Анатоль Вярцінскі - Высокае неба ідэала

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Вярцінскі - Высокае неба ідэала» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, ISBN: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Высокае неба ідэала: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Высокае неба ідэала»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Назву кнігі даў радок з верша паэта. Высокае неба ідэала — той крытэрый, які вызначае аўтарскія імкненні і ў паэзіі, і ў крытыцы, і па ідэйна-эстэтычным рахунку жыццёвай праўды і чалавечнасці. Паэт і асоба, пісьменнік і жыццё, літаратура і сучаснасць — у такой сувязі разглядаюцца ў кнізе асобныя творы і праблемы літаратурнага развіцця. У жанравых адносінах гэта назіранні і палеміка, роздум і позірк з творчай майстэрні, гэта артыкулы і эсэ, гутаркі і нататкі пра паездкі за мяжу.

Высокае неба ідэала — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Высокае неба ідэала», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Іншая справа, што вобраз Леўкіна крыху статычны, што не паказваецца «дыялектыка» яго душы. Не хапае і роздуму пра тыя прычыны, якія параджаюць леўкіных. Тут я згодзен з У. Юрэвічам. Пісьменнік павінен быў дакапацца да сутнасці.

Гаворачы аб «галоўнай задачы прэсы ў час пераходу ад капіталізму да камунізме», Ленін заклікаў больш звяртаць увагу на тое, «як рабочая і сялянская маса на справе будуе нешта новае ў сваёй будзённай працы», больш правяраць, «наколькі камуністычна гэта новае». Гэтая ленінская запаведзь мае самае непасрэднае дачыненне і да пісьменніцкай справы, падказвае той галоўны напрамак, якога павінна трымацца літаратура ў ідэйна-эстэтычным даследаванні сучаснага жыцця, у паказе яго вызначальных з'яў, працэсаў і тэндэнцый.

1961

...І СТЫХІЯ ПАЭЗІІ

Ёсць кнігі, якія, калі іх чытаеш, абуджаюць у цябе «пачуцці добрыя», робяць цябе, здаецца, лепшым і мудрэйшым, а потым, калі яны прачытаны і «засвоены», становяцца неад'емнай часцінкай твайго духоўнага свету.

Да такіх кніг можна з поўным правам аднесці і новы зборнік паэзіі Сяргея Дзяргай. Зборнік называецца «Чатыры стыхіі». Назва гэта так расшыфроўваецца ў анатацыі: «Наведаўшы Дрэздэнскую галерэю, аўтар азнаёміўся з карункамі французскага мастака Франсуа Рэнье пад агульнай назваю «Чатыры стыхіі».

Паэта зацікавіла задума мастака, і ён паспрабаваў перадаць яе словам. Так з'явіліся вершы: «Паветра», «Вада», «Агонь» і «Зямля» пад той жа назваю «Чатыры стыхіі».

Але «Чатыры стыхіі» як назва зборніка — нешта большае. Пад гэтым сімвалам трэба разумець — пачуцці чалавечыя, справы чалавечыя, мары чалавечыя, здзейсненыя і няздзейсненыя.

Гэта кароткае аўтарскае тлумачэнне можа быць у нейкім сэнсе ключом для разумення асноўнага зместу зборніка, яго вызначальнага пафасу. Кніга сапраўды прасякнута любоўю да чалавека, верай у яго высокае прызначэнне, у яго светлае заўтра. Пафас чалавечнасці і жыццесцвярджэння — галоўны пафас «Чатырох стыхій». Пра гэта сведчаць нават ужо назвы раздзелаў зборніка і асобных яго твораў: «Зерні праўды», «Дарагое маё», «Крыніца жыцця», «Светлае», «Ранішні прамень», «Сапраўднае», «Лжывая вада», «Над спакоем крыніц», «На ласкавым хлебе» і г. д.

Яны гучаць светлай, радаснай, як сонечная раніца, музыкай.

Характэрны ў гэтых адносінах адзін з лепшых твораў зборніка верш «А чаму б і не?».

