Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцягі над штыкамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцягі над штыкамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Піліп Рыгоравіч азірнуўся на мяне, весела бліснуў маладымі вачамі. Зусім не дзеля прыгожага эпітэта, якім належыць узвысіць генерала, пішу я гэтае слова — «маладым». У яго сапраўды маладжавы твар. Па вачах, шчаках i нават па снежных вусіках чалавеку ніяк нельга даць столькі год, колькі ён у сапраўднасці пражыў,— без нечага невялічкага семдзесят. Выдавала... шыя. О, гэта здрадлівая частка цела! Яна выдае не толькі жаночыя гады!

Сцягі над штыкамі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцягі над штыкамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я быў камандзірам эскадрона. Папрасіў камісара дазволіць выйсці ў тыл белых, пашукаць у прыдонскім стэпе штаб дывізіі. Не дазволіў Іван Свірыдавіч. Сказаў, што не можа рызыкаваць лепшым эскадронам з-за галавы аднаго дзянікінскага палкоўніка.

Доўга пасля перад маімі вачамі, у сядле i на прывалах, калыхалася гэтае страшнае чырвонае слова, напісанае рукой чалавека, якога я пэўны час любіў i лічыў другам салдат i бедных людзей.

Больш пра Залонскага я нічога не чуў. Ды i што можна было пачуць пра таго, хто пайшоў супроць народу!

БРАНЯПОЕЗД «ТАВАРЫШ ЛЕНІН»

ПРАЛОГ

Упершыню я пачуў пра гэтыя падзеі гадоў праз дзесяць пасля таго, як яны адбыліся. Мне тады было, можа, якіх сем ці восем гадоў. Пачуў ад маці. Маці ж мая — жанчына зусім непісьменная (пасля ўжо, калі пачаў хадзіць у школу, я навучыў яе трохі чытаць i распісвацца). Уяўленне пра ўсё, што адбывалася нават у яе роднай вёсцы, мела, бадай, такое ж прымітыўнае, як мы, дзеці, бо ніхто яе не вучыў разуменню падзей, што адбываліся навокал, у ix сувязі з тым вялікім, што завецца гісторыяй. Але яе ўласная душэўная рана — боль ад страты брата — была яшчэ свежая, i праз тое, відаць, маці расказвала так, што нас з братам Паўлам гэта моцна хвалявала. Запомнілася на ўсё жыццё, што ў адну з доўгіх зім часцей за ўсё мы прасілі:

«Матка, раскажы, як германцы наступалі».

Пэўна, нарадзілася ўжо ў сэрцах дзіцячая далікатнасць, i мы не прасілі: «Раскажы, як забілі дзядзьку»,— хоць асабіста я, стаіўшы дыханне, чакаў менавіта гэты эпізод — як забілі камандзіра атрада Андрэя Калініна, матчынага брата.

Маю тую даўнюю просьбу да маці нагадала мне малодшая дачка Алеся, якая нядаўна пачала штодня надакучаць мне:

— Тата, раскажы, як ты быў маленькі.

Лепш за ўсё казкі слухала яна простыя, нявыдуманыя, праўда, для яе шмат у чым незвычайныя,— эпізоды бацькавага маленства. Але калі я вычарпаў усё, што адбывалася ў сапраўднасці, i пачаў выдумляць забаўныя гісторыі, дачка смяялася больш, весялей, аднак прасіць расказаць, як я быў маленькі, пачала радзей. А можа проста падрасла?

У дачкі маёй ёсць усё: кнігі, радыё, тэлевізар i вялікі горад навокал з мноствам людзей.

Маё маленства праходзіла ў лесе. Ад леснічоўкі да бліжэйшай вёскі кіламетры тры, i ў кароткія зімовыя дні, калі завеі замяталі дарогі, мы часам па тыдню не бачылі людзей. Навакольныя сяляне ў той час неахвотна па сваёй волі наведваліся да лесніка. Але менавіта зімой i асабліва ў завейныя ночы, калі хутка замятала снегам сляды i пні, не мог сядзець дома, не мог спаць ці расказваць дзецям казкі ляснік. Лес тады кралі бязбожна. Жылі яшчэ аднаасобна, кожны меў каня i кожны заставаўся верны старому запавету: «Хто ў лесе не злодзей, той у двары не гаспадар».

Бацька мой быў шчыры вартавы лесу i бясстрашны чалавек. Як толькі наступала зімовая ноч, сумётная, завірушная, ён ускідваў на плячо ружжо, станавіўся на шырокія паляўнічыя лыжы i — у абход, часам да світання, а часам на суткі i на двое, бо раніцай па слядах ішоў у вёскі, знаходзіў спіленыя дрэвы, складаў акты.

Мы заставаліся ў леснічоўцы з маці. Лес падступаў над самыя вокны, змешаны — бярозы, сосны, дубы, i ў ветраную ноч ён не проста шумеў — стагнаў, гудзеў, свістаў i трашчаў. Было жудасна, нават нам, звыклым да такога ляснога адзіноцтва. Маці баялася, напэўна, больш, чым мы, малыя, бо здараліся выпадкі, калі парубшчыкі помсцілі леснікам. Да таго ж бацьку ўжо аднойчы падстрэлілі. I ён падстрэліў парубшчыка. Было з-за чаго баяцца.

Маці дзіўна адпалохвала ўяўных ворагаў: брала запасное ружжо (у хаце ix заўсёды было два), выходзіла на ганак i выстрэльвала ў паветра. Пасля гэтага доўга гаўкаў абуджаны Мурза. Зрэдку, калі хадзіў недалёка, на стрэл адгукаўся бацька — трубіў у рог ці страляў. Тады маці вярталася зусім заспакоеная, забіралася да нас за печ... Так, не на печ, а за печ, бо леснічоўкі ў лясах, якія да рэвалюцыі належалі князю Паскевічу, збудаваны былі на адзін узор: печ клалася не ў куце, як у сялянскіх хатах, a адступіўпіы ад глухіх сцен, i за ёй утвараліся ўтульныя закуткі i сховішчы; забярэшся туды, адгародзішся ад хаты якой-небудзь посцілкай, каб не глядзець на чорныя страшныя вокны, i адчуваеш сябе, як у крэпасці,— цёпла, газнічка курыць, на сцяне ад яе куродыму смешная кудзелька ценю.

Прыходзіла адзіная вячэрняя дзіцячая радасць —матчыны расказы. Маці наша не была Арынай Радзівонаўнай. Казак, песень ведала яна нямнога i расказвала ix, відаць, не вельмі ўмела — не запомніліся мне яе казкі. А вось пра звычайныя жыццёвыя падзеі, асабліва пра тое, што сама бачыла, маці ўмела расказваць так, што мы слухалі, як самую дзівосную казку, i надоўга запаміналі. Але самае моцнае ўражанне на маё дзіцячае ўяўленне рабіў расказ ripa нямецкае наступленне i пра смерць дзядзькі Андрэя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцягі над штыкамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцягі над штыкамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сцягі над штыкамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцягі над штыкамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x