Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцягі над штыкамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцягі над штыкамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Піліп Рыгоравіч азірнуўся на мяне, весела бліснуў маладымі вачамі. Зусім не дзеля прыгожага эпітэта, якім належыць узвысіць генерала, пішу я гэтае слова — «маладым». У яго сапраўды маладжавы твар. Па вачах, шчаках i нават па снежных вусіках чалавеку ніяк нельга даць столькі год, колькі ён у сапраўднасці пражыў,— без нечага невялічкага семдзесят. Выдавала... шыя. О, гэта здрадлівая частка цела! Яна выдае не толькі жаночыя гады!

Сцягі над штыкамі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцягі над штыкамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён спытаў:

— Як жывём, Жмянькоў?

Спытаў сур'ёзна, не проста так — ад звыклай ветлівасці, a, безумоўна, жадаючы даведацца, што робіцца ў палку. Але я жыў у той дзень адным — сустрэчай з Леніным. Пра гэта я адразу пачаў расказваць жанчынам. Гэтым я адказаў i на яго пытанне:

— Я з Леніным гаварыў!

— Ты? Дзе?

— Сёння! У Смольным!

— Што ж табе сказаў гаспадзін Ленін?

— Не гаспадзін, а таварыш,— смела паправіў я свайго былога камандзіра.

— Але, але, для цябе таварыш,— здавалася, пакорліва згадзіўся Залонскі.

— Ленін загадаў паслаць мяне на вучобу.

— Куды?

— На чырвонага камандзіра вучыцца.

Залонскі кісла ўсміхнуўся.

— Што ж, жадаю та бе стаць бальшавіцкім генералам, — i выйшаў з кухні.

Яшчэ адно пажаданне. Але было яно зусім іншае — нядобрае, насмешлівае. Блага я адчуў сябе i пашкадаваў, што расказаў яму пра сваю радасць; зразумеў, што не кожнаму трэба пра радасць, як i пра бяду, расказваць. Балюча ўразіла чэрствасць i зласлівасць чалавека, якому я два гады служыў i лічыў добрым, разумным.

Катруся i цётка Мар'я таксама як бы спалохаліся падпалкоўніка i размовы нашай. Кухарка пачала ўпотай сунуць у кішэні майго шыняля нейкія піражкі. Але я ўспомніў булачку, якую з'еў у першы дзень рэвалюцыі, i гэтае пажаданне Залонскага i рашуча паклаў піражкі назад на стол. Цётка Мар'я заплакала ад крыўды. Катруся таксама слязу пусціла. Сапсаваў нам сустрэчу пан падпалкоўнік.

Катруся дагнала мяне можа за два ці тры кварталы. Як толькі дагнала! I як адважылася! Час быў позпі, i навокал яшчэ дзе-нідзе стралялі.

Схапіла за руку.

— Піліпку, рідны мій. Шчо ты нагаварыў, што ты наробыў, шчо він загадаў не пушчаць цябе більш у дом?

— Хто?

— Севалад Ляксандравіч.

Мяне ашаламіла гэта.

— Нічога я не гаварыў. Ты ж чула, што я сказаў.

— Піліпку, ідзі павініся. Перапрасі. А то не побачыцца нам більш,— яна заплакала.

Шкада мне стала яе. Каб бачыцца са сваёй Катрусяй, я гатовы быў на ўсё. Але ад думкі, што я, веставы Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта, павінен пайсці пакланіцца пану, мяне ажно закалаціла ўсяго, i я закрычаў на ўсю зацямнёную халодную піцерскую вуліцу:

— Гад ён! Гад! Каб я пайшоў яго перапрашаць! Завошта? Ды мы ўсю яго панскую хеўру вытурым з дома гэтага. I з маёнтка! Хопіць ім піць нашу кроў!

Катруся яшчэ больш спалохалася.

— Піліпку, шчо цэ ты кажэш? Нэ будэ нам шчасця. Вой, нэ будэ!

— Не бойся, Катруська. Не стане ён на нашай дарозе! Даволі ім панаваць! Цяпер мы вольныя людзі! I я знайду цябе! Дзе хочаш знайду!

I знайшоў. Праз чатыры гады. У дваццаць першым. Вярнуўшыся з польскага фронту.

Леніна я тройчы слухаў пасля той сустрэчы: два разы там жа, у Петраградзе, трэці раз — у Маскве, у дваццатым годзе. Пагаварыць больш не давялося. Але што мяне асабліва ўразіла, што Уладзімір Ільіч не забыўся пра мяне. Тыдні праз два Ільіч спытаў у Антонава-Аўсеенкі, ці паслалі мяне на курсы чырвоных камандзіраў. Антонаў, які ў той дзень сядзеў на тэлефоннай станцыі арыштаваны юнкерамі, не ведаў пра размову Леніна са мной i быў вельмі здзіўлены, пакуль яму таварышы не расказалі пра ўсё падрабязна.

I яшчэ адно з цягам часу ўсё больш уражвала мяне. Тады я, безумоўна, не ўсё ведаў, не ўсё разумеў. A калі пасля вывучаў гісторыю Кастрычніцкай рэвалюцыі, то даведаўся, што той дзень, нядзеля 11 лістапада, быў самы цяжкі, самы крытычны. Ленін, безумоўна, лепш, чым хто іншы, ведаў пра гэта. I як паводзіў сябе! Які спакой! Якая ўпэўненасць! Інтэлігент у даўгім паліто сказаў пра яго: «Адрываецца ад зямлі». Не, ніхто так цвёрда не стаяў на зямлі! I нішто не магло адарваць яго ад зямлі — ад народу!

Генерал змоўк.

Тады толькі я ўбачыў, што Міхасёў «Масквіч» стаіць на Ленінскай вуліцы ў вузкім праездзе паміж дамамі i агароджай сквера. Мякка свяцілі ліхтары. Па тратуары, па скверы гуляла моладзь — апошнія цёплыя вечары. Прайшла шумная група студэнтаў з транзістарам, гучала модная песня:

Только знают люди, что любовь не мода, Что любовь приходит к ним не по заказу, Что любовь уходит, может быть, не сразу.

— А з Залонскім больш не страчаліся? — спытаў Міхась.

— З Залонскім? — страпянуўся Піліп Рыгоравіч,— Меў адну сустрэчу. Праз два гады, у дзевятнаццатым. Мы гналі Дзянікіна. Камісар брыгады Галадушка паклікаў мяне ў штаб i паказаў дакумент, захоплены ў белых. Начальнік контрразведкі дзянікінскай дывізіі Ягашын пісаў камандзіру дывізіі палкоўніку Залонскаму, што ў Купянску, які яны мусяць пакінуць пад націскам чырвоных, у турме сядзяць сорак два чалавекі, якія падазраюцца — толькі падазраюцца! — у спачуванні Саветам. Ягашын пытаўся, што рабіць з арыштаванымі. Цераз усю паперу цякло крывёю — пісалася чырвоным алоўкам — страшнае слова: «Расстраляць!» I подпіс: «Все Залонскнй». Знаёмы подпіс. Мы, чырвонаармейцы, ужо ведалі пра расстрэл гэтых людзей, i ў мяне пацямнела ў вачах ад гневу. Рука сама пацягнулася да шаблі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцягі над штыкамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцягі над штыкамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сцягі над штыкамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцягі над штыкамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x