яе... I Юрку...»
Падхапіўся, апантана кінуўся ў прыёмную. Ганны не было — ужо сабралася i выйшла. Выбег у калідор i пачуў знаёмы стук яе абцасаў на лесвіцы. Паімчаў следам, сігаючы праз некалькі прыступак. З марша другога паверха закрычаў:
— Аня! Аня! Ган-на!
Крычаў такім голасам, што з бліжэйшых кабінетаў выглянулі супрацоўнікі.
Яна пачула. Здзіўленая, павольна пачала падымацца наверх. Выглянула з-за паварота лесвіцы, спалохана спытала:
— Што здарылася, Вікенцій Паўлавіч? Я вам трэба?
Ён збег да яе.
— Я сам паеду. Сам!
— Да Дыбчыка?
— Не. Мне трэба!
— Вось так? Без паліто? Без шапкі? На двары семнаццаць градусаў! Што здарылася? Вы пабялелі. Няшчасце дома?
— Прынясіце мне дублёнку.
У Ганны здзіўлена расшырыліся вочы: незвычайная просьба. Чаму сам не можа падняцца на адзін паверх?
— Я пачакаю тут.
— Калі ласка.
Абцасы гучна застукалі над яго галавой. Ён падняўся следам за ёй на свой паверх i літаральна выхапіў з яе рук дублёнку i шапку. Шалік упаў на падлогу. Ён не заўважыў яго. З размаху, як робяць школьнікі, усунуў рукі ў рукавы, шапку надзеў задам наперад i кінуўся ўніз, здзіўляючы супрацоўнікаў, якія сустракаліся, неўласцівай шпаркасцю.
Іней, які казачна ўпрыгожыў дрэвы, пасерабрыў i чорны аўтамабіль. Праз таніраванае шкло ледзь прасвечваўся сілуэт шафёра. Юрка, адкінуўшы галаву на сядзенне, салодка спаў у цёплай кабіне: у яго нядаўна нарадзілася дзіця, i ён недасыпаў. Здаралася, засынаў у крэсле ў прыёмнай, i жанчыны смяяліся з яго: во напрацаваўся, нябога!
Як яго прымусіць пакінуць машыну? Сказаць, што ў машыне міна? Не паверыць, прыме за жарт.
Вікенцій Паўлавіч асцярожна адчыніў дзверку. Юрка прахапіўся.
— Прабачце. Ванька зноў не спаў усю ноч.
— Скокні, Юрка, наверх. Вазьмі ў мяне на стале жоўтую папку. Мне яна спатрэбіцца.
Юрка выскачыў з машыны i знік за параднымі дзвярамі. нНН^^Н
Ключ застаўся.
Вікенцій Паўлавіч сеў на яго месца i завёў матор, з хвіліну з пэўнай насцярогай слухаў яго шум.
«Дзе яна можа быць, тая бомба? Глупства!»
Уключыў хуткасць. Легка крануўся. Павольна, як стажор, праехаў па плошчы. Машына ап'яняла, будзіла азарт. Падчас губернатарства за руль садзіўся рэдка: становішча не дазваляла, ды i Палавінка быў катэгарычна супраць гэтага; не пускалі нават на пярэдняе сядзенне, — сядзеў на заднім, дзе праз «хітрыя» шыбы яго не было відаць.
Читать дальше