Анатоль Вярцінскі - Высокае неба ідэала

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Вярцінскі - Высокае неба ідэала» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, ISBN: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Высокае неба ідэала: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Высокае неба ідэала»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Назву кнігі даў радок з верша паэта. Высокае неба ідэала — той крытэрый, які вызначае аўтарскія імкненні і ў паэзіі, і ў крытыцы, і па ідэйна-эстэтычным рахунку жыццёвай праўды і чалавечнасці. Паэт і асоба, пісьменнік і жыццё, літаратура і сучаснасць — у такой сувязі разглядаюцца ў кнізе асобныя творы і праблемы літаратурнага развіцця. У жанравых адносінах гэта назіранні і палеміка, роздум і позірк з творчай майстэрні, гэта артыкулы і эсэ, гутаркі і нататкі пра паездкі за мяжу.

Высокае неба ідэала — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Высокае неба ідэала», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І вось мы ўспамінаем. Дакладней, успамінае стары, а я толькі слухаю ды пытаю. «Дужа душэўны быў у мяне Коля, — расказвае Мікола Яфімавіч. — У маці быў увесь. Яна такая ж... Тады яшчэ, бывала, з-за мяжы ці з-за патравы з суседам паспрачаешся, дык Коля і пачне казаць: «Не трэба, тата... Ну што з таго, што ў цябе на адну баразну зямлі больш будзе. Не трэба спрачацца з-за такой дробязі...» Малыя былі, а ўжо разумелі больш за нас, старых, — працягвае Мікола Яфімавіч. — Добрыя сыны былі ў мяне. І вось...»

— У вас і другія сыны не вярнуліся? — пытаю я.

— Не вярнуліся, — ціха кажа стары. — Старэйшы пад Масквой загінуў, малодшы, Федзя, — ва Усходняй Прусіі... Ну, а Коля... Вы ведаеце самі...

Затым Мікола Яфімавіч успамінае, як ён вучыў дзяцей. Нічога не шкадаваў для таго, каб яны былі пісьменнымі. Асабліва ахвочы да кнігі быў сярэдні сын, Мікола. «Гатовы быў не разлучацца з кніжкаю, — успамінае бацька, — Іншы раз, калі Коля чытаў што-небудзь цікавае ўголас, дык цэлая хата народу збіралася».

— Ці не захаваліся якія-небудзь пісьмы ад Колі? — цікаўлюся я.

На шчасце, у шуфлядзе старога стала захавалася некалькі пісем. Уласна кажучы, гэта і не пісьмы ў сённяшнім разуменні, а кароткія франтавыя паштоўкі з грыфам «вайсковае» і нумарам палявой пошты. «Добры дзень, дарагія бацькі, — піша паэт. — Я жывы і здаровы. Знаходжуся ў 70 кіламетрах ад Варшавы. Не турбуйцеся аба мне. Палякі да нас вельмі добра адносяцца. Яны вельмі ўдзячны, што мы выгналі немцаў з іх радзімы...» «Я па-ранейшаму жывы і здаровы, — другая паштоўка. — Справы мае ідуць добра. Сёння мяне павіншавалі з урадавай узнагародай — ордэнам «Чырвоная Зорка». У кожным пісьме Сурначоў турбуецца аб бацьках, іх здароўі, аб малодшых братах і сёстрах. Усё просіць: «Жывіце дружна». І яшчэ настойліва просіць: «Пішыце часцей».

А вось яшчэ адна папера. Яна ўжо не ад Сурначова. У ёй паведамляецца: «Ваш сын гвардыі лейтэнант Сурначоў Мікола Мікалаевіч... у баі за сацыялістычную радзіму, верны воінскай прысязе, праявіўшы геройства і мужнасць, паў смерцю храбрых 20 красавіка 1945 года. Пахаваны ў пасёлку Фрэйдэнберг (Германія)...»

— Так хацеў вярнуцца і вось не вярнуўся, — у голасе старога зноў устрывожаныя горыч і боль.

— Гэта не зусім так, — гавару я на развітанне. — Не зусім так, Мікола Яфімавіч. Ваш сын вярнуўся да нас...

Гавару я не толькі для таго, каб суцешыць бацьку паэта, а з глыбокім пераконаннем, што гэта сапраўды так, што яго сын жыве пасмяротна. Жыве ў памяці яго баявых сяброў і землякоў, жыве ў сваёй натхнёнай песні. І я ціха, паўголасу чытаю верш, з якога пачалося маё знаёмства з Сурначовым:

І кожны раз,
Калі я толькі бачу блізка
Ракет святочных каляровы рой,
Як загрыміць салют над стольным Мінскам,
Здаецца мне,
Што не закончан бой.
Як быццам і цяпер,
Перад варожым дотам
Знаёмы лейтэнант з забінтаванай галавой
Наперад кліча ў наступленне роту,
Іграючы на сурме баравой.

1961

ЦІ ІСНУЕ БЛАКІТНЫ ВЕЦЕР?

Блакітны вецер... Так называецца апавяданне. Так называецца ўся кніжка.

Чаму — блакітны? З якога часу вецер набыў такую афарбоўку? Ці гэта даніна маладога пісьменніка аднаму з «ізмаў», скажам — сімвалізму? Пагоня за прыгожым словам?

Не, толькі не гэта. Прачытайце зборнік і вы зразумееце, што і блакітны вецер існуе ў прыродзе і што аўтар кнігі Міхась Стральцоў — не з тых, хто любіць краснае слоўца, гучную фразу і, на першы погляд, зусім не красамоўны. Наадварот, ён немнагаслоўны. Але затое слова яго «нагое и точное», свежае і ёмкае. М. Стральцоў далёкі ад эфектнай фразы і позы, ад сумніцельнага дэвіза: ашарашвайце мешчаніна. Гэта з аднаго боку.

А з другога, што яшчэ больш прыемна, — не зацягнулася ў аўтара «Блакітнага ветру» і тое, што называюць вучнёўствам, пошукамі сваёй тэмы і самога сябе. Ён неяк змог абмінуць «пачатковую школу» з яе азамі, з яе «косай лінейкай», з «палачкамі» і «кручкамі» і адразу ж пачаў выводзіць не толькі літары, ало і. словы. Прытым самыя важныя, самыя істотныя: чалавек і жыццё, дабро і зло, цудоўнае і пошлае, любоў і нянавісць. І словы гэтыя, як мы цяпер бачым, ужо азначаюць не «чыстапісанне» і не «практыкаванне па мове», а самае што ні ёсць чалавеказнаўства — тую галоўную павуку, той прадмет, па якому перш за ўсё малады літаратар і павінен «спецыялізавацца» і затым трымаць экзамен.

Вельмі патрабавальны экзаменатар — чытач — можа быць задаволеным. Міхась Стральцоў, на маю думку, паспяхова здаў экзамен, прытым па аднаму з важных раздзелаў чалавеказнаўства. Аб гэтым гаворыць яго кніжка «Блакітны вецер».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Высокае неба ідэала»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Высокае неба ідэала» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Высокае неба ідэала»

Обсуждение, отзывы о книге «Высокае неба ідэала» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x