Янка Брыль - З людзьмі і сам-насам

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - З людзьмі і сам-насам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З людзьмі і сам-насам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З людзьмі і сам-насам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.

З людзьмі і сам-насам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З людзьмі і сам-насам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзве нястрашныя зводдаль палонкі, ужо зацягнутыя лядовай крошкай. Тая галіна, што аказалася закароткай. А так — праплешыны шэрага, наздраватага лёду, a бліжэй да стрыжня — адкрытая вада без толку i патрэбы развяснелай у пачатку лютага ракі.

Пустой бутэлькі на лёдзе не было,— думай што хочаш...

Яшчэ слухаючы гаманкую жанчыну, падумалася: а што каб гэта я нагадзіўся на першага крыкуна раней за таго, што з галінай, каб гэта мне, амаль бездапаможна цяжкаму ў доўгім кажусе з непаслухмянымі нагамі, з ходу прыйшлося выбіраць паміж ганьбай страху, «разумнага разліку» i адчаем абавязку?..

* * *

Кожны дзень хацелася б пачынаць, як малітвай, нейкай добрай справай, патрэбнай працай. А я апошнім часам, ды ўжо й даўнавата, толькі чытаю. Добра, што хоць сапраўднае (Бунін, Талстой) або патрэбнае (чацвёрты том Федароўскага, слоўнік Ластоўскага), пацяшаючы сябе тым, што хоць абы-чаго ды абы-як не пішу, шануючы свой, нялёгка набыты, узровень.

* * *

У маім цяперашнім, як бы сонным існаванні прыходзіць i такая думка, такія думкі, бо неаднойчы:

Ёсць нешта, што я павінен зрабіць, а не раблю, i прыйдзе той час, калі ўбачу, што іменна павінен быў зрабіць, а не зрабіў!..

* * *

Чалавек жыве, жыве, а потым памірае, як быццам i не падумаўшы, што гэта ж — назаўсёды.

* * *

Я i раней быў не занадта прыткі абараняць свае творы ад крытычных нападкаў у друку, у чытацкіх пісьмах i ў вусных або ў ананімна-запісачных пытаннях на літаратурных сустрэчах. Тым больш цяпер, калі ўжо я даўно бацька i даўнавата дзед, не толькі па-сямейнаму, але i ў літаратуры. I ў гэтым не толькі старэчая абыякавасць, але i нармальная стома ды адпаведнае справе жыцця рашэнне — няхай яны, мае кнігі, i далей абараняюцца самі.

* * *

I на гэтай сустрэчы — на юбілеі сям'і Рэрыхаў — да мяне звярнуліся з мікрафоннай просьбай — расказачь, пра што буду гаварыць у сваім выступленні. Тэлевізійнікі нашы, якім гэта зручней, чым крышку пазней запісаць выступление, якое ў мяне не на паперцы, a ў памяці, да якога я рыхтаваўся ў думках, каб сказаць сваё адзін раз.

I гэта ўжо не ўпершыню, такая іхняя «прафесійнасць», i кожны раз яно абурае.

* * *

I день іде, i ніч іде.
I голову схопівші в рукі,
Дивуешся, чому не йде
Апостол правды i науки!

Так мог, за чатыры месяцы да смерці, пісаць палымяны пакутнік Шаўчэнка.

Лягчэй было б яму сёння,— падумалася, зноў прачытаўшы ў газеце пра з'яўленне ў нас яшчэ аднаго апостала. Не праўды, не навукі, a нацыі, што, відаць, яшчэ вышэй.

* * *

Бунін у сваім «Освобождении Толстого»: «Политика, говорил Гете, никогда не может быть делом поэзии».

Мог ли быть политиком великий поэт Толстой, душа, с детства жившая стремлением к «важнейшему»?..»

Не смейцеся, я прымерваюся не да вялікіх, а да справы паэзіі, найважнейшага.

...У Буніна, пасля Талстога, перайшоў на Чэхава. А там i тое, дзе нельга не засмяяцца:

«Есть большие собаки и есть маленькие собаки, но маленькие не должны смущаться существованием больших: все обязаны лаять — и лаять тем голосом, каким Господь Бог дал».

* * *

Прачынаўся рэдка i ўсё блытаўся то ў сне, то ў яве з гэтым i зусім не i n мм тэкстам, нібы маім i не маім, сам бачачы ўсё нібы збоку... Цягіер без чвэрткі пяць, i ўжо надаўжэй не засну. Толькі лягчэй, зноў жа то ў сне, то не ў сне блытаючыся ў тым дзесятку сшыткавых старонак, якія я, устаўшы, буду перадрукоўваць...

I не смешна мне гэта, i нібы зноў жа збоку бачыцца далейшае старэнне, без панікі i без завышаных прэтэнзіяў успомніўшы славутае: «Не мешайте. Павлов работает».

* * *

У аповесці Барыса Зайцава «Голубая звезда» каторы ўжо раз называецца Звянігарад, у якім я ніколі не быў. Успамінаецца спалучэнне «звянігарадскія салаўі», якіх калісыді, больш за трыццаць гадоў таму назад, слухаў з пласцінкі «Голоса птиц в природе». Але раней за тых, i сапраўды цудоўных, салаўёў успомніўся наш загорскі дзядзька Арсень Коцік (кіслагубы Авос у «Ніжніх Байдунах»), які ў тым Звянігарадзе быў салдатам, ці пры цару яшчэ, ці па летняй мабілізацыі 1944 года, пра што мне — таксама ўжо даўно хваліўся ў вёсцы, а яно вось i прыдалося. Як быццам у гэтым ёсць нейкі большы сэнс. А то i проста таму, што назва хораша гучыць, нібы нават узвышана.

...А ў Зайцава далей:

«Старый, маленький город. Красивый издали, беспорядочный, растущий как Бог на душу положит; освященный древнею, благочестивою культурой».

Ён у яго ў аповесці ўвесь час прыгожы толькі здалёк. А для мяне — з адлегласці яшчэ большай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З людзьмі і сам-насам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З людзьмі і сам-насам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З людзьмі і сам-насам»

Обсуждение, отзывы о книге «З людзьмі і сам-насам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x