Янка Брыль - З людзьмі і сам-насам

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - З людзьмі і сам-насам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З людзьмі і сам-насам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З людзьмі і сам-насам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.

З людзьмі і сам-насам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З людзьмі і сам-насам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Эсэ

Тры вузлы

«Вучыўся, настаўнічаў, дзве вайны перажыў, знёс клопату i трывог, голаду i холаду, меў назаўсёды не адну страту, перажыў жахлівыя трагедыі».

Аўтабіяграфія ў адным сказе. У пэўнай меры, якую вызначае сталая сціпласць, ён, гэты жыццяпіс, расшыфроўваецца ў кнігах Фёдара Янкоўскага, вучонага i пісьменніка.

Калі пра дзве вайны, дык гэта саракаградусныя маразы на фінскай, цяжкае ранение, бясконцыя дні i ночы ў шпіталях; потым Вялікая Айчынная, спачатку падпольшчык, тады камандзір разведкі, які падняцца ў сядло самастойна яшчэ ўсё не вельмі мог.

Мне даводзілася бываць з Фёдарам Міхайлавічам у тых мясцінах, дзе ён партызаніў,— паўночнае наваколле Мінска i Радашкавіч,— я чуў, што i як людзі гаварылі пра яго разумную чалавечнасць i ў маладосці, назіраў, як спакойна i радасна ён сустракаўся з тымі мужчынамі, жанчынамі, якіх на ўсё жыццё запомніў некрыклівымі патрыётамі. «Спакойна» — гэта сказалася не зусім дакладна: праўда, спакойна ў тым сэнсе, што табе няма чаго саромецца мінулага, аднак спакой толькі знешні, бо ў ім затоена i шчаслівае, i журботнае хваляванне.

Страты, трагедыі... Было з найбліжэйшымі. Было, вельмі многа было перажыта ў баях, франтавых i партызанскіх, убачана, адчута i ў руінах шматпакутнага, няскоранага Мінска, i на крывавых папялішчах родных вёсак.

Ну, а вучоба, вясковае настаўніцтва, зноў вучоба, інстытуцкае выкладанне, навуковыя пошукі — гэта вялікі i змястоўны шлях ад буквара ў палескай школцы да цэлай бібліятэкі ўласных прац мовазнаўцы з айчынным i міжнародным признанием, з мноствам падрыхтаваных ім настаўнікаў роднай мовы. Усё жыццё настаўнік. Святая праца i літаратараў, пачынаючы ад Цёткі, Коласа, Гарэцкага...

З ранняга вясковага юнацтва, з адвароту лістка ў насценным адрыўным календары запомніліся мне словы Меражкоўскага, якія працытую з памяці:

Дагэтуль адны многа ведалі, але мала любілі, другія многа любілі, але мала ведалі, i толькі той, хто будзе многа любіць i многа ведаць, зможа зрабіць нямала.

Іменна такі ён, Фёдар Янкоўскі, мужны i верны ахоўнік свяшчэннага агню роднай мовы, яе высокай народнай культуры i несмяротнай красы.

Дастойны працяг, шчодрае дапаўненне навуковай дзейнасці прафесара Янкоўскага — кнігі яго мастацкай прозы, глыбінна-простая мудрасць i майстэрская адточанасць лірычных запісаў i эсэ.

Сямідзесяцігоддзе нашага таварыша хораша ўшанавана выданнем кнігі «З нялёгкіх дарог». Гэта яго найдаражэйшае, што выбрана самапатрабавальным аўтарам з некалькіх папярэдніх зборнікаў. Можна дадаць — гэта яшчэ i тое, што не толькі добра чытаецца, але i перачытваецца як жывое, ад чулага сэрца i сталага розуму.

Тры моманты па-новаму ўбачыліся мне пры чытанні гэтай кнігі, пераважная большасць густога i празрыстага зместу якой вядома была i раней. Тры моманты, тры вырашальныя вузлы.

Ліпень саракавога года. Орша... Нават падумалася над тымі старонкамі, што недарма яна, Орша, адзін з нашых галоўных чыгуначных вузлоў... Спісаны франтавік з рукою на перавязі, вяртаючыея пасля ўсіх маразоў-баёў-шпіталяў, доўга на гэтым вузле чакаў свайго цягніка. I там быў развязаны ці завязаны —як тут найдакладней сказаць? — галоўны вузел яго жыцця. Там ён глыбока i канчаткова ясна адчуў сваё прызванне,— зноў пачуўшы роднае беларускае слова, апынуўшыся паміж найраднейшых людзей, прыняўшы матчыну ласку старэнькай вясковай жанчыны, што накарміла «салдаціка» i прывеціла. Цяпер яму — толькі зноў у школу сваю, да чыстых вачэй, поўных святла нявіннага даверу, дапытлівасці, гарэзлівага шчасця! Да сваіх патаемных сшыткаў, дзе запісы народных слоў ды сказаў вякамі адшліфаванай, ачышчанай мудрасці!..

Нельга, вядома, катэгарычна сцвярджаць, што іменна там, на вакзале вузлавой Оршы, былы настаўнік, былы салдат, ціхманы глускі хлапчына, іменна тады, на сваім ужо шматвопытным дваццаць другім годзе ўпершыню адчуў, у чым яго жыццёвае прызванне,— такое думалася, прадчувалася i раней. Аднак ён сам лічыць тыя гадзіны вакзальнага чакання, тыя сустрэчы з людзьмі, тое вяртанне ў свет роднага слова вельмі значным, знамянальным днём свайго жыцця, скажам яшчэ раз — вузлавым.

Гэта было хвалюючым пачаткам таго, што значна пазней, ужо тады, калі нам штодзень, то ўсё больш уласціва думаць пра вынікі ды пралікі, калі пасівелы, прытомлены чыстай вады заслужаны дзеяч навукі, таленавіты празаік скажа:

«...Маё роднае слова, родная літаратура вялікага краю, родная Беларусь. Вы — мая радасць i ўцеха, вы — мая скруха i боль, вы — маё шчасце, жыццё».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З людзьмі і сам-насам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З людзьмі і сам-насам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З людзьмі і сам-насам»

Обсуждение, отзывы о книге «З людзьмі і сам-насам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x