Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцягі над штыкамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцягі над штыкамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Піліп Рыгоравіч азірнуўся на мяне, весела бліснуў маладымі вачамі. Зусім не дзеля прыгожага эпітэта, якім належыць узвысіць генерала, пішу я гэтае слова — «маладым». У яго сапраўды маладжавы твар. Па вачах, шчаках i нават па снежных вусіках чалавеку ніяк нельга даць столькі год, колькі ён у сапраўднасці пражыў,— без нечага невялічкага семдзесят. Выдавала... шыя. О, гэта здрадлівая частка цела! Яна выдае не толькі жаночыя гады!

Сцягі над штыкамі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцягі над штыкамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хоць i быў я страшэнна ашаломлены, але ў дзіцячым сэрцы гарэў агеньчык — хацелася ўсім рабіць добрае. У вёсцы, каЛІ паміраў чалавек, усе суседзі рабіліся добрыя, нават тыя, з кім нябожчык сварыўся. А тут жа не адзін чалавек памёр. Даведаўся я, што штабс-капітан рэляцыю на Івана Свірыдавіча напісаў — да вышэйшай узнагароды,— i захацелася парадаваць салдата, бо яшчэ не зусім развеяўся чад i дым у галоўцы маёй. Пайшоў сказаў Івану Свірыдавічу — а ён у адказ мацюком, як абухам. Ляжаў ён у зямлянцы на мокрай саломе, накрыўшы твар мокрым шынялём. Калаціла яго, курчыла. Захварэў чалавек. У шпіталь трэба. Але ў шпіталь яго не завезлі. Пазней даведаўся я, што гэта за хвароба. У ісонтратацы Іван Свірыдавіч закалоў двух немцаў; калі не хочаш, каб цябе нанізалі на штык, мусіш калоць, вайна — машына бязлітасная. Ваяваў чалавек больш за год, бачыў усё — i атакі, i забітых. Але тое, што сам ён, сваімі рукамі, вось гэтак — штыком, забіў людзей, давяло, магчыма, да самай цяжкай хваробы; два дні выварочвала вантробы, ні піць, ні есці не мог, знясілеў, ажно хістаўся, пазелянеў, злосны зрабіўся.

Між іншым, узнагарод за той бой нікому не далі — ні афіцэрам, ні салдатам, хоць там быў сапраўдны гераізм. Ды ў вышэйшага камандавання свае меркаванні. Некаму нешта не спадабалася, дарэмна Залонскі распісваў подзвіг батальёна.

Кончылася маё любаванне славай — апанавалі роспач i смутак, такі смутак, што часам хах;елася скуголіць па-сабачы. Жыццё дома, беднае, у непасільнай працы, здавалася цяпер раем. Ніколі я не казаў такіх ласкавых слоў маці, дзядзьку, бабулі, братам i сестрам, родным i стрыечным. Нават да свайго кульгавага каня звяртаўся я з пяшчотай i прасіў дараваць, што часам у злосці сцябаў яго. Гэта зрабілася маёй малітвай на сон — назваць імёны ўсіх блізкіх. Як мне хацелася да ix! Але — дзіўная рэч — за нейкі месяц франтавога жыцця з'явілася тое, што называецца салдацкай салідарнасцю, душэўнай прысягай — не богу, не цару, не айчыне — людзям, салдатам. Івану Свірыдавічу. Дзеншчыку камандзіра батальёна маўкліваму дзядзьку Яўмену Косаву. I Залонскаму. Можа нават у першую чаргу яму — капітану. Пакінуць гэтых людзей у акопах, у халодных зямлянках, пад абстрэлам, а самому пайсці ў цёплую хату, на печ — гэта ж здрада! Інакш не назавеш. Калі замерзла балота, але не выпаў яшчэ снег, зямля ляжала чорная i ночы былі цёмныя-цёмныя, я падумаў, што дзядзька Ціхан прыйдзе шукаць мяне. Дзядзька ведае ўсё наваколле, як сваю хату, і, безумоўна, здолее перайсці лінію фронту ў такую ноч. Пераканаў сябе, што абавязкова прыйдзе. Чакаў яго — i меў радасць: так хацелася пабачыць роднага чалавека, даведацца, як яны жывуць там без мяне. Але разам i пакутаваў: што скажу, калі дзядзька запатрабуе, каб я пайшоў з ім дадому? Трохі прыйшоў да раўнавагі, калі ўспомніў словы Івана Свірыдавіча, што няма мне туды, за фронт, дарогі: немцы ж, напэўна, маюць газету ca здымкам. Жыла яшчэ дзіцячая наіўнасць, нібы фатаграфія ў газеце так уразаецца кожнаму, хто яе пабачыў, у памяць, што мяне, жывога, адразу ж пазнаюць.

Дзядзька не прыйшоў. Выпаў снег —i я перастаў чакаць яго. (Праз тры гады даведаўся, што дзядзька не мог прыйсці: неўзабаве немцы выслалі ўсе сем'і далей ад фронту, ажно пад Сувалкі.)

Не варта вам расказваць, што такое акопнае жыццё. Якое жыццё! На вайне людзі не жывуць. Яны дзейнічаюць як механізмы, дэталі, вінцікі адной вялікай i страшнай машыны. Толькі тады, калі чалавек выпадае з гэтае машыны, пачынаецца чалавечае жыццё, нават калі апаноўваюць пакуты не меншыя, маральныя i фізічныя — голад, холад, боль. Але за фронтам, за пазіцыямі, чалавек усё-такі жыве. У акопах жа, ды яшчэ зімой — гэта нейкае пячорнае існаванне, дзе людзей мучыць адна думка: як выжыць — ад варожай кулі, ад снарада, які можа заляцець у любы міг, ад холаду, ад вошай, ад прастуды?

Зіма стаяла суровая. Дровы інтэнданцтва не падвозіла, i ў нашым лясным краі салдаты не проста стылі — мерзлі. Удзень паліць у зямлянках забаранялася, каб не дэмаскаваць пазіцыі. Запальвалі, калі цямнела. А дровы — хоць выкручвай ix; секлі навакольныя хмызы, пакуль разгарацца — паўночы праходзіць. У афіцэрскія бліндажы давалі дровы сушэйшыя — з куханных запасаў. Дзяжурылі мы каля печы па чарзе; адну ноч дзядзька Яўмен, другую я — падкідалі паленні, каб паны афіцэры не змерзлі. Калі не было карцёжнай ігры, то капітан Залонскі (тады ён стаў ужо капітанам) позна чытаў. I мяне прымушаў чытаць салдацкія кніжачкі — пра рускіх цароў ды пра герояў, якія жыццё аддавалі за цароў. Часта сам расказваў рускую гісторыю. Цікава расказваў — заслухаешся. Але выходзіла з яго расказаў, што мудрэйшых, як рускія цары, не было на свеце. Адзін быў неі дурны — Напалеон, ды i таму канец прыйшоў у Расіі. Хітра пан афіцэр даводзіў, што ўсё ў дзяржаве трымаецца на царскім розуме, што, маўляў, без «государя-императора», не вырасла б жыта, не скавалі б плуга, не адлілі б гарматы, i салдаты хадзілі б не як салдаты, а як быдла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцягі над штыкамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцягі над штыкамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сцягі над штыкамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцягі над штыкамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x