Слава i ўдзячнасць Хрушчову за развянчанне культа, за вызваленне i рэабілітацыю многіх i многіх!.. Але ж яго рэформы гаспадарскія, нібыта крыгі на рацэ, у імкненні наперад штурхаліся, таросамі налазілі адна на адну, кружыліся, адплывалі... Разам з сырою бульбай тады якраз ішла кампанія па скарачэнні колькасці спіртазаводаў.
«Брагай корміць хітрун сваіх свіней, — смяяліся мне хлопцы пра: Чыжа, — а вось паглядзім, што будзе, як спіртзавод, які ў яго побач, закрыецца».
I праўда, увосень мяне наведаў адзін з львавян. Яшчэ з napora, не распрануўшыся, ён нібы радасна паведаміў:
«Іванэ Антонавычу, а Чыж пляснуўся!»
Я ўжо ведаў гэта i сам.
А тым не менш, вясной наступнага года, на Брэстчыне, дзе мы з Калеснікам рыбачылі на Ясельдзе, прыйшлося ўбачыць у адным калгасе прапагандысцкі шчыт, нават захацелася ефатаграфаваць яго на ўспамін, з-за верша на аперэтную мелодыю:
Разносится слава
Чижа Ярослава,
Почет им заслужен вполне...
1987
Галоснасць, галоснасць... Цяпер яна багата выйшла на старонкі прэсы, у эфір. А была ж i раней. У народзе, паміж людзьмі, нават i незнаемымі. Патрэба ў ёй спакваля нарастала.
Адзінаццаць гадоў таму назад, вясной сем-
дзесят шостага, на Кубані, работнік крайкома партыі, інвалід вайны, гаварыў нам, невялічкай групе літаратараў, у Прыморска-Ахтарску:
«Шкада, таварышы, што мяне адклікаюць, што не я паеду з вамі ў Новарасійск. Я вам паказаў бы там усё, расказаў...»
Пра «Малую зямлю», якая ў той час — i такое было на нашай нядаўняй памяці!— перакрывала сваім гераізмам ледзь не сам Сталінград ці Курскую дугу...
Людзям, якіх ён пазаўчора ўпершыню ўбачыў, якіх не ведае, каб давяраць, таварыш расказаў, якой не вельмі абавязкова жудасна крывавай была тая аперацыя, як там на штурм кавалачка сушы, што языком вытыркалася ў мора з-пад ненрыступнага амфітэатра гораў, ішлі «камсамольскія часці, i крык «мама» перакрываў кулямётны i артагонь...»
А тады яшчэ i зусім неабачліва шчырае:
«А тым часам наш паважаны Леанід, далека за вадой, сядзеў сабе на гары, выдаваў партбілеты...»
Такое гаварылася. A вялізны, расшалэхтаны махавік інерцыі афіцыйна круціўся, парыпваў на поўны размах. На «малой зямлі» нам праз тры дні гаварылася пра яе зусім інакш, зрэшты ўсё тое, што безліч разоў паўтаралася ў друку, па тэлебачанні. Нам выдалі па вялізным альбоме пра гераізм, у цэнтры якога быў герой галоўны...
Піраміду яму збудавалі найлепш, бадай, украинцы, Напрадвесні восемдзесят першага года я аглядаў яе ў кіеўскім Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Высозная сцяна, як неабсяжны мармуровы шчыт, для мноства высечаных ды пазалочаных надпісаў. Імёны Герояў. Знізу, ад падлогі, гушчыня імён Герояў з адною зоркай. Ix так многа, што яны бачацца вельмі грунтоўнаю асновай піраміды. Міжволі думаецца, што i ніжэй, шырэй, глыбей фундамент ідзе — тыя, што толькі з ордэнаіаці, з медалям), што i без ix — народ!.. Над мноствам Герояў з адною зоркай — значна менш, a ўсё ж многа двойчы Герояў, сярод якіх нянроста адшукаць i Сталіна. Тады ідуць тры тройчы Героі — Пакрышкін, Кажадуб, Усцінаў. Вышэй — палкаводзец над палкаводцамі — Жукаў. А над ім... Сёння ўжо можна было б уголас спытацца: «Што, i над ім?» Так, i над ім, i над усімі — я пяццю зоркамi ён — Лід Ліч, як вымаўляў адзін з яго састарэлых паплечнікаў...
«Расія без цара не можа быць», — гаварыў вясковы дзед, бацька майго знаёмага, яшчэ вясной пяцьдзесят трэцяга года.
Праўда, спачатку было трохі калектыўнасці, пакуль спакваля не акульціўся «наш дарагі Мікіта Сяргеевіч». Тады зноў пэўная калектыўнасць з фіналам на цэлых васемнаццаць геройскіх зорак, сваіх i суседскіх, плюс медаль Ленінскай літаратурнай прэміі i пісьменніцкі білет № 1.
Андропаў адышоў раней, чым падхалімы здолелі разгарнуцца. Пра адыход яго ў народзе гаварылася са шкадаваннем...
Для Чарненкі, з-за недахопу якой-небудзь хоць бы «Маленькай зямлі», знайшлі пагранзаставу, дзе ён служыў, зноў жа галоўную на ўсіх дзесятках тысяч звілістых кіламетраў дзяржаўнай граніцы. Ну, i зорачкі, ледзь не як гузікі, пачалі прышываць.
Прыкрае відовішча — чалавек, пачварна раздзьмуты непамернай, неадпаведнай славай, як ён дурнее, нахабнее сам... На ўручэнні Брэжневу Ленінскай прэміі ён выступаў: «Я яшчэ напішу!» Як быццам мільёны перад тэлеэкранамі... ну, хоць не ўсе, a многія не ведалі, як яна, кім яна, тая трылогія, нісалася.
A ўсё-такі сёння галоснасць! У артыкуле пра Шарафа Рашыдава, правадыра i пісьменніка, «Литературная газета» дакранулася ўжо i да героя «Малой зямлі», да аўтара той трылогіі. Хоць з асцярогай, намёкам!.
Читать дальше