Янка Брыль - Вячэрняе

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Вячэрняе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вячэрняе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вячэрняе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу Я. Брыля, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій увайшлі лірычныя запісы і мініяцюры, напісаныя ў розныя гады. Большасць іх у свой час не пабачыла свету з меркаванняў ад аўтара не залежных. Лірычныя запісы — гэта роздум аб часе і чалавечых лёсах, роздум над самымі вострымі праблемамі сучаснасці. Яркая народная мова, назіральнасць, уменне адбіраць трапныя дэталі — усё гэта робіць кнігу цікавай для чытачоў.

Вячэрняе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вячэрняе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адчуванне тое сустрэчы, таго пачастунку ў садку каля хаты — прыйшло вось ізноў, праз паўвека, адтуль, дзе была маладосць, захапленне і вера.

Я прыязджаў да яго са сваімі рукапісамі, за шэсцьдзесят вёрст веласіпедам.

* * *

У вайну, калі быў забіты адзін камандзір партызанскай разведкі, у блакноце ягоным — якая недасведчанасць! — было прачытана паліцыяй і прозвішча майго знаёмага, і тады, і пасля вайны вясковага настаўніка. Яго арыштавалі, дапытвалі з катаваннямі, а потым пагналі ў Нямеччыну, «на работы».

Канвойны аўстрыяк яшчэ на станцыі сказаў яму:

— Вам, гэр лерар, вельмі пашанцавала — вас не расстралялі. А там, калі да нас, у Аўстрыю, Бог дасць, трапіце, будзе добра, людзі ў нас добрыя. За вас прасіў гэр шуль-інспектар. А фарар ваш — нядобры чалавек.

Лерар, калі хто не ведае, гэта настаўнік, фарар — поп, які, відаць, нягодна выслужваўся, а шульінспектар, тут не проста інспектар па школах, а брат Якуба Коласа Міхась.

— Таксама кончыў Нясвіжскую семінарыю, толькі ж значна пазней,— расказваў мой знаёмы.— Нацыяналіст быў, як гаварылася. Цяпер ён у Амерыцы. Не верыў аніяк, што цяпер у Мікалаеўшчыне можна жыць і людзі някепска жывуць. Пра гэта ён пісаў пляменніку, што філіялам музея кіруе. «Прапаганда!» — адпісваў, і ўсё тут. Бо перад вайной, пры Польшчы, так жа было, што калі каму трэба парабак, наймічка ці пастушок, дык ехаў той чалавек у Мікалаеўшчыну,— там напэўна возьмеш. Бедна жылі, вельмі бедна... А пра Купалу і Коласа ён мне, Міхаіл Міхайлавіч, самому казаў, што яны там, у Саветах, пяюць не сваім голасам... А за мяне, бандыцкага памочніка, заступіўся. Высакародства, прыстойнасць чалавечая былі!..

* * *

Прыемна гэта, калі славутыя артысты прымаюць удзел у просценькіх, мілых і высакародна патрэбных мультфільмах для малых і маленькіх. За Віні Пуха — голасам — Ляонаў, за воўка ў «Ну, погоди!» — Патанаў...

А нашых, у такіх амплуа, вельмі мала. Як бы тут блізка, прыемна гучалі галасы Дзядзюшка Глебава, Ржэцкай, Пола... А добрых мультфільмаў яшчэ ўсё няма, як і ў той час, калі ў нас былі такія акцёры.

* * *

Рыгор Бярозкін расказваў, як у лагеры старыя, заслужаныя партыйцы, разуверыўшыся ва ўсім, вярталіся да пачатку жыцця — да мамы, і маліліся, як яна вучыла. Вера — не ў Бога, а ў яе, у свой светлы пачатак.

* * *

Унукі каторы ўжо раз слухаюць з пласцінкі «Каня-Гарбунка», а ў маёй памяці мільгануў мамін голас:

...Наканец яны смякнулі,
каб стаяць у калавуры...

Яшчэ з таго часу, калі я, таксама зачараваны слухач, не ведаў, што з «калавурам» яна памыляецца.

А можа, зрэшты, таму яно так і запомнілася, што па-свойму ў яе?

* * *

Раней, чым трэба, прачнуўшыся, прытэпала з суседняга пакоя да мяне, без слоў папрасілася на калені і прытулілася ўся. Сказаў, што «і я цябе люблю» і прапанаваў паляжаць побач з маім сталом, на канапе. Прынёс яе падушку, коўдру, накрыў — і вось яна ўжо спіць, такая харошанькая, адна з той безлічы, што мілейшыя за ўсё.

...Учора гэта было. А сёння я і сам прачнуўся раней, чым звычайна, і чамусьці з варожым пажарам для нашых людзей, для дзяцей, якіх — у агонь!.. Падумалася, што гэта, відаць, і натуральна, запланавана загадзя — тое, што мы не часта, вельмі не часта можам па-сапраўднаму жыва ўявіць жах тых экзекуцыяў.

* * *

Без году трыццаць, а памятаю прыкра, як у вёсцы над Парэччу адзін незнаёмы дачнік, нумізмат, як ён назваў сябе, папрасіў мяне паказаць манеты з тых краін, дзе я бываў. І вельмі спрытна ўкраў адну-адзіную ватыканскую ліру. І недзе ж рад быў, таксама вельмі, можа, яшчэ і сёння рад і хваліцца гэтым. Ці сам толькі, ці з сынам, тады хлапчуком, з якім прыходзіў.

План лесавывазкі ён выканаў. Тады яму: «Трэба яшчэ ў гонар Чырвонай Арміі». Ну што ж, і гэта выканаў. Тады — «помочь отстающим»...

І ён падумаў дый сказаў, яшчэ не палоханы новай уладай, што, можа, яно і лепш — самому быць «отстающим»?

Зіма трыццаць дзевятага — саракавога, у Загоры нашым — першая савецкая зіма.

* * *

Пачатак пяцідзесятага года. Пісаў сваё лірычнае «Забалоцце». А ў блакноце камандзіровачным — і такое, дагэтуль нікім не прачытанае:

Лунінецкі раён, вёска Дзятлавічы.

У школе адкрыты партыйны сход. Выступае старшыня сельсавета, усесаюзны дэпутат, адзін з вядомых пінскіх партызан.

— Саўку трэба выкінуць з калгаса,— кажа ён.— Сам сукін сын і сынок сукін сын. У яго хляве стаяць калгасныя каровы, дык ён залез на бэльку ды карову зверху абасраў! І каб якую, таварышы, а то ж белую! Без бацькі тут не абышлося. Офэкт з гэстага не атрымаецца. Калі пойдзе прынцып на прынцып — прынцып на прынцып і наскочыць!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вячэрняе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вячэрняе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вячэрняе»

Обсуждение, отзывы о книге «Вячэрняе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x