Янка Брыль - Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пражытае i перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў i расказакае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае i перажытае разам з людзьмі — гэта i трагедыі, i няшчасці, i беды, i светлыя мары i радасці, i глыбокая вера ў людскаець ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу i розум. 

Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не было ў Мольнічах, калі мы там з Петрыкевічам распытвалі ў людзей, i Сашавых братоў.

Іван Бахар, па-вясковаму Салімчык (маці Саліма, Саламея). Старэйшы за Сашу на шэсць або сем гадоў. Узяты быў апошнім. Хаваўся ў «акопе», які накрываўся крыжавінай з заўсёды свежай ялінкай i свежым дзёрнам. Было аб'яўлена: хто знойдзе яго — 1000 злотых, на той час вялікія грошы. Сувязныя насілі яму ў «акоп» яду, а ён аднойчы не вытрываў, прыйшоў у свае Несутычы. Казалі, што выследзіў яго настаўнік з суседніх Куравіч, якога потым перавялі кудысьці далей. Наляцела два аўтобусы паліцыі, чалавек восемдзесят. Акружылі. На поўнач ад Несутыч — яр Камарыха. Салімчык-Бахар выскачыў туды, хацеў вырвацца на Уселюбскі лес. Адстрэльваўся. «Як пальне, дык паліцыянты i палягуць, а ён — далей!..» Але скончыліся патроны, а яго падранілі, перабілі ногі i злавілі. Аброслы ўвесь, «ашашкацёлы», як гаварыў дзед Дарашкевіч. У «акопе» знайшлі яшчэ адну вінтоўку, патроны i пішучую машынку. Зноў Дарашкевіч: «На суд яго ўносілі на двух карабінах...»

Таксама ўсё — i пра гэтага, як мне здалёк ды загадзя здавалася, ледзь не нашага ХаджыМурата. Праўда, ніжэй дадам яшчэ трохі...

Пра двух астатніх з чацвёркі павешаных, Стасевіча i Гаўроша, не ўдалося пачуць нават столькі.

З трох, асуджаных на пажыццёвае зняволенне, адзін памёр за два гады да нашага наведання Несутыч, другі, як пісаў мне стары I. Кузьміч, «погиб при освобождении в 1939 году, когда пришла советская власть», a трэці працаваў у сваёй вёсцы крамнікам.

Мы ўжо чулі, як «погиб» той другі, i таму спатканне з трэцім было нялёгкае. I сам ён збянтэжыўся, зачыніў з сярэдзіны свой сельмаг, пачаў нас частаваць віном, кансервай. Калі Петрыкевіча ён ведаў па сваяках, дык мяне палічыў, відаць, нейкім следчым, як мы яго ні пераконвалі, хто я. Выкручваўся, мямліў, маўчаў, i нічога мы толкам не пачулі ад яго пра тое, што нам гаварылі, чаму i сам ён, зрэшты, зусім выразна не пярэчыў.

Што ж гаварылася людзьмі?

У верасні трыццаць дзевятага, вяртаючыся з равіцкай турмы, знясіленыя спачатку катаваннямі, страхам смерці, потым сямю гадамі суровага закратнага мадзёння, два таварышы знайшлітакі сілу, каб... забіць трэцяга... «Як правакатара». Ён як быццам раней, чым быць арыштаваным ды асуджаным, данёс на ix, на ўсю групу, i, такім чынам, выходзіць, i на самога сябе... Так гаварылі нам адны. Другія — што не ён, а яго меншы брат. A трэція — што гэта паранены Бахар, калі ногі аж загніліся, не вытрымаў катаванняў, прызнаўся пра ўсё i пра ўсіх...

Я слухаў i тых, што гаварылі пра такое раней, слухаў i крамніка, i ў пэўным ахмяленні асцярожнага, слухаў i ўжо, здавалася, сам сабе ведаў, што з мольніцка-несутыцкай тэмай у мяне не пойдзе, не атрымаецца...

Бо ў памяці маёй, яшчэ з лета пяцьдзесят першага года, стаялі, a ў зачыненай краме жыва паўтарыліся дзве брацкія магілы, недалёка адгэтуль, у зеляніне шчарсоўскага графскага парку.

У адной з ix з верасня трыццаць дзевятага ляжалі, зваленыя абы-яіс, пазабіваныя «чым дзерж» нядаўнімі падпольшчыкамі i новенькімі актывістамі, тыя аднавяскоўцы, што пры панах былі або падазраваліся «прадажнікамі».

A ў другую магілу, як толькі пачалася вайна i акупацыя, таксама ганебна звалены былі i тыя мсціўцы, пабітыя друкамі ды сякерамі сваякоў памардаваных блізу два гады таму назад...

«У канцы трыццаць першага года, — расказваў нам несутычанін Мікалай Гаўрош, які таксама сядзеў па асташынскай справе, але не з групы пятнаццаці маладых, — наша мясцовая партийная арганізацыя была разгромлена. Бахар, Малец i ўсе яны — гэта ўжо самадзейнасць».

Магілы ў шчарсоўскім парку — таксама жахлівая палітычная самадзейнасць.

А забойства трэцяга двума?

I тады, i доўга потым я не мог не думаць пра тое забойства: дзе, як, чым?..

Пра зняты Сашам пінжак i кашулю — меншым — таксама.

I ўжо геройства не было — была толькі трагедыя, з якое цяжка зрабіць гераізм.

Слаўны хлапчына Міхась Петрыкевіч «па прастаце душэўнай» камусьці сказаў ці напісаў, чаму я, беручы прыблізна, адмовіўся ад намеру пісаць на тэму, прапанаваную Жалезняковічам. Гэта калі ўжо нашага Паўла Арсеньевіча не было. Пра адмову маю дачуўся Іван Васільевіч Малец. У восемдзесят пятым годзе ён энергічна падмацаваў мяне фактамі, якія я вышэй прыводзіў.

А справа не ў тым, што ў мяне было тады i ёсць цяпер замала патрэбнага матэрыялу i ўмення разабрацца ў цьмянай блытаніне рэальнага i погаласак, — мне перашкодзіла іншае...

Запісы гутарак, якія ўлетку пяцьдзесят восьмага я перадрукаваў з чарнавога блакнота на ўсякі выпадак, канчаліся прыпіскай: «Здорава-такі берыеўшчына i гэтым людзям засрала мазгі!» Берыеўшчыну, яжоўшчыну трэба пашыраць да акрэслення — сталіншчына. Славутая шпіёнаманія, усеагульная падазронасць, спаборніцтва ў выкрыванні адзін аднаго — усё гэта i за мяжу, у Заходнюю, перайшло, як дым атрутны, пранікла пад гарадскія дахі i вясковыя стрэхі, не затрымалі яго ні аетрожныя брамы, ні краты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»

Обсуждение, отзывы о книге «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x