Хіба ты ўсе слёзы
выплачаш?
Хіба ты ўсе крыўды
выбачыш?
Хіба сэрца сваё
выдарыш?
Хіба зло з карэннем
выдзерыш?
Адкажы ты мне,
Адкажы ты мне! —
пытае паэт. І тут жа адказвае:
А чаму б і не?
А чаму б і не?
Калі ўсюды твары
ветлыя,
Калі нават цені
светлыя,
Калі любіцца,
кахаецца,
Калі сэрца
не вагаецца,
Калі лёс, як воўк,
не крадзецца,
Калі сябар з сябрам
радзяцца,
Калі зорка ўжо
засвечана,
Калі дужасць-моц
засведчана,
Калі лёгка,
не бядуецца,
Калі новы свет будуецца, —
А чаму б і не?
А чаму б і не?

Гэта аптымістычнае «А чаму б і не?» гучыць як упэўнены выклік розным скептыкам і малаверам, як спрэчка з усімі, хто не верыць, што «новы свет будуецца», хто сумняваецца ў высакароднасці людзей, у іх светлым будучым. «Радасць сходзіць на лёс чалавечы», — сцвярджае паэт. Сцвярджэнне гэтае, вера ў нашу справу і нашу вялікую праўду, што «па сусвету велічна ідзе», гучыць лейтматывам і ў цыкле вершаў, прысвечаных Леніну (імі, дарэчы, адкрываецца зборнік), і ў такіх творах, як «Цымлянскае мора», «Сілы міру», «Родная мова», «Акупацыя» і інш.

Светлым, жыццярадасным светаадчуваннем вызначаецца і філасофская лірыка паэта, у прыватнасці такія вершы, як «Светлае», «Крыніца жыцця», «Зерне», «Казка», «Чатыры стыхіі», «Філосаф мае сілагізм». У іх услаўляецца краса і веліч зямнога быцця, яго неўміручасць. Герой верша «Светлае» гаворыць, пасля таго як яму ўдалося перамагчы смерць:

І цяпер, прыгадаўшы пару,
Як стаяў на парозе адчаю,
Смерці моц пад сумненне бяру,
Кожны рух свой жыццю прысвячаю.

Натуральна, што жыццелюбівая, чалавечная, мудрая паэзія С. Дзяргая ваяўніча настроена ў адносінах да старога свету, свету «фальшывага і варожага», да сіл зла і цемры, якія «намагаюцца, пнуцца... варожаць, — як крыніцу жыцця знічтожыць?».

Адна хвіліна,
Хвіліна жалобнага маўчання
У памяць таго, што было, —
Гэта вельмі мала,
Хірасіма.
Вечным маўчаннем гармат,
Цішынёй вечнага міру
Ушануем памяць
Ахвяр тваіх,
Хірасіма.
(“Хірасіма”)

Наогул зборнік «Чатыры стыхіі» вельмі багаты і разнастайны па свайму зместу, вызначаецца надзвычай шчодрай палітрай. Можна было б гаварыць і аб такіх цудоўных лірычных вершах, як «Неспакойная ноч», «Брат мой, дзень мой», «Ранішні прамень», можна было б спыніцца і на творах, дзе паэт так умела, па-майстэрску выкарыстоўвае скарбы народнай творчасці («Казка», «Ой, дзяўчо», «Ой, бяда салаўю, бяда!», «Свацця»); можа было б асобна разглядаць і творы, якія паэт сціпла назваў «Фрагментамі» і ў якіх тым не менш зроблена ўдалая спроба асэнсаваць гістарычнае мінулае беларускага народа. Але ў рамках кароткай рэцэнзіі гэта немагчыма зрабіць, немагчыма даць поўную характарыстыку кнігі «Чатыры стыхіі». Яна, паўтараю, надзвычай ёмістая, надзвычай насычаная.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Высокае неба ідэала»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Высокае неба ідэала» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Высокае неба ідэала»

Обсуждение, отзывы о книге «Высокае неба ідэала» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x