Гэтага нам, хлопцам з вёскі ды «заходнікам», таксама, як i са стаханаўскай касьбой, было не зразумець
I гэта — адзнакай здаровага сэнсу, народнага клёку — помніцца мне чатыры з гакам дзесяцігоддзі.
* * *
Гэта было б натуральна, каб ён яшчэ жыў, наш Мележ, як жывём i працуем мы, — няхай нямногія ўжо, — яго сябры, равеснікі ды менш ці больш старэйшыя. Была б паўнацзнна завершана i раз, i два, i тры разы грунтоўна дапрацавана, перад здачай у друк i пры кожным перавыданні, яго «Палеекая хроніка». Ажыццявіліся б, новымі адкрыццямі выйшлі б з тайнікоў глыбокай, шчырай душы іншыя задумы. Нібы не цяжка ўявіць, як ён балюча перажываў бы чарнобыльскае гора родных надпрыпяцкіх мяецін, як ён па-сыноўняму, па-грамадзянску, па-чалавечы ўдзельнічаў бы сёння ў жыцці Беларусі, краіны, свету...
Журботна i радасна стаяць на Іванавых кнігах аўтографы i мне. Пачынаючы з першай кнігі, аж надта сціпла выдадзенага зборніка апавяданняў, пад ваеннай назвай «У завіруху», i да апошняга з яго рук падарунка — важкага тома з таксама змястоўнай назвай «Жыцдёвыя клопаты». У «капітальным», a ўсё ж няпоўным яшчэ, бо патузаным, пакляваным цэнзурай, дзесяцітомніку з найбольшай цеплынёй бачыцца мне вяршыня ягонай творчасці — тыя еардэчна-запаведныя чатырыста старонак «Людзей на балоде», што былі калісьці i маім хвалюючым адкрыццём, i маёй чытацкай радасцю, што найбольш надзейна застануцца з намі i застануцца пасля нас — як нятленны народны набытак.
* * *
Музей Алесю Пальчэўскаму зрабілі ў школе добры. Светламу, добраму чалавеку можна трохі i перадаць як пісьменніку — за пакуты яго ту рэмна л a rep н ыя, за чалавечнасць, якую адчулі многія. Родная хата i роднае месца апошняга супакаення пад урачыстай засеншо спрадвечных дрэў. Адрамантаванай, пафарбаванай хаце нязвычна быць у вясковым бязлюддзі нібы таксама музеем, a помнік, гранітная стэла з прафесійным барэльефам, сярод старых, нават замшэлых, i навейшых, стандартна танных помнікаў па радні i суседзях не выбіваецца нясціпласцю. «Добры быў чалавек, такому не шкада», — скажу за Алесевых землякоў. I не думаю, што памылюся.
* * *
Папрасілі выступіць у тэлеперадачы, што рыхтуецца да 70-годдзя Веры Палтаран. Спачатку падумаў: а што я магу сказаць больш пасля таго, што напісаў дзесяць гадоў таму назад? Перачытаў колішняе, i ясней не стала... А пасля падумалася пра той «дэфіцыт», які ў наш час найгалоўнейшы, — недахоп, удушлівы недахоп прыязнасці, дабрыні, узаемаразумення... Дарэчы, i гэта ўжо стала пашлець у моду, i пра гэты недахоп ужо замнога крычаць, стараюцца адзін аднаго апярэдзіць у крыку... A іншыя сціпла маўчаць, нясуць тую святую службу чалавечнасці, якая была для ix заўсёды непрыкметна галоўным. Пра адну з такіх я i сказаў сваё юбілейнае слова.
...Верачка. Якою яна была неўзабаве ў рытуальнай зале крэматорыя. Не «страшная» ад бязмежных пакутаў, a дзіўна, ледзь не хораша спакойная. У дарозе яе крыху раскалыхала ў труне, галава ад гэтага трохі збочылася, легла свабадней. Пасля прамоў i развітання паволі пад ціхую музыку яна — з мноства кветак — паехала, апусцілася ўніз, у нашу светлую, сумную памяць.
Згадалася, як два... так, ужо два гады таму назад мы наведалі яе ў трагічных Бараўлянах з Міхасём Стральцовым. Дзве блізкія i мне душы. А яго ж — пад музыку жаль удвая. — таксама ўжо год i восем. месяцаў няма...
Тэлеперадачы пра сябе яна ўжо не бачыла, была ў непрытомнасці.
Яшчэ адзін з бліжэйшых пазваніў мне пасля пахавання, што перадача наша i для яго прагучала як рэквіем...
* * *
Сакратарыят Саюза пісьменнікаў Беларусі звярнуўся ў ЦК КПБ з пісьмом, больш за дзесяць старонак машынапісу, пра непаладкі з нацыянальным пытаннем у працы дзяржаўнага выдавецтва. Пісаў тое пісьмо ў асноўным Іван Мележ, я збольшага дапамагаў, падпісалі ўсім сакратарыятам, плюс сакратар партыйнай арганізацыі.
Сем чалавек, i немаладых, i нібы вопытных, a пралічыліся ў адным. Кнігі на рускай мове, выдаваць якія абавязвала Масква, з'ядалі львіную долю нашай паперы. I трэба ж было, каб на той час сярод такіх кніг была i «Молодая гвардия», якую мы ў пераліку назвалі. I таварыш Машэраў знайшоў у гэтым выхад з пікантнай сітуацыі: «Да как они смели?!» Нават як быццам назваў тую кнігу «нашим Евангелием», на. якое мы «посягнули»...
На гэтым справа i закончылася.
Гэта было ў пачатку шэсцьдзесят восьмага года. Праз два гады пасля вялікай гутаркі ў ЦК па нацыянальным пытанні. Вялікай гутаркі — з дзесяці гадзін раніцы да васьмі вечара, «чтобы не отвлекаться на обед» — з перакускай на месцы, у цэкоўскім буфеце. З аднаго боку наш прззідыум, з другога — члены бюро i ўрада. Гаварылася многа, адкрыта. Намі, вядома. Я i сам, якраз вярнуўшыся з пахавання брата, гаварыў на ўсю душу. A ўсё абышлося касметыкай, абяцаннямі, i яшчэ раз ясна стала, што пытанне вырашаецца не ў рэспубліцы... Хоць новы сакратар па ідэалогіі. самападкрэслены бел ару с Пілатовіч, які толькі што замяніў вялікага маўчуна Шауру, што за паўтара года на знайшоў часу прыняць наш прэзідыум, каб пагаварыць па тым горкім нацыянальным пытанні, здаўся нам тады на штосьці добрае надзейным.
Читать дальше