Анатоль Вярцінскі - Высокае неба ідэала

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Вярцінскі - Высокае неба ідэала» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, ISBN: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Высокае неба ідэала: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Высокае неба ідэала»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Назву кнігі даў радок з верша паэта. Высокае неба ідэала — той крытэрый, які вызначае аўтарскія імкненні і ў паэзіі, і ў крытыцы, і па ідэйна-эстэтычным рахунку жыццёвай праўды і чалавечнасці. Паэт і асоба, пісьменнік і жыццё, літаратура і сучаснасць — у такой сувязі разглядаюцца ў кнізе асобныя творы і праблемы літаратурнага развіцця. У жанравых адносінах гэта назіранні і палеміка, роздум і позірк з творчай майстэрні, гэта артыкулы і эсэ, гутаркі і нататкі пра паездкі за мяжу.

Высокае неба ідэала — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Высокае неба ідэала», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Словам — падагульняю сказанае, — як бы ідзе спаборніцтва паміж прозай дакументальнай і прозай мастацкай, паміж жыццём рэальным і жыццём, як яно ўявілася пісьменніку. Спаборніцтва маўклівае, але ўпартае — хто каго? Хто больш зацікавіць, захопіць чытача? Хто дасць яму найбольш яркія прыклады чалавечага жыцця і чалавечай барацьбы? Хто паўней задаволіць яго маральна-эстэтычны ідэал? І хоць я, чытач, як быццам бы ведаю, што яўная перавага ў гэтым спаборніцтве на баку мастацкага слова, бо слова дакументальнае адносяць да другога гатунку і яму цяжка канкурыраваць са сваім «прывілеяваным» партнёрам, я ў той жа час не магу не засведчыць відавочны факт, што характараў, аналагічных Якіру і Калмыкаву, у нашых мастацкіх творах няма. І калі І. Навуменка пытаецца ў сваім артыкуле, ці не залішне нашы празаікі прывязваюць мастацкія характары да жывых прататыпаў, то мне, чытачу, хочацца ўсклікнуць у адказ: «Горш таго — героі некаторых твораў стаяць ніжэй за прататыпаў, за рэальна існуючыя ў жыцці характары, копіі бляднейшыя за арыгіналы».

Які вывад застаецца зрабіць мне, чытачу, са сваіх назіранняў, з тых парадоксаў, якія я адкрываю для сябе і якія ўжо, здаецца, перастаюць быць для мяне парадоксамі? Пацвердзіць, што мастацкая проза здае свае пазіцыі, не вытрымліваючы выпрабаванні часу? Пагадзіцца з тымі, хто абвяшчаў, што будучае за «літаратурай рэпартажу»? Прызнаць, што «фізікі» маюць падставу для сваіх скептычных адносін да «лірыкаў»?

Не, такія вывады былі б занадта паспешлівыя.

Прыгадваецца адзін вельмі павучальны эпізод з навейшай гісторыі літаратуры.

У час другой сусветнай вайны, а дакладней — у канцы 1940 года, у адной з амерыканскіх газет было змешчана інтэрв'ю, дадзенае Стэфанам Цвейгам. Эмігрант Цвейг перажываў цяжкую душэўную драму, выкліканую ваенным разгулам фашызму, і песімістычна глядзеў на літаратуру. «...Звычнай накіраванасці мастака, — гаварыў пісьменнік, — нанесены адчувальны ўдар. У каго могуць сёння выклікаць цікавасць старыя тэмы? Мужчына знаёміцца з жанчынай, яны ўлюбляюцца адзін у аднаго, завязваецца раман — раней гэта была тэма для творчасці. Яшчэ нядаўна з гэтага магло ўзнікнуць апавяданне. Але хіба можна сёння мець цікавасць да такога глупства?»

Гаворачы пра «маральнае землетрасенне», Цвейг прыходзіў да вываду аб нежыццяздольнасці еўрапейскіх літаратур, аб іх краху перад выпрабаваннямі вайны. «Тое, што людзі перажываюць зараз, — працягваў ён, — занадта страшна для непасрэднага мастацкага ўвасаблення. Таму, як мне здаецца, літаратура бліжэйшых год будзе насіць пераважна дакументальны характар, а выдуманы, уяўны свет адступіць перад сапраўднасцю...»

Іяганес Р. Бехер выступіў у адказ з артыкулам «Стойкасць». (Гэты артыкул надрукаваны разам з пераказам інтэрв'ю Цвейга ў 11-м нумары «Иностранной литературы» за 1962 год.) Ён рашуча не пагаджаўся з Цвейгам, не падзяляў яго адчаю. Палемізуючы з вывадам Цвейга, што «ні адзін геній не можа сёння прыдумаць сюжэт больш драматычны, чым наш час, і нават самы лепшы мастак павінен зноў паступіць у навучанне да вялікай настаўніцы — Гісторыі», Бехер пісаў: «Пры ўсёй нашай павазе да апошняй фразы, якая, зрэшты, прымяніма і да даваеннага часу, мы не можам пагадзіцца з першай, пагадзіцца з адмаўленнем каштоўнасці ў наш час мастацкай дасканаласці. Той факт, што вайна даказала нежыццяздольнасць пэўнага гатунку літаратуры, не змяншае нашага жадання падаць літаратуры новую сілу, новую значнасць і дапамагчы ёй выкапаць сваю гістарычную місію...»

Бехер не мог пагадзіцца і з думкай Цвейга аб тым, што дакументальныя апісанні будуць адзіна магчымым жанрам будучай літаратуры. «Безумоўна, — пісаў ён, — зборнік такіх матэрыялаў узбагаціў бы нашы веды і быў бы, побач з асабістымі перажываннямі, неацапімым дапаможнікам для мастака, які задумаў паказаць нашу эпоху. І ўсё ж мы дазволім сабе яшчэ раз спаслацца на Гётэ, які поглядам, што сёння абараняе Стэфан Цвейг, супрацьпастаўляе наступнае выслоўе: хто не здолее ўзняцца вышэй за прыроду, непазбежна застанецца ніжэй за прыроду. У гэтай фразе заключаны дзве думкі, накіраваныя супраць двух скажэнняў працэсу творчасці. Перш за ўсё Гётэ патрабуе, каб мастак узняўся над прыродай, гэта значыць, каб мастацкае ўзвышэнне адбывалася не над ірэальнай, а над натуральнай асновай. Іншымі словамі, рэчаіснасць, а не яе эрзац служыць цвёрдай асновай для мастацкага ўзвышэння. Далей Гётэ патрабуе, каб мастак узняўся над прыродай, гэта значыць, згушчаў, прымысліваў ці, наадварот, прапускаў, з тым, каб дасканалы мастацкі твор быў своеасаблівым спаборніцтвам з самой прыродай, але калі гэтае ўзвышэнне над прыродай не ўдалося, мастак, хацеў ён таго ці не, застаецца ў сферы плоскай «натуральнасці», гэта значыць, ніжэй за прыроду».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Высокае неба ідэала»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Высокае неба ідэала» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Высокае неба ідэала»

Обсуждение, отзывы о книге «Высокае неба ідэала» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x