Янка Брыль - З людзьмі і сам-насам

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - З людзьмі і сам-насам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З людзьмі і сам-насам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З людзьмі і сам-насам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.

З людзьмі і сам-насам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З людзьмі і сам-насам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не давялося тады маладому настаўніку доўга пашчыраваць у зноў жа сваёй, дафрантавой вясковай школе, пахвалявацца над сшыткамі запісаў...

У яго вышэйзгаданай кнізе выбранага ёсць раздзел з простай назвай «У садзе».

А было яно ў садзе Антося Лявіцкага, больш вядомага ў нашым народзе па крыху дзіўнаватым псеўданіме Ядвігін Ш., у чэрвені сорак трэцяга года, у дні чарговай фашысцкай блакады гэтых мясцін. Аднае ночы там адбыўся смяротна-хвалюючы паядынак цішыні i асцярожнасці. Група карнікаў засела ў тым садзе, затаілася ў чаканні партызан, што меліся тут прайсці, як часта праходзілі. Група партызан-разведчыкаў таксама спынілася там, адчуваючы блізкую небяспеку. У сціхоцці чакання, грознай напружанасці ўсіх думак, усіх пачуццяў, галоўны з разведчыкаў заслухаўся салаўінаю песняй, задумаўся прозай Ядвігіна Ш., паэзіяй маладога Купалы, таксама тут земляка, частага госця ў доме радашкавіцкага аптэкара Лявіцкага... Ад роднага слова, ад салаўінай песні пайшоў ён, затоены партызан, на вяршыню мудрасці i красы,— у творчым хваляванні ўспомніў, перажыў заключны акорд непераўзыдзенага «ХаджыМурата»...

Глыбей ісці няма куды,— ты на самым надзейным грунце роднай зямлі, найважнейшай усенароднай справы, адгэтуль усё-ўсенька ўбачана, адчута, улічана, толькі з такога падмурка, з такое цвердзі можна ўздымацца, стартаваць.

А партызаны ў тым паядынку маўчаннем перамаглі. Засада карнікаў «не дачакалася» ix, пайшла адтуль напуста.

Галоўны разведчык, той малады, яшчэ ўсё нямоглы ад карэльскіх ран настаўнічак, той паэт у душы, у садзе тым, як i ў Оршы, адчуў свой галоўны вузел, сваё прызначэнне — яшчэ раз.

Трэцім вырашальным момантам як найяснейшага бачання, яшчэ адным вузлом на жыццёвым шляху бачыцца мне i тое, што ў раздзеле «Полымя», адным з наймацнейшых у кнізе «З нялёгкіх дарог».

Полымя роднага ачага, з маленства роднай печы, перад якою нясе сваю нястомную службу маці, у якой палаюць сухенькія, бацькам назапашаныя дровы, нязгаснае полымя дружнай i працавітай сям'і. Як гэта добра бачыцца ў сталасці! Сям'я, адчуванне яе,— прадзеды, дзяды, бацькі, мы самі, нашы дзеці, унукі, праўнукі. Цэласць, бясконцасць, вечнасць жыцця, першааснова роднай гісторыі. I шчасце наша, i грунтоўная школа, i ўдзел у сыноўнім служэнні.

Хай будзе блаславёнай сённяшняя маладосць з яе крынічнай прагай нацыянальнага адраджэння, няхай жывуць i множацца святыя парывы нашых юнакоў i дзяўчат — тых, што i любяць многа, i нямала патрэбнага ведаюць!..

A зблізку бачачы такіх, як Фёдар Янкоўскі, чытаючы яго кнігі — сапраўднаю роднай мовай, разумна пра родную мову — добра, з гордасцю i верай думаецца: нам ёсць што любіць, ёсць што абараняць. Слова яго, шчырасць яго, вернасць яго можна браць у дарогу, як спрадвеку бярэцца хлеб.

1998

Пераклічка

Пачну з даведкі, нібы з эпіграфа да развітальнага слова пра сябра:

«Жыдліцкі Вацлаў (н. 16.IV.1931), чэшскі літаратуразнавец i перакладчык. Доктар філалогіі, прафесар Карлава універсітэта ў Празе. Даследуе гісторыю беларускай i ўкраінскай літаратур, ix сувязі з чэшскай літаратурай, чытае пра ix курс лекцый ва універсітэце. Аўтар прац «Украінская i беларуская літаратура ў чэшскіх перакладах», «Даследаванні па гісторыі чэшска-беларускай супольнасці», «Кароткі нарыс гісторыі беларускай літаратуры» i інш.

На чэшскую мову пераклаў кнігі «Я з вогненнай вёскі...» А. Адамовіча, Я. Брыля i У. Калесніка, «Хатынская аповесць» A. Адамовіча, «Птушкі i гнёзды», «Ніжнія Байдуны» i «Апошняя сустрэча» Я. Брыля, «Абеліск» i «Дажыць да світання» В. Быкава, «Дзікае паляванне караля Стаха», «Нельга забыць», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» i «Чорны замак Альшанскі» У. Караткевіча, «Данута» А. Карпюка, «Мсціжы» I. Пташнікава, «Сэрца на далоні», «Гандлярка i паэт» I. Шамякіна, асобныя творы Ц. Гартнага, К. Чорнага i іншых. Уклаў анталогію сучаснай беларускай паэзіі, аднатомнікі Я. Купалы, М. Танка i інш., напісаў да ix прадмовы ці пасляслоўі».

Узяў я гэта, трохі падціснуўшы, у Адама Мальдзіса, з другога тома «Энцыклапедыі літаратуры i мастацтва Беларусі».

А далей — пра перажытае.

* * *

Ліпеньскі тыдзень у Мінску.

Увечары пазваніла з Прагі наша вядомая журналістка Алена Ціхановіч. Павітаўшыся, сумна сказала, што Вацлаву Жыдліцкаму рабілі аперацыю на сэрцы i ён у цяжкім стане... Спатрэбілася паўза, абаім, пасля якой Лена перайшла на службовае: папрасіла сказаць кароткае слова пра дзённік Міхася Дубянецкага, абнародаванне якога пачалося друкаваннем у «Полымі», а закончылася некалькімі перадачамі па радыё «Свабода».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З людзьмі і сам-насам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З людзьмі і сам-насам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З людзьмі і сам-насам»

Обсуждение, отзывы о книге «З людзьмі і сам-насам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x