Я сказаў, што не памятаю, бо i сапраўды не памятаў, таксама як i раней, улетку 1988-га, калі пісаў у вёсцы гэты ўспамін.
Ды тут ужо мне пачало, як гаворыцца, i муляць. Не мог не думаць пра тое, пачаў шукаць хоць які-небудзь запіс. За некалькі дзесяцігоддзяў блакнотаў сабралася шмат, i я яшчэ раз удзячна ўсцешыўся, што не знішчаю ix пасля выкарыстання запісаў.
У блакноце за чэрвень 1972 года па-чарнавому, па-дарожнаму, як разабрацца толькі самому, значыцца, што расказвала нам пра той жах настаўніца Вера Пятроўна Слабада, якой было 74 гады, у вёсцы Дубровы каля Асвеі. Пра камандзіраў яна, аказваецца, гаварыла двух: у мяне запісаны Калайджан i Блінаў. «Адзін зазлаваў, i другі зазлаваў», — такая ca слоў жанчыны паметка, якую шырэй ажывіць у памяці не магу.
У кнізе «Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны» (Мінск, «Беларусь», 1983 ) прозвішчы абодвух камандзіраў значацца.
Калайджан Ваграм Пагосавіч са жніўня 1942 года да жніўня 1943-га быў камандзірам атрада імя Фрунзе, заснаванага ў Асвейскім раёне «з удзельнікаў падпольных арганізацыяў — партыйна-камсамольскай у г. п. Асвея i камсамолькай у в. Прошкі».
Складаней з другім камандзірам, якога згадвае настаўніца. Блінавых у названым даведніку тры. Найбліжэй да месца расправы — Блінаў Дзмітрый Кузьміч, які камандаваў атрадам імя Кутузава, арганізаваным з жыхароў Полацкага раёна. Да студзеня 1943-га атрад называўся 6-м атрадам 2-й Беларускай брыгады імя Панамарэнкі. 4 сакавіка 1943 года ён выйшаў у савецкі тыл i быў расфарміраваны.
У маім блакноце, апроч старое настаўніцы, запісаны яшчэ два чалавекі. З тых адзіных, што ацалелі ад расправы. З адным, Цімафеем Змітравічам Анісімавым, 73 гады, мы гаварылі раней, чым з настаўніцай, ад расказу яго ў мяне — толькі сказ: «Хто тут застаўся, таго няма, хто не паехаў у лес, як загадалі тыя партызаны». Другое прозвішча дала нам Вера Пятроўна — Рыгор Васільевіч, Шчасны. I тут ужо сказ, пачуты ад настаўніцы: «У себежскай турме дзеці самі сабе з голаду ручкі пааб'ядалі...» А^Шчаснага ў вёсцы мы не засталі.
Калі для пошукаў, для даследавання, дык вось i ўсё. Больш было ў размагнічанай стужцы...
З тым Чырліным, што «хацеў закалоць» Вольгу Мініч, справа прасцейшая. I па часе, i па месцы дзеяння ўсё супадае. І Чырлін Эдзіт Янкелевіч у лютым — верасні 1942 года камандаваў атрадам «Чырвоны Кастрычнік» на Рудабельшчыне. Прасцей справа выглядае тут i таму яшчэ, што! Чырлін, — як ні страшна было Вользе Мініч, калі яна сустрэлася з ім на сваім пакутніцкім шляху другі раз, i як ні крыўдна, калі ўспамінала тую сустрэчу праз дваццаць дзевяць гадоў, — Чырлін усё-такі не забіў яе, a даў двух праважатых, каб завезлі ў больш бяспечнае месца. Тут ужо двайная скідка: на вельмі крутую сітуацыю, у якой быў атрад, i шырэй — на той час, калі пра шпіёнаў, шпіёнства думалася перш за ўсё... Ba ўсякім выпадку справа з ім, Чырліным, непадсудная юрыдычна.
А што цяпер думаць пра тых двух, Калайджана i Блінава, пра тую ажио неверагодна вар'яцкую акцыю?
Запісанага ў блакноце — вельмі мала. Сведкаў тых хутчэй за ўсё ўжо няма: адной, калі б яшчэ жыла, 92, другому, з кім мы гаварылі, на год менш. Дзе шукаць трэцяга, якога мы не бачылі i не ўведалі, куды стары падзеўся? Дзе тыя камандзіры, ці жывуць яшчэ?..
Словам — i цяжка брацца за гэта, і, шчыра кажучы, чамусьці зусім не хочацца. I не таму, што лянуюся ці баюся...
Аднак я пачаў.
У архіве Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, калі я назваў перш за ўсё прозвішча Калайджана, прыязна-руплівая супрацоўніца сказала, што гэтым чалавекам год ці паўтара таму назад «ізноў цікавіліся». У картатэцы на яго анкеце значыцца: «Адмоўная даведка тав. Захарава». У асабістым архіве камандзіра Асвейскай брыгады імя I Фрунзе Героя Савецкага Саюза Івана Кузьміча Захарава, які памёр ужо даўнавата, сярод іншых матэрыялаў захоўваецца напісаная ім уласнаручна, на двух лістах паперы даведка, адрасаваная кудысьці вышэй музея...
Улетку 1942 года, піша камбрыг Захараў, у ix не хапала вопытных камандзіраў, i з-за лініі фронту, «ад Беларускага штаба партызанскага руху», некалькі ix у пачатку жніўня прыслалі. У тым ліку — старшага лейтэнанта Ваграма Пагосавіча Калайджана. Спачатку ён спраўляўся добра,нават да ўзнагароды быў прадстаўлены, а пасля (тут цытую даслоўна):
«Разведкой при помощи партизан были вскрыты крупные недостатки, из которых самым страшным в наших условиях были необузданное самолюбие и властолюбие... Самолично давал распоряжения о расстрелах».
Читать дальше