Янка Брыль - З людзьмі і сам-насам

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - З людзьмі і сам-насам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З людзьмі і сам-насам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З людзьмі і сам-насам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.

З людзьмі і сам-насам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З людзьмі і сам-насам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я ўзяў яе за невялікі рог i павярнуў назад. За ёю вужам поўз па траве доўгі повад, i я падняў яго на павароце не за самы канчар, а так, каб замахнуцца, сцебануць каровіцу па крыжы,— туды ідзі, назад, дзе гаспадар!

А ён ужо ішоў у наш бок з усім сваім прыладдзем, на новы прысяд.

— Гэта яна прывыкла заўсёды на повадзе,— сказаў яшчэ здалёк,— дык i за вамі вось падалася...

Малагаваркі, ён не дасказаў, што яна нас, чаго добрага, пераблытала, ці што, а мне прыпомнілася яго мажная, вясёлая жонка, з далоні ці з прыгаршчаў якое гэтая маўклівая пястунка чым-небудзь i ласавалася, відаць, неаднойчы.

Вось i буду помніць. Нават i запісаць такое захацелася. I буду чытаць далей, што перад выхадам без цікавасці адклаў.

* * *

Над гэтай лацінскай, найстарэйшай для мяне «Споведдзю» ўспамінаю талстоўскую — тое ашаламляльна-радаснае ўражанне, якое яна зрабіла на мяне. Юнак на семнадцатым годзе, я нёс яе з местачковай пошты, выпісаную з эмігранцкага выдавецтва «Добро» ў Варшаве, i, на хаду распакаваўшы бандэроль, прыхваткам чытаў на сцежцы ўздоўж гасцінца, так добра вывучанага за чатыры школьніцкія гады, а цяпер бязлюдна пустога.

«Исповедь» Талстога ўразіла мяне сваёй незвычайнасцю, тым, чаго не сустракаў ні ў кога іншага з пісьменнікаў, хоць ведаў ix ужо i тады нямала.

А вось другую «Исповедь», Русо, значна пазней прачытаную, пакуль што не ўспамінаю.

* * *

Некалькі дзевак толькі што ахрысцілі ў праваслаўную веру, i яны цераз знаёмых афіцыянтак ушчыліліся ў рэстаран, на багаты ўрачысты банкет, i так вельмі ўдала адзначылі сваё свята дармовым выпіцьзакусіць. Благодать крещения па-сучаснаму...

Я назіраў ix радасць з-за недалёкага стала, ведаючы, пачуўшы, што там, у весялосці, да чаго.

Успомнілася, чытаючы, з дзевяноста трэцяга года.

* * *

Такая вясёлая недарэчнасць,— каб жа сабрацца на тым свеце нашай кампаніяй родных, сяброў, добрых знаёмых ды пасмяяцца, паспяваць, паўспамінаць, распытаць, як там у ix, што было, пакуль я далучыўся, расказачь, што было ў нас, на гэтым свеце.

Брат Міша ўспамінаецца чамусьці з Чайкіным, былым партызанам, што прыжаніўся ды застаўся ў суседняй нам вёсцы. Два філосафы, яны ехалі з Міра, адзін у Трашчычы, другі ў Маласельцы, абодвум у адну дарогу, i каля Пясочнай зусім нечакана пакупаліся. Воддаль ад вёскі адзін песачлянін, выдзеліўшыся з бацькавай гаспадаркі, пабудаваўся каля высокага ўзгорка, на якім у «мікалаеўскую» вайну стаяла царская артылерыя, нават i сажалку выкапаў каля сядзібы, на крыніцы. Філосафы ехалі, гаварылі, хоць i цвяроза, але весела лежачы на возе, а кабыле тым часам захацелася піць. Яна сабе павярнула з гасцінца ніжэй, да сажалкі, i, пакуль дапяць да вады, абярнула ў яе воз з двума гаварунамі. Як яны паганялі яе, як самі беглі абапал воза, кожны адной рукой учапіўшыся ў цапок, беглі, каб не ацэпнуць мокрымі, бо гэта ж было позняй восенню. Бачу ix, чую іхні смех — з саміх сябе!..

Ды ці мала чаго прыгадалася б на сустрэчы. Вось, чытаючы ў Аўгусціна такі чалавечы, сыноўні сказ пра смерць яго маці, мне раптам зноў успомніўся слаўны ў сваёй змястоўнасці Шура, што адышоў найпазней, а за ім згадаліся другія з родных i сяброў, пра сустрэчу з якімі іменна там, дзе я весела далучуся да ix, зноў, не ўпершыню ўжо нібы казачна ў неверагоднасці, але й зусім выразна ды праўдзіва, як у іншай, новай рэчаіснасці — думаю, уяўляю... Яны пераважылі, ix там больш, чым нас засталося тут, людзей аднаго пакалення, адной, толькі нашай сучаснасці, нашага месца ў вялікім руху жыцця, якое не павінна ўзяць ды так нікчэмна проста закончыцца павальнай, шматлюднай смерцю.

* * *

Блажэнны Аўгусцін, «Споведзь», кніга дзесятая:

«Хорошие люди с удовольствием слушают о бедах, пережитых другими, и радуются не бедам, а тому, что они были, а теперь их нет».

Як гэта проста, мудра, празрыста хораша. I як хацелася б пачуць гэта на боскай лаціне.

А вось узвышаная вобразнасць:

«Пусть взирают на одно с радостью, а на другое — с сокрушением, пусть из братских сердец, как из кадильниц, возносятся пред лицо Твое гимны и рыдания».

Выпісаў, i ледзь не адразу здалося, што ранейшае, пра «хороших людей», усё-такі лепш.

* * *

А шостай гадзіне, калі я выйшаў на ганак, каб ісці да ўмывальніка, яшчэ быў прыцемак, цямнейшы пасля хатняга электрасвятла. А на паўночным захадзе нечакана, пакуль я паспеў падумаць, што гэта нармальна, заходзіў над лесам вялікі ад дагарання месяц.

Толькі праз гадзіну i пятнаццаць мінут, калі мы з суседам, як штодня, акуратна сустрэліся каля яго дачы, каб разам ісці ў пасёлак па ранішні сырадой, над тым пасёлкам, далека за ім узыходзіла сонца. Таксама вялікае. Аднак яно не згасала, але спакваля разгаралася — на цэлы дзень, які ці не надоечы стаў роўным з ноччу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З людзьмі і сам-насам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З людзьмі і сам-насам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З людзьмі і сам-насам»

Обсуждение, отзывы о книге «З людзьмі і сам-насам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x