* * *
Купіў паштовак, каб імі павіншаваць сваіх немінчанак з 8 Сакавіка. На кожнай паштоўцы — незнаемая красуня птушка задумалася на пустой зімовай галінцы. I трэба кожнай адрасатцы нешта адрознае напісаць. Калі дайшло да Ніны Мацяш, у памяці ажылі радкі:
Siedzi ptaszek na drzewie
I ludziom się dziwuje,
Że najmędrszy z nich nie wie,
Gdzie się szczęście znajduje.
Памятаю, чыё гэта, але ж i заглянуў у багаты том «Księga cytatów z polskiej literatury pięknej». Так, гэта Адам Аснык. Калісьці мне, вясковаму юнаку, верш гэты так спадабаўся, што я яго нават i пераклаў... на рускую мову. Тады, шукаючы сябе, я рыфмаваў на грох мовах: кніжна-рускай, школьна-польскай i навакольна-роднай, пакуль яна, свая, не выбралася канчаткова. Не вытрымаў, дастаў з антрэсоляў папку з надпісам «Першыя творы. Вершы» i перачытаў той пераклад. Даволі прыстойна зроблены, i цалкам, усе васемнаццаць радкоў А вось назаўсёды, як можна ўжо вельмі старому сказаць, запомніліся ў арыгінале першыя чатыры. Напісаў ix мілай Мацяшцы на адвароце паштоўкі, дадаўшы, што мы з ёю, Богу дзякаваць, ведаем, дзе яно, шчасце,— у працы, у дружбе, у радасці сказаць любімым пра гэта не толькі з нагоды святочнага дня.
Ніна мне адказала:
«Ваш ptaszek усё яшчэ siedzi na drzewie перад маімі вачыма i цешыць мяне kolorem, Асныкам i Вашай сардэчнасцю. Не знайшла Асныка ў сваёй бібліятэцы, а захацелася пачытаць яго, так дакладна леглі на душу тыя, працытаваныя Вамі, радочкі».
Што ж, Асныка ў нас амаль зусім, а можна сказаць i зусім не ведаюць. Дый у Польшчы, багатай на сапраўдных паэтаў, ён далекавата не з першых. Аднак цытатаў з яго паэзіі ў згаданым анталагічным томе параўнаўча з іншымі паэтамі вельмі не мала. Тры з ix, найбольш любімыя, пашлю Ніне ў наступным пісьме, перапісаўшы, бо кніжак пана Адама цяпер у мяне, на жаль, дома няма, не пашлеш.
* * *
Сам шчасліва сямейны, a ў сваёй пародыі на верш паэткі, якой доля судзіла застацца самотнай, невядома за што i навошта крыўдзіць яе кплівым перайманнем — за тугу па каханні?..
* * *
Наша ўсенароднасць юбілею Міцкевіча. Настаўніцы адной з мінскіх школ спатрэбілася нават... «отчество великого польского поэта». Мне, ад яе імя, ветлівенька-нясмела пазваніла пра гэта настаўніца маладзейшая, спыталася па-сваяцку.
* * *
Добрая, даўняя прыяцелька, зямлячка. Так рэдка бачымся, што, выпадкова сустрэўшыся на вуліцы, міжволі павіталіся з чмэкам.
Само так сказалася, апавядаючы пра гэта дома.
* * *
Дзеля лепшай pogody ducha перачытваў у першым томе двухтомніка «Толстой и зарубежный мир» дзённік i ўспаміны славацкага друга Льва Мікалаевіча Альберта Шкарвана. Перачытванне знаёмага з палавіны 60-х. З падсветкай успамінам пра падарожнае, позневячэрняе наведанне ў лістападзе 1979-га літаратурнага музея ў замачку Брадзяны. Сюды калісьці ў аўстра-венгерскае магнацкае замужжа прыйшла адна са сваячак Пушкіна. У музеі тым было экзатычна-прыемна пачуць, што Шкарванаў пераклад рамана «Воскресение» выйшаў раней, чым арыгінал у Расіі. Ды яшчэ без цэнзурных купюраў!..
Шкарван вёў свае запісы на трох мовах: славацкай, рускай i нямецкай. Згадаўся магутны, на пяцьдзесят тамоў, збор гвораў Івана Франко: на ўкраінскай, нямецкай, польскай.
Мая беларуска-руска-польская трасянка ў побыце i часткова ў нататках. А добра было б ведаць, ды грунтоўйа, болей моў — з роднай у цэнтры.
* * *
Купіў у магазіне стужку да машынкі, а незнаемы, вяеёлы мужчына спытаўся:
— Мемарыялы будзеце пісаць?
Пра мемуары. Ведае, што ў модзе.
* * *
Нешта згубілася, i я шукаю яго, часамі доўга, а то i яшчэ даўжэй, то больш-менш епакойна, а то i нервуючыея, перабіраючы розньтя варыянты здагадак ды меркаванняў, дзе яно, тое нешта, магло прапасці. А потым яно — тая кніга, той аловак, тыя акуляры — ляжыць сабе ў найпрасцейшым варыянце, толькі сваім, адзіным i нібы хоча сказаць: «А дзе ж мне было ляжаць?»
Гэта ўжо я так думаю, а то i гавару, задаволены знаходкай.
* * *
— Ды я ўжо тую чарку i ў рот не бяру,— кажа па тэлефоне саракагадовая загладуха, якая неяк перад гэтым, пры сустрэчы, скардзілася на сваю печань.
Адказваю:
— А яе i не трэба браць у рот. Палажыла краечкам на ніжнюю губку, а тады коўць — i па ўсім страху!..
Смяемся.
* * *
У сноўскай багатай аграгаспадарцы — галандская апаратура для гадоўлі на адкорм i продаж куранятаў. Карэспандэнтка абласнога радыё ў сваім рэпартажы захапляецца міжволі па-сучаснаму, па-хатняму:
— Жывуць кураняткі коратка, сорак пяць дзён, але ж пристойна!.. Як пазайздросціла.
Читать дальше