Янка Брыль - З людзьмі і сам-насам

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - З людзьмі і сам-насам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З людзьмі і сам-насам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З людзьмі і сам-насам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.

З людзьмі і сам-насам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З людзьмі і сам-насам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

Палітычна моднай даўгавата ўжо трымаецца Адамовічава «Вандэя», a літаратурна прыдатнае «сена на асфальце» слушна лічыцца за Стральцовым. Калі Алесь мог сказануць гэта ў дыскусійным запале, дык Міхась, відаць, i не думаў, што такое просценькае стане вобразна крылатым.

А ёсць жа тут, у абодвух выпадках, i трохі таго, хто першы сказаў «э».

* * *

Учытаўся ўчора ў трэці том «Беларускіх народных прыкметаў i павер'яў».

Шукаючы спосабу на хваробы, сяляне, ад беднасці не ведаючы медыцыны, фантазіравалі на ўсе лады, з чаго цяпер, здалёк, можна часам i пасмяяцца, а то i здрыгануцца ад дзікасці, агіднасці некаторых спосабаў паратунку. А ix — процьма. Але ж i паэзіі колькі! Вобразнасць, моўныя залацінкі.

«Убачыўшы першы раз увесну бусла, дзікага гуся або жарабя, кажуць: «На ціхае лета, на буйнае жыта, а нам на добрае здароўе!» Ажно ўспомнілася запарожскае, пад бандуру: «На ясні зорі, на тыхы воды...»

Голую ведзьму засталі ў жыце — робіць заламку. Гукнулі, спалохалі — кіне заламку ды як «суне на ўцекача, дык толькі цыцкі лёпаюць».

«Зязюля, кукуючы, заікнецца». «А так яны (грошы) дзын — i прападуць». «У нашых даўнейшых людзей было веранне, што хваробы...» «Вада ў рэчцы бяжыць, бяжыць дый задрэмлецца». Ну, вядома ж, i іншае, больш.

* * *

Нашы вясёлыя тосты.

Экалагічны: «Няхай жыве беларуская птушка бацян!» Так уздымаў свой партызанскі самагон віцебскі рагатун Пятро, знатны мінёр-падрыўнік.

Сацыяльны: «Няхай жыве рабы вол, якога мы купілі ўсім калгасам!» Таксама Пятрова.

Паэтычны (як па Коласу): «Няхай будзе добра ў нашым кутку!» Чуў у Наваградчыне, ад шафёра грузавіка.

Медыцынскі: «Няхай жа пройдзе наскрозь!» Таксама з Наваградчыны.

Сексуальны: «Няхай жыве... (абавязковая паўзачка)... хто з кім хоча!»

Быў i такі, можна сказаць, фальклорны: «Шануючы вас, дарагія жанчынкі, так бы, здаецца, i паганяў каторую вакол хаты, як сваю! Так жа ў прадзедаў нашых было. Хай жа вам лёгка ўцякаецца!»

* * *

Каля студні — выварка з вадою. Сухмень штодня, штоночы такая, што жабы скачуць у тую высакаватую пасудзіну, шукаючы паратунку. Тры раніцы выплёхваў ix з вываркі, ужо i разгірачаных ад холаду. Уратаваная, яшчэ i пасядзіць у траве, адыходзячы.

Потым пашэнціла ўбачыць, як адна сядзела на краечку вываркі, задаволена адпачываючы. А праз дзень — зноў такая ж, можа, i тая самая, на тым самым краечку.

Трэба ж дадумацца. З бяды.

* * *

У нашу вёску з далейшай да сваякоў пагасцяваць прыходзіў на дзён колькі хлопец, які хораша спяваў. На пашы мы прасілі яго паспяваць, i ён ахвотна выводзіў сваім салодкім голасам такое дарослае: «Какія воласы валністы, валнуюць сэрца, грудзь маю...» Уяўляю самога сябе, сябрукоў ды сябровачак, як мы сядзім на траве, заслуханыя... Каб жа такое фота ўбачыць цяпер!.. Ён мне, той хлопец, Данчыка нагадаў. Па голасе.

* * *

Прыемна чытаць пра тое, што памятаецца з маленства:

як вялікія зялёныя конікі скусвалі нам, пастушкам, бародаўкі на руках;

як маці прысмальвала мне грамнічнай свечкай па трошкі валасоў над вушамі, над лобам i на патыліцы, каб не баяўся грому, пярэпалаху;

як мы ад усіх пастушыных раненняў лячыліся аднолькава, сваімі цёплымі сцакамі, што так прыемна бачыць надрукаваным у навуковых запісах маэстра Сержпутоўскага.

* * *

«А навошта мне твой смурод?!» У адказ на вельмі шчырую споведзь. A ў падтэксце: i свайго хапае. «Давай лепш весялейшае!»

Тут тое, што чыталася калісьці ў Талстога: «Личное хорошо, когда оно полно жизни и страсти».

Гэта яшчэ i ад нядаўніх думак пра такую ці не такую, поўную ці асцярожную шчырасць у дзённіку. Які — хоцькі-няхоцькі — не толькі ж для сябе самога, тым больш што ты i друкуеш яго, хай сабе i не ўсё.

* * *

«Калі жонцы ў цяжу сніцца зайчык, то сын будзе». Таксама сына абяцаюць сном пра ix жарабец, арол, бусел, дзяцел, сокал, шчупак. Скупей чамусьці з прадказваннем дачок: калі прысніцца качка, птушка маленька, рыбка маленечка...

Усё гэта ў Федароўскага. Толькі ў адным выпадку сам складальнік ды каментатар кнігі «Зямная дарога ў вырай» Уладзімір Васілевіч падае запісанае на Капыльшчыне: «Рыба ў сне — будзе байструк».

A імя пана Міхала Федароўскага, бачачы, дый вельмі часта, пад запісамі на розныя тэмы, нагадвае мне Мацея Канановіча, тое з ix сямейнай гісторыі, што бацькі яго сябравалі ca славутым фалькларыстам. У«Крыніцы» — 50, хочацца сказаць: у нумары Федзі Янкоўскага, Валодзя Калеснік, успамінаючы Федзю, не абмінуў Канановіча добрым словам, назваўшы Мацея не толькі польскім пісьменнікам ды перакладчыкам беларускай паэзіі i прозы, але i чалавекам «таварыскім i мілым». Ад Валодзі, хутчэй стрыманага ў ацэнках, не схільнага да «сентыментальнічання», пачуць гэтае «мілым»,— ужо здалёк, не ў рукапісным, як было ў мяне ў першым чытанні, a ў друкаваным тэксце,— было неяк па-асабліваму прыемна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З людзьмі і сам-насам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З людзьмі і сам-насам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З людзьмі і сам-насам»

Обсуждение, отзывы о книге «З людзьмі і сам-насам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x